Кубак Шатляндыі па футболе
| Кубак Шатляндыі па футболе | |
| | |
| Заснаваны | 1874 |
|---|---|
| Колькасьць камандаў | 95 |
| Дзейны чэмпіён | Сэлтык (2024—2025) |
| Найбольш пасьпяховы клюб | Сэлтык (42 тытулаў) |
| Вэб-сайт | scottishfa.co.uk |
|
| |
Кубак Шатляндыі па футболе (па-ангельску: Scottish Football Association Challenge Cup альбо проста па-ангельску: Scottish Cup) — штогадовае спаборніцтва сярод шатляндзкіх клюбаў, якое праводзіцца Шатляндзкай футбольнай асацыяцыяй. Спаборніцтвы ўпершыню былі арганізаваныя ў 1873–1874 гадах. Удзел у іх могуць бяруць усе 122 клюбы, якія ёсьць паўнапраўнымі сябрамі Шатляндзкай футбольнай асацыяцыі, а таксама да васьмі іншых клюбаў, якія маюць статус асацыяваных сябраў. З улікам таго, што гэта другі найстарэйшы ў сьвеце футбольны турнір пасьля Кубка Ангельшчыны, трафэй кубка пачаў уручацца раней за Ангельшчыну. Першым уладальнікам гэтага прыза стаў «Кўінз Парк» у сакавіку 1874 году.
Фармат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Спаборніцтва складаецца з 8 ці 9 раўндаў па сыстэме выбываньня. На кожнай ступені пераможца высьвятляецца па выніках аднаго матча, які праводзіцца на полі адной з камандаў. Калі ж гульня сканчваецца ў нічыю, тады праводзіцца яшчэ адзін матч, але ўжо на поле другога клюбу з пары. Паўфіналы і фінал праходзяць на нэўтральным полі (звычайна «Гэмпдэн Парк» у Глазга). Калі ў гэтых матчах пераможца ня можа быць выяўлены, то прызначаюцца дадковыя 30 хвілін і пры неабходнасьці сэрыя пэнальці.
Клюбы трэцяга дывізіёну ўключаюцца ў барацьбу ў другім раўндзе. Клюбы другога дывізіёну й 6 клюбаў першага дывізіёну пачынаюць удзел з трэцяга раўнду. Клюбы Прэм’ер-лігі й 4 клюбы першага дывізіёну (тыя, што занялі месцы з 2 па 4 у мінулым сэзоне й той, што выбыў з Прэм’ер-лігі) пачынаюць барацьбу са стадыі 1/16 фіналу (4 раўнд).
Пераможца атрымоўваў права на ўдзел у Кубку ўладальнікаў кубкаў, а пасьля яго зьнікненьня ў 1999 годзе — у Кубку УЭФА (цяпер Ліга Эўропы).
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Колькасьць перамог | Апошняя перамога | Колькасьць паразаў у фінале | Апошняя параза ў фінале |
|---|---|---|---|---|
| Сэлтык | 42 | 2024 | 19 | 2025 |
| Рэйнджарз | 34 | 2022 | 19 | 2024 |
| Кўінз Парк | 10 | 1893 | 2 | 1900 |
| Абэрдын | 8 | 2025 | 9 | 2017 |
| Гартс | 8 | 2012 | 9 | 2022 |
| Гібэрніян | 3 | 2016 | 12 | 2021 |
| Кілмарнок | 3 | 1997 | 5 | 1960 |
| Вэйл оф Левэн | 3 | 1879 | 4 | 1890 |
| Клайд | 3 | 1958 | 3 | 1949 |
| Сэнт-Мірэн | 3 | 1987 | 3 | 1962 |
| Дандзі Юнайтэд | 2 | 2010 | 8 | 2014 |
| Матэрўэл | 2 | 1991 | 6 | 2018 |
| Тэрд Ланарк | 2 | 1905 | 3 | 1936 |
| Фалкірк | 2 | 1957 | 3 | 2015 |
| Данфэрмлін Атлетык | 2 | 1968 | 3 | 2007 |
| Рэнтан | 2 | 1888 | 3 | 1895 |
| Сэнт-Джонстан | 2 | 2021 | — | — |
| Дамбартан | 1 | 1883 | 5 | 1897 |
| Дандзі | 1 | 1910 | 4 | 2003 |
| Эйрдрыяніянс | 1 | 1924 | 3 | 1995 |
| Іст Файф | 1 | 1938 | 2 | 1950 |
| Грынак Мортан | 1 | 1922 | 1 | 1948 |
| Партык Тыстл | 1 | 1921 | 1 | 1930 |
| Інвэрнэс Каледоніян Тыстл | 1 | 2015 | 1 | 2023 |
| Сэнт-Бэрнард | 1 | 1895 | — | — |
| Гамільтан Акадэмікал | — | — | 2 | 1935 |
| Альбіён Ровэрз | — | — | 1 | 1920 |
| Камбусланг | — | — | 1 | 1888 |
| Клайдсдэйл | — | — | 1 | 1874 |
| Грэтна | — | — | 1 | 2006 |
| Кўін оф Саўт | — | — | 1 | 2008 |
| Рэйт Ровэрз | — | — | 1 | 1913 |
| Рос Каўнці | — | — | 1 | 2010 |
| Торнлібанк | — | — | 1 | 1880 |