Даўят
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1219 |
Даўят (? — па 1219) — літоўскі князь.
Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Даўят (імя)
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Даўят складаецца з фармантаў -даў-, які паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны' або старагерманскага dulg- 'моцны, трывалы', dolg 'дужаньне', і -ят- (-ют), які паходзіць ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[1]. Такім парадкам, імя Даўят азначае «здольны нашчадак»[2].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: Давъѧтъ (умова 1219 году)
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зь літоўскага княскага роду, меў малодшага брата Вілгайлу. Упамінаецца ў канцы 1219 або пачатку 1220 году[3] як другі зь пяці літоўскіх старэйшых князёў, якія разам зь іншымі 16 князямі — жамойцкімі, Рушкавічамі, Булевічамі, дзяволцкімі — склалі мір з галiцка-валынскiмi князямi Данілам і Васількам Раманавічамі:
![]() |
Въ лѣт 6723. Б(о)жиимъ повелениемъ прислаша кнѧзи Литовьскии к великои кнѧгини Романовѣ и Данилови и Василкови, миръ дающе. Бѧхоу же имена Литовьскихъ кнѧзеи: се старѣшеи Живинъбоудъ · Давъѧтъ · Довъспроункъ · братъ его Мидогъ · брат · Довьяловъ · Виликаилъ. А Жемотьскыи: кнѧз Ерьдивилъ · Выкынтъ. А Роушьковичев: Кинтибоуть · Вонибоут · Боутовить · Вижѣикъ и с(ы)н его Вишлии · Китении · Пликосова. А се Боулевичи: Вишимоут, егоже оуби Миндого тъ и женоу его поѧлъ и братью его побилъ · Едивила · Спроудѣика. А се кнѧзи из Дяволтвы: Юдьки · Поукѣикъ · Бикши · Ликиикъ. Си же вси миръ даша кн(я)зю Данилови и Василкоу, и бѣ землѧ покоина. | ![]() |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17, 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Насевіч В. Дагавор 1219 // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 563.
- ^ Договор литовских князей с Галицко-Волынским княжеством (1219), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)