Даўяты Малыя
Даўяты Малыя лац. Daŭjaty Małyja | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Браслаўскі |
Сельсавет: | Ахрэмаўскі |
Насельніцтва: | 6 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2153 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°30′0.4″ пн. ш. 27°8′48.0″ у. д. / 55.500111° пн. ш. 27.146667° у. д.Каардынаты: 55°30′0.4″ пн. ш. 27°8′48.0″ у. д. / 55.500111° пн. ш. 27.146667° у. д. |
± Даўяты Малыя |
Даўя́ты Малы́я[1] — вёска ў Беларусі, каля возера Корні. Уваходзяць у склад Ахрэмаўскага сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўят або Давята (Dowyatt, Daviato[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўмонт; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Damondus) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[4][5], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Вілят, Карыят; германскія імёны Jutilo, Wiliatus, Cariatto) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[6]. Такім парадкам, імя Даўят азначае «здольны нашчадак»[7].
Адпаведнасьць імя Даўят германскаму імю Dowyatt сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[3]. Слушнасьць супастаўленьня імя Даўят з германскім імём Dowyatt прызнае летувіскі тапаніміст Аляксандрас Ванагас[8].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1921—1939 гадох вёска ў складзе гміны Ёды Дзісенскага павету Віленскага ваяводзтва Польскай Рэспублікі[9]. З 1939 году ў складзе Беларускай ССР пасьля ўзьяднаньня Беларусі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
- ^ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 219.
- ^ а б Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1964. P. 20.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Vanagas A. Raymond Schmittlein, Les noms d’eau de la Lituanie // Baltistica. Nr. 1, 1966. С. 99.
- ^ а б Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 1. — Warszawa, 1938. S. 6.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. VII, cz. II: Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923. S. 51.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Dowiaty, wieś, powiat dzisieński // — S. 434