Дамачава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Red Winged Duck (гутаркі | унёсак) у 14:47, 10 красавіка 2018. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Дамачава
трансьліт. Damačava
Царква Сьвятога Лукі
Царква Сьвятога Лукі
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Дамачаўскі
Насельніцтва: 1175 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
Паштовы індэкс: 225021
СААТА: 1212805906
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 51°45′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. / 51.75° пн. ш. 23.6° у. д. / 51.75; 23.6Каардынаты: 51°45′0″ пн. ш. 23°36′0″ у. д. / 51.75° пн. ш. 23.6° у. д. / 51.75; 23.6
Дамачава на мапе Беларусі ±
Дамачава
Дамачава
Дамачава
Дамачава
Дамачава
Дамачава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.domachevo.com/

Дама́чава[2] — мястэчка ў Беларусі, на правым беразе Бугу. Цэнтар сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1175 чалавек[1]. Знаходзіцца за 52 км на поўдзень ад Берасьця, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дамачава (лінія Берасьце — Тамашоўка). Аўтамабільны і пасажырскі пункт пропуску празь дзяржаўную граніцу.

Дамачава — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Дамачава ўпамінаецца ў XVIII стагодзьдзі.

Паселішча ўваходзіла ў склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Дамачава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.

У XIX стагодзьдзі ў Дамачаве дзейнічалі каталіцкая капліца, царква і сынагога. Пракладаньне чыгункі паспрыяла хуткаму эканамічнаму разьвіцьцю паселішча.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дамачава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Дамачава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.

У 1939 годзе Дамачава ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам раёну (з 1956 году ў Берасьцейскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 22 чэрвеня 1941 да 23 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 129 муж., зь іх духоўнага стану 1, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 128[4]; 1891 год — 1149 чал.[5]; 1897 год — 1163 чал.; 1900 год — 1149 чал.[6]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1504 чал.[7]; 1995 год — 1,3 тыс. чал.[8]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 1,3 тыс. чал.[9]; 2008 год — 1,2 тыс. чал.; 2009 год — 1305 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 1221 чал.[11]; 2017 год — 1222 чал.[12]; 2018 год — 1175 чал.[1]

Адукацыя

У Дамачаве працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.

Культура

Дзейнічаюць дом культуры, кінатэатар, бібліятэка.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Каплічка
  • Касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (ХІХ ст.)
  • Крыж ў памяць паўстанцаў К. Каліноўскага
  • Царква Сьвятога Лукі Апостала (1905)

Асобы

У 1927—1932 гадах у Дамачаве служыў пробашчам кс. Пётар Татарыновіч[13]

Крыніцы

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 80
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  5. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  6. ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. S. 427
  7. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  8. ^ ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 201.
  9. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  10. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Аўдзеюк А. Пётр Татарыновіч (1896—1978)

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Дамачавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў