Перайсьці да зьместу

Масанд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Masenda
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Mass + суфікс з элемэнтамі -нд- (-nd-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Масэнд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Масанд»

Масанд, Масэнд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Масэнда (Masenda) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова маз- (мез-, мас-) (імёны ліцьвінаў Мажэйка, Мажэла, Мазгіль; германскія імёны Mazecha, Mazela, Mesgilo) узыходзіць да гоцкага *Matja 'есьці, ядун'[2], стараверхненямецкага maz 'ежа'[3] (беларускае мажны[a] 'рослы, поўны, моцнага целаскладу; тоўсты').

У Польшчы ў 1783 годзе адзначалася прозьвішча Mazantowicz[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Troianus Masendewicz (1697 год)[5]; Giergius Masądowicz (1700 год)[5]; Gieorgius Mosendowicz (1703 год)[5]; Franciszek Masandowicz (1796 год)[6].

Масандовічы (Masondowicz) гербу Самсон — літоўскі шляхецкі род[7][8] з Ковенскага павету[9].

  1. ^ Параўн.: муж > мужны, вежа > вежны і пад.
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1107.
  2. ^ Schonfeld M. Wörterbuch der altgermanischen personen-und völkernamen. — Heidelberg, 1911. S. 166.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1119.
  4. ^ Antroponimia Polski od XVI do końca XVIII wieku. T. 2: H—Mą. — Kraków, 2009. S. 434.
  5. ^ а б в Pasvalio Šv. Jono Krikštytojo parapijos jungtuvių įrašai 1697—1705 m., Nepriklausomas virtualus archyvas GENMETRIKA
  6. ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 188.
  7. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты
  8. ^ Uruski S. Rodzina, herbarz szlachty polskiej. T. 10. — Warszawa, 1913. S. 259.
  9. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 4. — Rzeszów, 2001. S. 139.