Велют
| Велют лац. Vielut | |
| Welut | |
| Паходжаньне | |
|---|---|
| Мова(-ы) | германскія |
| Утворанае ад | Welo + суфікс з элемэнтам -т- (-t-) |
| Іншыя формы | |
| Варыянт(ы) | Велут, Велюць, Вілюць, Велюта |
| Зьвязаныя артыкулы | |
| якія пачынаюцца з «Велют» | |
Велют (Велюць, Вілюць, Велюта), Велут — мужчынскае імя.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Велут або Велют (Welut, Weluth[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова вел- (імёны ліцьвінаў Велянт, Вяльмонт, Велерат; германскія імёны Welant, Welamunt, Welarat) паходзіць ад стараісьляндзкага welja 'абіраць' або стараангельскага wela 'багацьце, дастатак'[3]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і ў славянскіх мовах[4].
У Ноўгарадзе ў XIV ст. адзначалася германскае (паўночнагерманскае) імя Вельют (Veljotr)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Вельютовых 2 куницы… у Вельюта 3 куницы (1340 — пачатак 1380-х гадоў)[6]; Wolczhko Welutewicz (18 студзеня 1401 году)[7]; пану Контовту у Кнетонскои волости люди Овняне, 30 и чотыри чоловеки куничников, на имя: <…> а Вилютя (1440—1492 гады)[8]; et inscribo homines in villa mea Mileykoni dicta tredecem nominibus nuncupatos… Veluti (14 студзеня 1459 году)[9]; Труфонъ Оноховъским… Велюта, братъ его (каля 1492 году)[10]; Helena Wiełutowicz (1840 год)[11].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вельют (Вельютъ) і Вельютаў (Вельютовъ) — жыхары Ноўгараду, якія ўпамінаюцца ў XIV стагодзьдзі[6]
- Волчка Велюцевіч — літоўскі баярын, які засьведчыў акт Віленска-Радамскай уніі
- Велюта Анахоўскі — смаленскі баярын, які ўпамінаецца ў 1492 годзе
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Flöer M., Korsmeier C. M. Die Ortsnamen des Kreises Soest. — Bielefeld, 2009. S. 459.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 403.
- ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 220.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 204.
- ↑ Мельникова Е. А. Скандинавские рунические надписи: Новые находки и интерпретации. Тексты, перевод, комментарий. — М., 2001. С. 211, 373.
- 1 2 Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 619, 724.
- ↑ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 38.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 254.
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 156.
- ↑ Kowno, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego