Ніна Мацяш
Ніна Мацяш лац. Nina Maciaš | |
1986. Мастак Міхаіл Вецік. | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 20 верасьня 1943 |
Памерла | 19 сьнежня 2008 (65 гадоў) |
Пахаваная | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, перакладніца, дзіцячая пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1962—2008 |
Кірунак | паэзія |
Мова | беларуская |
Дэбют | газэта «Маяк камунізма» і «Во славу Родины» (1962) |
Прэміі | прэмія Саюзу Пісьменьнікаў Беларусі імя А.Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэмія Ўсебеларускага фэстывалю моладзі, прысьвечанага 50-годзьдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі, Міжнародная літаратурная прэмія імя Рыгора Скаварады (Украіна, 2008) |
Узнагароды | |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org |
Ніна Мацяш (20 верасьня 1943, Нівы, Бярозаўскі раён — 19 сьнежня 2008, Белаазёрск[1][2][3][4][5] ) — беларуская паэтка й перакладніца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька — Язэп Мікалаевіч Мацяш нарадзіўся 4 сьнежня 1902 году ў вёсцы Нівы. Маці — Алена Сымонаўна Мацяш (у дзявоцтве Сеч) нарадзілася 14 лютага 1905 году.
«Я даўно зразумела — усё, што ёсьць ува мне добрае, — яно ад іх, ад маіх бацькоў. У пэўнай ступені нават вершы ад іх»[6] |
||
Сям’я Язэпа Мікалаевіча і Алены Сымонаўны была шматдзетнай. Было ў ёй дзесяць дзяцей — восем дачок і два сыны. Ганна, Марыя й Ніна хварэлі на меапатыю (Myopathy (лац.)).[7]
«Надзея, патрабуй жыцьця! Хай здані лёгікі й явы |
||
Пасьля заканчэньня Бярозаўскай сярэдняй школы ў 1960 г. паступіла ў Менскі пэдагагічны інстытут замежных моў на факультэт францускай мовы. У часы вучобы невылечная хвароба прыкула яе да інваліднага вазка. Пераадольваць маральныя і фізычныя пакуты ёй даводзілася ўсё астатняе жыцьцё. Але складаны лёс толькі расшырыў яе паэтычны талент. Атрымала дыплём, здаўшы экзамэны экстэрнам за шэсьць сэмэстраў. Бліскуча ведала францускую й нямецкую. Ангельскую й польскую вывучыла самастойна. Нягледзячы на цяжкае фізычнае становішча выкладала нямецкую мову ў Белаазёрскай прафэсійна-тэхнічнай вучэльні (1973—1977).[9]
З 1971 году ў Саюзе пісьменьнікаў СССР. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру й Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Зьяўлялася старшынём Берасьцейскага аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў зь 2006 году і да сваёй сьмерці.[10][11]
Ніна Мацяш была арганізатарам, укладальнікам і рэдактарам альманаху Жырандоля ў 2008 годзе.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да паэзіі Ніна Мацяш зьвярнулася ў студэнцкія гады. Спачатку гэта былі асобныя вершы, прысьвечаныя прыродзе роднага краю, людзям, сваякам. З 1967 г. пачала пісаць па-беларуску. У 1970 годзе ў выдавецтве «Беларусь» пабачыў сьвет яе першы паэтычны зборнік «Агонь», у якой было акрэсьлена кола праблем, як духоўных, маральных, так і будзённых, якія абазначылі яе творчы шлях. Аўтар шматлікіх зборнікаў вершаў — «Агонь» (1970), «Удзячнасьць» (1973), «Ральля суровая» (1976), «Прыручэньне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчасьлівай долю назаві» (1990), «Паміж усьмешкай і сьлязой» (выбранае, 1993), «Палёт над жытам» (выбранае, 1997), «Я вас люблю» (вершы прысьвячэньні, 1998), «Душою з небам гаварыць» (выбранае, 1999), «Богава дрэва» (2004), «У прыгаршчах ветру» (пасьмяротны зборнік вершаў, перакладаў, эсэ, 2009).
«Я маю толькі ймя. Чатары літаркі- |
||
Яе адметнае сьветаўспрыманьня, веданьне сусьветнай культуры, нацыянальнага багацьця й народных вытокаў узбагаціла беларускае прыгожае пісьменства новым зьместам і формай. Нягледзячы на магутны ўплыў замежных аўтараў, яе творчасьць захавала нацыянальны дух дзякуючы звароту да традыцыйных народных каштоўнасьцяў, фальклёрным вобразам і матывам.
Дзячу долі за ўсе пуцявіны, Дзе жаўронкавы час, і савіны |
||
Сваёй любімай матулі паэтэса прысьвяціла славутую «Паэму жніва» (1983),[14] за якую ў 1984 годзе атрымала Літаратурную прэмію імя А. Куляшова. Яе цікавілі значныя й неардынарныя асобы («Малітва Апанаса Філіповіча», «Маналёг Казіміра Лышчынскага», «Песьня касінераў», «Маналёг Камілы Марцінкевіч», «Маналёг каханай Кастуся Каліноўскага», «Дарожнае. Па сьвяце паэзіі ў Крошыне»).[15]
Паэтка поруч з паэтычным майстэрствам авалодала майстэрства перакладчыка. Дасканалае валоданьне францускай, нямецкай, польскай і іншымі мовамі дазваляла адчуць багацьце сусьветнай культуры зь першакрыніц.[16] У яе пераўтварэньні па-беларуску выйшлі кнігі прозы Жана Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973)[17]; Жоржа Сымэнона «Першая справа Мегрэ» (1982)[18]; навэлы Гі дэ Мапасана (1987)[19]; Антуана дэ Сэнт-Экзюпэры[20] «Плянэта людзей» (1984)[21] і «Маленькі прынц» (1989, 1996, 2017, 2019, 2021)[22][23][24][25][26]. Дзякуючы яе майстэрству здабыткам беларускага чытача сталі лірыка францускіх паэтаў — П’ера дэ Рансара, Жаашэна дзю Бэле, Жана-Антуана дэ Баіфа(fr); Жака Грэвена(fr), П’ера Жана Бэранжэ(fr)і інш.; [27][28]; паэзія немцаў — Фрыдрыха Шылера, Элькэ Эрб(de)[29]. Хрысьціны Лавант(de)[30]; таксама палякаў — Юльюша Славацкага, Марыі Канапніцкай, Марыі Паўлюкоўска-Яснажэўскай(pl), Віславы Шымборскай[31][32][33][34]; украінскіх — Тараса Шаўчэнкі, Лесі Ўкраінкі; Аляксандра Гаўрылюка, Уладзімера Барны[35][36][37], паэма «Маруся Чурай» Ліны Кастэнка (1989)[38][39]; баўгараў — Весяліна Ханчава(bg) і Божыдара Божылава(bg); расейцаў — Міхаіла Лермантава; сербскахарвацкіх паэтаў — Мамчыла Джэркавіча, Владэта Вукавіча і інш.[40][41]
Сем кніжак падрыхтавала пісьменьніца дзеткам. Ніна Мацяш пісала творы для тэатра лялек і тэлесцэнарыяў. Першая пастаноўка Берасьцейскім тэатрам лялек спэктакля «Прыгоды трох парасят» паводле матываў ангельскай народнай казкі (1976). Паэтычная драма «Крок у бесьсьмяротнасьць» пастаўлена ў Берасьцейскім тэатры лялек (1977). Беларускае тэлебачаньне паставіла п’есу па тэлесцэнарыю Ніны Мацяш аб творчасьці Вітольда Бялыніцкага-Бірулі «Пясьняр роднай прыроды» (1978), а пазьней Рокуэла Кэнта «Гэта я, Госпадзі» (1980). Прэмʼера музычнага спэктакля «Воўк і раз, два, тры..» па пʼесе Ніны Мацяш «Прыгоды трох парасят» у пастаноўцы Беларускага тэатра «Лялька» у Віцебску (2001).[42]
Ніна Мацяш аўтар музычна-паэтычнага альбома «Забялела ночка», многія ўласныя вершы пакладзены на музыку рознымі кампазытарамі й ёю самою, і сярод іх — «Усьмешка», «Забялела ночка», «Калядная», «Песьня ў цярноўніку». [43] Як набытак гэтага песеннага таленту засталіся аўдыёкасэта «Бэзавая завіруха» і кампакт-дыск.[44][45] Вершы беларускай паэтэсы пакладзены на музыку кампазытарамі — Інай Вінаградавай,[46] Б. Віташнёвым,[47] С. Куксам, Марыянай Марозавай,[48] Л. Міхайлоўскай, А. Марозавым, Валянцінам Перапёлкіным, Г. Федасюком.[49][50]
Яе паасобныя творы друкаваліся ў многіх замежных краінах на ангельскай,[51] баўгарскай,[52] [53] летувіскай[54] польскай,[55] расейскай,[56] [57] сэрбскай,[58] украінскай,[59] францускай,[60] [61] і іншых мовах.
Ніна Мацяш захаплялася вышываньнем і стварала карціны пры дапамозе птушыных пёрак (пёркаграфія).
Грамадзка-асьветніцкая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На пачатку перабудовы, дзякуючы найперш намаганьням Ніны Мацяш, у Белаазёрску была створаная культурна-асьветніцкая арганізацыя «Агмень». Ніна Мацяш наладжвала для яе ўдзельнікаў шматлюдныя вечарыны, знаёміла белаазёрцаў зь вядомымі творчымі асобамі.
Зьяўлялася старшынём Берасьцейскага аддзяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў зь 2006 году і да сваёй сьмерці.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1994).
- Ганаровая грамадзянка Белаазёрску.
- Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1984) за «Паэму жніва».
- Ляўрэат фэстывалю «Берасьцейская зорка-98».
- Ляўрэат міжнароднай прэміі імя Рыгора Скаварады (Украіна, 2008).[62]
- Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Ўладзімера Калесьніка (2009, пасьмяротна) за зборнік «У прыгаршчах ветру».[63].
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- На доме, дзе жыла апошнія гады Ніна Мацяш, усталявана мэмарыяльная шыльда ў гонар паэткі.
- Белаазёрская гарадзкая бібліятэка імя Ніны Мацяш — з 2010 году Белаазёрская гарадская бібліятэка стала насіць імя славутай паэткі Ніны Мацяш; з 2011 году ў Белаазёрскай гарадзкой бібліятэцы імя Ніны Мацяш дзейнічае экспазыцыя «У спагадзе абярэжлівай нябёсаў», якая ўсебакова раскрывае асобу творцы й літаратурную спадчыну паэткі; штогод 20 верасьня, у дзень нараджэньня Ніны Мацяш, ладзяцца літаратурныя чытаньні памяці паэткі «Бабіна лета» ў Белаазёрску, у якіх удзельнічаюць вядомыя пісьменьнікі Беларусі, мясцовыя літаратары, грамадзкасьць. Белаазерск, вул. Леніна, 34 (52°28′08.91″ пн. ш. 25°10′43.23″ у. д. / 52.4691417° пн. ш. 25.178675° у. д.)[64]
- Гімназія ў Белаазёрску — экспазыцыйная заля ў гісторыка-краязнаўчым музэі, прысьвечаная жыцьцёваму й творчаму шляху паэткі, адкрылася ў сакавіку 2014 году ў гімназіі на вуліцы Будаўнікоў, 20 (52°28′10.00″ пн. ш. 25°10′13.80″ у. д. / 52.4694444° пн. ш. 25.1705° у. д.)[65]
- Прапановы — зрабіць музей у кватэры, у якой жыла паэтка, і перайменаваць вуліцу Школьную не атрымала падтрымкі ўладаў. [66]
- У Берасьці на некаторых будынках зьмешчаны па-мастацку аформленыя вершы Ніны Мацяш.
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пэрыёдыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Крытыка, рэцэнзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Відэа, аудыё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Перадача радыё «Рацыя», прысвечаная памяці Ніны Мацяш, ад 19.12.2008. // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2009. — № 2. — С. 15—17.
- ^ Васіль Жуковіч. Пасля развітання. // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2009. — № 2. — С. 18.
- ^ Алена Літвін. * * * Сястра мая!.. // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2009. — № 2. — С. 18.
- ^ Алесь Каско. Цяжкі камень, важкі колас. // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2009. — № 2. — С. 20—26.
- ^ У вянок Ніне Мацяш. // Наша вера : штоквартальны рэлігійна-культурны часопіс. — 2009. — № 1 (47). — С. 58—60.
- ^ Ніна Мацяш. Старонкі біяграфіі. // ЛіМ : штотыднёвая газэта. — 14 ліпеня 1989. — № 28 (3490). — С. 5—9.
- ^ Мікола Жуковіч. Вольга Аляксеева. З сямейнага альбома Ніны Мацяш. // Маладосць : часопіс. — 2011. — № 8 (693). — С. 111—115.
- ^ Ніна Мацяш. Сёстрам Ані і Марыі. Прыручэнне вясны: лірыка. / мастак М. М. Селяшчук. — Менск: Мастацкая літаратура, 1979. — С. 8. — 78 с. — 4000 ас.
- ^ Уладзімір Калесьнік. Дарунак мудрасьці. // Жырандоля : лiтаратурна-мастацкі часопіс. — студзень 2010. — № 3. — С. 12—16.
- ^ Ніна Мацяш. Берасцейшчына літаратурная. Маем добрую навіну. // Літаратурная Беларусь : культурна-асьветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і «Новага часу». — 2007. — № 2—3. — С. 10 (2).
- ^ Ніна Мацяш. Сябры. // Літаратурная Беларусь : культурна-асьветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменьнікаў» і «Новага часу». — 2007. — № 6—7. — С. 11 (3).
- ^ Ніна Мацяш. Палёт над жытам / рэдактар Зінаіда Дудзюк; мастак Вярышка Аляксандр. — Брэст: Выд. С. Лаўрова, 1997. — С. 2. — 58 с. — (Берасьцейскае вогнішча). — ISBN 985-6371-10-4
- ^ Ніна Мацяш. Душою з небам гаварыць. Цыклы: Ах, чароўные дудачкі; Той час, які прасякнуты табою…; Рух, і лятунак, і нясцерпны жаль…; Не ў Рым вядуць дарогі…; Над гняздзечкам лісток залацее…; Пакуль глядзіш на белы свет…; Бо люблю непаўторны свой род.. — Менск: Мастацкая літаратура, 1999. — С. 449, 450. — 461 с. — (Беларусукая паэзія XX стагоддзя). — 2000 ас. — ISBN 985-02-0438-9
- ^ Ніна Мацяш. Паэма жніва. // Полымя : часопіс. — 1983. — № 11 (655). — С. 154—158.
- ^ Ніна Мацяш. Шчаслiвай долю назавi… Лірыка. — Менск: Мастацкая літаратура, 1990. — С. https://kamunikat.org/?pubid=13676. — 109 с. — 4200 ас. — ISBN 5-340-00468-6
- ^ Мікола Ваўранюк. Мая тэма — чалавек: гутарка з беларускай паэткай Нінай Мацяш. // Ніва : штотыднёвая газэта. — 1992. — № 20 (1879). — С. 3.
- ^ Аліўе, Жан. У краіне індзейцаў / З францускай мовы пераклала Н. Мацяш; Мал. Р. Маро, Д. Катліна. — Менск: Мастацкая літаратура, 1973. — 93 с. — 17 000 ас.
- ^ Жорж Сымэнон. Першая справа Мегрэ = Simenon. La première enguête de Maigret. Paris: Press de la cité / пераклад з французскай мовы Н. Мацяш ; пад рэдакцыяй Я. Семяжона; мастак У. С. Піменаў. — Менск: Юнацтва, 1982. — 165 с. — 60 000 ас.
- ^ Гі дэ Мапасан. Навелы: пераклад з французскай. / укладаньне й камэнтары Сяргея Шупы. — [[|]]. — Менск: Мастацкая літаратура, 1987. — 365 с. — (Бібліятэка замежнай прозы). — 12 000 ас.
- ^ Ніна Мацяш Мой Экзюперы. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 2004. — № 9 (201). — С. 92—94.
- ^ Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры. Планета людзей: Выбранае / Пераклад з францускай і прадмова Ніны Мацяш. — Менск: Мастацкая літаратура, 1984. — 397 с. — (Бібліятэка замежнай прозы). — 16 000 ас.
- ^ Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры. Маленькі прынц: казка / пераклад з французскай мовы Н. Мацяш; мастак І. Лобан. — Менск: Юнацтва, 1989. — 92 с. — 12 000 ас. — ISBN 5-7880-0117-X
- ^ Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры; Джэймс Олдрыдж; Эрнэст Хэмінгуэй. Маленькі прынц: Казка. Паляўнічы: Раман. Стары чалавек і мора: Аповесць. / Пер. з англ. М. Валошкі; Пер. з англ. П. Марціновіча; Пер. з фр. Н. Мацяш; Маст. Г. В. Шапялевіч. — Менск: Юнацтва, 1996. — 429 с. — (Школьная бібліятэка). — 15 000 ас.
- ^ Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры. Маленькі прынц: казка / пераклад з французскай Н. Мацяш пад рэдакцыяй З. Коласа ; ілюстрацыі аўтара. — Менск: Зміцер Колас, 2017. — 104 с. — (Добрая кніга). — 1000 ас. — ISBN 978-985-7164-57-8
- ^ Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры. Маленькі прынц: казка / пераклад з французскай Н. Мацяш пад рэдакцыяй Марыя Новік ; ілюстрацыі аўтара. — Менск: Попурри, 2019. — 123 с. — 2500 ас. — ISBN 978-985-15-3946-4
- ^ Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры. Маленькі прынц: казка / пераклад з французскай Н. Мацяш пад рэдакцыяй Марыя Новік ; ілюстрацыі аўтара. — Менск: Попурри, 2021. — 123 с. — 2500 ас. — ISBN 978-985-15-4902-9
- ^ П’ер дэ Рансар, Жаашэн Дзю Бэле, Агрыпа д'Абінэ, Жан Антуан дэ Баіф, Рэмі Бэлё, Жан Бэрто, Клод дэ Бютэ, Жак Грэвэн, Луі Дэ Мазюр, Філіп Дэпорт і інш. Багаславі сустрэчу мне…: Выбр. лірыка Плеяды / Пер., прадм. і камент. Н. Мацяш. — Берасьце: 2001. — 166 с. — (Паэзія народаў свету).
- ^ Франсуа Жакмэн. Поры году: вершы / Пераклад з францускай Ніна Мацяш. — Менск: Беларусі кнігазбор, 2003. — 115 с. — 500 ас. — ISBN 985-6730-20-1
- ^ Ніна Мацяш. Пра Яе. Мая сястра Эльке Эрб. Вершы. // Крыніца : Штомесячны культуралягічны часопіс. — 1995. — № 7 (12). — С. 47—53.
- ^ Ніна Мацяш. Пераклады з нямецкай паэтэсы Х. Лавант. // Заря : часопіс. — 24.01.1995. — С. 3—17.
- ^ Ніна Мацяш Мая Шымборска. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 2005. — № 8 (212). — С. 114.
- ^ Віслава Шымборска. Свет, варты вяртання: лірыка / пераклад з польскай і каментарыі Ніны Мацяш ; рэдкалегія: Рыгор Барадулін і інш.; прадмова У. Калесніка; мастак І. С. Лузько. — Менск: Мастацкая літаратура, 1991. — 150 с. — (Паэзія народаў свету). — 900 ас. — ISBN 5-340-00572-0
- ^ Віслава Шымборска. Хвіля: вершы = Chwila / Wislawa Szyzmborska. Krakow: Znak, 2002 / пераклад з польскай мовы на беларускую Ніны Мацяш. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 67 с. — 490 ас. — ISBN 985-504-032-5
- ^ Віслава Шымборска. Двукроп'е: вершы / пераклад з польскай мовы Н. Мацяш. — Менск: Про Хрысто, 2010. — 71 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-6825-19-7
- ^ Т. Шаўчэнка, Л. Украінка, А. Гаўрылюк, Л. Кастэнка, М. Львовіч, П. Мах, В. Гэй, В. Барна, А. Кавалёва, Н. Горык Гарнуся душою да слова: пераклады Ніны Мацяш. Зборнік украінскай паэзіі / укладальнікі: М. І. Новік, С. А. Варонік, Г. В. Скарына ; уступны артыкул М. Новік. — Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2013. — 293 с. — 600 ас. — ISBN 978-985-7059-64-5
- ^ Олександр Гаврилюк. Пісня з Берези: поема / упорядник і автор вступної статті Р. А. Братунь ; переклад В. І. Глотова, Н. Й. Мятяш ; художник В. С. Овчинніков. — Львів: Каменяр, 1979. — 61 с. — 28 000 ас.
- ^ Валадзімір Барна. Мелодыя срэбнае ночы: вершы / пераклад з украінскай мовы Ніны Мацяш. — Брэст: Выд. С. Лаўрова, 1998. — 69 с. — ISBN 985-63-71-22-8
- ^ Ніна Мацяш Мая Кастэнка. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 2007. — № 1 (229). — С. 88—90.
- ^ Ліна Кастэнка. Лірыка. Маруся Чурай: гістарычны раман у вершах / пераклала з украінскай Ніна Мацяш; прадмова Т. Каламіец. — Менск: Мастацкая літаратура, 1989. — 277 с. — 6000 ас. — ISBN 5-340-00234-9
- ^ Ніна Мацяш. Тройчы сем. (Новыя пераклады). // Полымя : часопіс. — 1994. — № 5 (781). — С. 131—141.
- ^ Ніна Мацяш. Перабіраю самацветы… : выбраныя пераклады з еўрапейскай паэзіі. — Менск: Цэнтр Супольнасць, 2002. — 138 с.
- ^ «Казка пра суседзяў, зьмяю й мядзьведзя». Белаазёрская дзіцячая бібліятэка. Праверана 6 жніўня 2019 г.
- ^ Песьня «Калыханка маме». Выконвае Т. Раеўская. Сл. Н. Мацяш. Муз. А. Вінаградавай. Музэй гімназіі г. Белаазёрска.
- ^ Н. Мацяш. Бэзавая завіруха. Музычна-паэтычная кампазіцыя.. — Брэст: Мастацкая літаратура, 2004. — С. —. — (Музыка).
- ^ Душою зь небам гаварыць. Памяць аб Ніне Мацяш. Прыдзьвінскі край Праверана 2 жніўня 2018 г.
- ^ Песьня. Калыханка маме. Музыка Іны Вінаградавай. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 1995. — № 3 (87). — С. 77, 78.
- ^ Музыка Віташнеў, Б.; словы Мацяш Н. Вярба мая, сястрычка мая… «Хто ў першыню назваў цябе плакучай…» / укладаньне Т. В. Даніловіч // Я з тых мясцін… : зборнік песень. — Менск: 1990. — С. 24—26.
- ^ Песьні на словы Ніны Мацяш. Музыка Марыяны Марозавай. «Але твая сляза». «Раманс». «Воран кружыць». «Я вас люблю». // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 1993. — № 9 (69). — С. 66, 73.
- ^ Калыханка маме / слова Н. Мацяш, музыка Г. Кутас (Вилейский район, д. Илья). «Жывіца», народны клюб кампазытараў і паэтаў, «Дольніца», народны вакальны ансамбаль.
- ^ Ніна Мацяш. Мацяш Ніна, «Я ў сад баюся не вярнуцца…»: Песні Ніны Аксёнчык і Аляксандра Аўсіюка. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 2002. — № 3 (171). — С. 13—17.
- ^ Fair land of Byelorussia: an anthology of modern Byelorussian poetry / compiler: Anatol Vyartsinski; translated from the Byelorusan by Walter May. — Moscow: Progress Publishers, 1976. — 376 с. — 4500 ас.
- ^ Антология на беларускаа поезия / съставител и уводна студия: Румяна Евтимова; превод: Андрей Германов і інш.. — София: Панорама, 2000. — 703 с. — ISBN 954-9655-10-5
- ^ Болка : белоруски поети за Чернобил / съставителство: Сяргей Законников ; редактор: Христо Попов. — София: Илинда-Евтимов, 2005. — 99 с. — ISBN 954-711-067-5
- ^ Šviesa languose = Святло ў вокнах: baltarusių poezijos antologija / sudarytojas: Gendrik Petkevič ; projekto koordinatorė: Birutė Jonuškaitė. — Vilnius: Homo liber, 2008. — 317 с. — ISBN 978-9955-716-50-1
- ^ Suplement poetycki ze współczesnej liryki białoruskiej / wybór i redakcja: Adam Pomorski; przełożyli: Jerzy Litwiniuk i Adam Pomorski. — Warszawa: Dom Kultury Śródmieście, 2008. — 137 с. — (Biblioteka kwartalnika «Tekstualia»). — ISBN 978-83-919945-2-8
- ^ Нина Матяш. Неутоленность: лирика / перевод с белорусского Светланы Кузнецовой. — Москва: Советский писатель, 1979. — 102 с. — 15 000 ас.
- ^ Свой камень. Поэзия Беларуси. // Сибирские огни : часопіс. — 2009. — № 2. — С. —.
- ^ Антологија белоруске поезије / приредио Иван Чарота; превод са белоруског Миодраг Сибиновић. — 2-о проширено изд., изд. о 130. годишњици класика белоруске књижевности Јанка Купале и Јакуба Коласа. — Београд: Српска књижевна задруга, 2012. — 230 с. — (Антологије / Српска књижевна задруга). — ISBN 978-86-379-1209-5
- ^ Ніна Мацяш. Вічний корінь душі: поезії. Цыклы: Ким би я була; Жінка весну приручала; Олекса Довбуш: уривки з поеми-бувальщини / передмова Володимир Барни. — Тернопіль: Лілея, 2005. — 89 с. — ISBN 966-656-095-X
- ^ Poètes russes, bélarusses et polonais / traduit en français par Nina Debolskaya. — Менск: Victor Khoursik, 2013. — 110 с. — 55 ас. — ISBN 978-985-7025-10-7
- ^ Poètes russes, bélarusses et polonais / traduit en français par Nina Debolskaya. — 2-e éd., revue et corrigée. — Менск: Victor Khoursik, 2017. — С. —. — 135 с. — 35 ас. — ISBN 978-985-7025-69-5
- ^ Міжнародная прэмія — у беларускай паэтэсы.(недаступная спасылка)
- ^ Літаратурная абласная прэмія імя У. Калесніка 2007—2021 гг. 2009. ПАЭЗІЯ Н. Мацяш «У прыгаршчах ветру»: вершы, пераклады, эсэ.
- ^ БЕЛААЗЁРСКАЯ ГАРАДСКАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ НІНЫ МАЦЯШ
- ^ Гісторыка-краязнаўчы музэй гімназіі ў Белаазёрску
- ^ Святлана Бранковіч. Паэтэса заўжды з намі. Ушанаваньне памяці Ніны Мацяш. // Газета для вас. Івацэвічы-Бяроза-Пружаны-Драгічын : газэта. — 20.11.2009. — № 47 (725). — С. 3.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Даведнікі, энцыкляпэдыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Пэрыёдыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|
- Нарадзіліся 20 верасьня
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Бярозаўскім раёне
- Памерлі 19 сьнежня
- Памерлі ў 2008 годзе
- Памерлі ў Белаазёрску
- Пахаваныя ў Берасьцейскай вобласьці
- Ляўрэаты Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусі
- Беларускія літаратаркі
- Беларускія перакладчыцы