Лютавор (князь)
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Дзеці | Віцень |
Лютавор — літоўскі князь, бацька Віценя (паводле Раўданскага рукапісу), вялікакняскі намесьнік у Полацку ад 1264 (або 1265) году.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лютвард, Лютверт або Літварт (Liutward, Luitwert, Litwart[1]) — імя германскага паходжаньня[2][3]. Іменная аснова -люд- (-лют-) (імёны ліцьвінаў Людвін, Лютар, Людамонт; германскія імёны Liudwin, Liutar, Ludimunt) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага liuþs, leuda 'люд, людзі'[4], а аснова -вард- (-варт-) (імёны ліцьвінаў Дакварда, Эварт, Явар; германскія імёны Dagward, Ewart, Jovard) — ад германскага ward 'ахоўнік'[3]. Такім парадкам, імя Лютавор азначае «ахоўнік народу»[3].
Таксама чысты адпаведнік сярод германскіх імёнаў мае імя сына Лютавора Віценя (Witin, Wittenus). Яўна германскімі таксама ёсьць імёны бацькі Лютавора Дармунімунда і ўнукаў Гвазэлюта і Войны. Аповед аб дынастыі Лютавора ў Раўданскім рукапісе ёсьць яскравым сьведчаньнем пра германскае паходжаньне літоўскіх князёў і шляхты[5].
Праз памылку шрыфту ў выданьні хронікі Дусбурга XVII стагодзьдзя імя князя было напісана як Pucuwerus (у іншым сьпісе — Lutuwerus): у 1291 годзе «Lutuwerus rex Lethowie» (Лютувер, гаспадар Літвы) паслаў войска на чале з сваім сынам Віценем на Бжэсьць-Куяўскую зямлю Польшчы. Афіцыйная навука прызнае існаваньне князя «Пукувера» (або, утроп за Юзэфам Пузынам, атаясамлівае «Пукувера» з Будзівідам), хаця Раўданскі рукапіс праясьняе, што сапраўды існаваў князь Лютавор (то бо, напісаньне Lutuwerus у сьпісе хронікі Дусбурга слушнае).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле апавяданьня Раўданскага рукапісу, Лютавор быў сынам літоўскага князя Дармунімунда і сядзібаю меў Эйраголу на рацэ Дубісе, адкуль хадзіў у мора (быў «морскім ваяром») і кіраваў сваімі валоданьнямі ў Жамойці. У Эйраголе ў 1232 годзе нарадзіўся сын Лютавора Віцень. Лютавор разбудаваў «старажытную» Эйраголу ў 1262 годзе. На сойме ВКЛ 1264 году літоўскія паны даслалі Лютавора заняць Полацак, дзе ён зрабіўся вялікакняскім намесьнікам. Паводле Тэадора Нарбута, Лютавор памёр у 1291 годзе[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Haenens A. Les invasions normandes en Belgique au IXe siècle: le phénomène et sa répercussion dans l’historiographie médiévale. — Paris, 1967. P. 123, 363.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1049.
- ^ а б в Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Narbutt T. Dzieje starożytne narodu litewskiego. T. I. — Wilno, 1835. S. 158—159; T. IV. — Wilno, 1838. S. 310—313.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)