Алмаз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алмаз
Апрацаваны алмаз
Апрацаваны алмаз
Агульныя
Катэгорыя Мінэрал
Формула
(структурнай адзінкі)
C
Прымешак N
Сынгонія Кубічная
Прасторавая група гексактаэдрычны
Выгляд
Колер Бязколерны
Форма крышталаў актаэдар
Злом чарапашынны злом
Шкала Моаса
(цьвёрдасьць)
10
Бляск Алмазавы
Колер рысы Белы колер
Празрыстасьць Празрысты
Шчыльнасьць 3,51 грамаў на кубічны сантымэтар[1] і 3,515±0,015 грамаў на кубічны сантымэтар[2]
Аптычныя ўласьцівасьці
Паказчык пераламленьня 2,417—2,419

Алма́з ці дыямэ́нт — каштоўны камень. Надзвычай цьвёрды празрысты матэрыял. Складаецца з вугляроду, як і графіт. Здабываецца пераважна ў Паўднёвай Афрыцы глыбока пад зямлёю. Выкарыстоўваецца ў прамысловасьці дзякуючы сваёй трываласьці і як упрыгажэньне.

Фізыка-мэханічныя ўласьцівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя характэрныя рысы алмаза — найвышэйшая сярод мінэралаў цьвёрдасьць, найбольш высокая цеплаправоднасьць сярод усіх цьвёрдых целаў 900—2300 Вт/(хв·К)[3], вялікія паказчыкі пераламленьня і дыспрэміі. Алмаз зьяўляецца дыэлектрыкам. У алмаза вельмі нізкі каэфіцыент трэньня па мэталу на паветры — усяго 0,1, што зьвязана з утварэньнем на паверхні крышталя тонкіх плёнакадсарбаванага газу, якія выконваюць ролю своеасаблівай змазкі. Калі такія плёнкі не ўтвараюцца, каэфіцыент трэньня ўзрастае і дасягае 0,5—0,55. Высокая цьвёрдасьць абумоўлівае выключную зносастойкасьць алмаза на сьціраньне. Для алмаза таксама характэрны самы высокі (у параўнаньні зь іншымі вядомымі матэрыяламі) модуль пругкасьці і самы нізкі каэфіцыент сьціску. Энэргія крышталя складае 105 Дж/г-ат, энэргія сувязі 700 Дж/г-ат — менш за 1 % ад энэргіі крышталя.

Тэмпэратура плаўленьня алмаза складае 3700—4000 °C. На паветры алмаз згарае пры 850—1000 °C, а ў пылні чыстага кіслароду гарыць квола-блакітным полымем пры 720—800 °C, цалкам пераўтвараючыся ў выніку ў вуглякісты газ. Пры награваньні да 2000 °C бяз доступа паветра алмаз пераходзіць у графіт за 15—30 хвілінаў. Сярэдні паказчык пераламленьня бясколерных крышталяў алмаза ў жоўтым колеру роўны прыкладна 2,417, а для разнастайных колераў спэктру ён вар’юецца ад 2,402 (для чырвонага) да 2,465 (для фіялетавага). Здольнасьць крышталяў разлагаць белае сьвятло на асобныя складнікі называецца дыспрэсіяй. Для алмаза дыспрэмія роўная 0,063.

Адной з істотных уласьцівасьцяў алмазаў зьяўляецца люмінэсцэнцыя. Пад узьдзеяньнем сонечнага сьвятла і асабліва катоднага, ультрафіялетавага і рэнтгенаўскага праменьня алмазы пачынаюць люмінэсцыраваць — мігціць рознымі колерамі. Пад узьдзеяньнем катоднага і рэнтгенаўскага выпраменьваньня мігцяць усе разнавіднасьці алмазаў, а пад узьдзеяньнем ультрафіялетавага — толькі некаторыя. Рэнтгеналюмінэсцэнцыя шырока выкарыстоўваецца на практыцы для здабываньня алмазаў з пароды.

Вялікі паказчык пераламленьня, у шэрагу з высокай празрыстасьцю і дастатковай дыспрэсіяй паказчыка пераламленьня (гульня колеру) робіць алмаз адным з саміх дарагіх каштоўных камянёў (у шэрагу са смарагдам і рубінам), якія супернічаюць з алмаз па кошце). Алмаз у натуральным выглядзе ня лічыцца прыгожым. Прыгажосьць надаецца алмазу аграньваньне, якая стварае ўмовы для шматразовых нутраных адлюстраваньняў. Гранёны алмаз называецца брыліянтам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Алмазсховішча мультымэдыйных матэрыялаў