Карбаранавая кісьля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
3D-мадэль малекулы карборанавай кісьлі

Карбаранавая кісьля (хімічная формула — H(CHB11Cl11)) — наймацнейшая кісьля[1] (супэркісьля) з усіх, якія могуць захоўвацца ў шкляных бутэльках. Карбаранавая кісьля прыкладна ў мільён разоў мацнейшая за канцэнтраваную серную кісьлю.

Малекула мае ікасаэдрычную структуру.

Сынтэз[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кісьля створаная ва ўнівэрсытэце Каліфорніі (ЗША) з удзелам супрацоўнікаў Інстытуту каталізу Сыбірскага аддзяленьня Расейскай акадэміі навук (Новасыбірск)[2]. Ідэя сынтэзу зьявілася з фантазіяў «пра малекулы, ніколі дагэтуль не ствараных», — сказаў Крыстафэр Рыд, адзін зь ейных стваральнікаў, у інтэрвію службе навінаў часопісу «Nature».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Structure of the Strongest Bronsted Acid: The Carborane Acid H(CHB11Cl11) // «Journal of the American Chemical Society». — 2006. — № 128 (10). — Сс. 3160—3161.
  2. ^ Создана самая сильная кислота // «Наука и жизнь». — 2005. — № 7. — 2005.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]