Перайсьці да зьместу

Зялёны колер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зялёны
Спэктральныя каардынаты
Даўжыня хвалі 495—570 нм
Частасьць ≈575—525 ТГц
Колеравыя каардынаты
HEX #00FF00
sRGBB (r, g, b) (0, 255, 0)
CMYKH (c, m, y, k) (100, 0, 100, 0)
HSV (h, s, v) (120°, 100%, 100%)
CIELChuv (L, C, h) (88, 136, 128°)
Крыніца X Window System
Варыяцыі колеру
 
 
  • B: Нармалізавана да [0—255] (byte)
  • H: Нармалізавана да [0—100] (hundred)

Зялёны колер — адзін з трох асноўных колераў, зялёны дыяпазон спэктру з даўжынёй хвалі 500—565 нанамэтраў. У субтрактыўных каляровых сыстэмах, якія выкарыстоўваюцца ў жывапісе і каляровым друку, ствараецца спалучэньнем жоўтага і сіняга. У каляровай мадэлі RGB, якая выкарыстоўваецца на экранах тэлевізараў і кампутараў, гэты колер ёсьць адным з адытыўных асноўных колераў, разам з чырвоным і сінім, якія зьмешваюцца ў розных камбінацыях дзеля стварэньня ўсіх астатніх колераў. Найбольшы ўнёсак у зялёны колер у прыродзе робіць хлярафіл, то бок хімічнае рэчыва, з дапамогай якога расьліны фотасынтэзуюць і пераўтвараюць сонечнае сьвятло ў хімічную энэргію. Многія істоты адаптаваліся да зялёнага асяродзьдзя, набыўшы зялёнае адценьне скуры ці пёраў дзеля камуфляжу. Некалькі мінэралаў маюць зялёны колер, у тым ліку смарагд, які афарбаваны ў зялёны колер празь вялікае ўтрыманьне хрому.

Кактусы, як і большасьць расьлінаў, маюць зялёны колер.

У постклясычнай і раньнемадэрнай Эўропе зялёны колер звычайна асацыяваўся з багацьцем, гандлярамі і банкірамі, у той час як чырвоны зважаўс як колер шляхецтва. З гэтае прычыны вопратка «Моны Лізы» на карціне Леанарда да Вінчы і лавы ў брытанскай Палаце абшчынаў зялёнага колеру, у той час як у Палаце лордаў колеры фатэляў чырвоныя[1]. Зялёны таксама мае даўнюю гістарычную традыцыю як колер Ірляндыі і гэльскай культуры. Гэта таксама гістарычны колер ісламу, які сымбалізуе пышную расьліннасьць раю. Гэта быў колер сьцяга Мухамада, таму сустракаецца на сьцягах амаль усіх ісламскіх краін[2].

  1. Heller 2009. С. 98.
  2. Heller 2009. С. 94—98.
  •  Heller, Eva Psychologie de la couleur — Effets et symboliques. — Pyramyd (French translation), 2009. — ISBN 978-2-35017-156-2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]