Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Безьдзеж)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
| |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Безьдзеж |
Каардынаты | 52°18′58″ пн. ш. 25°18′17″ у. д. / 52.31611° пн. ш. 25.30472° у. д.Каардынаты: 52°18′58″ пн. ш. 25°18′17″ у. д. / 52.31611° пн. ш. 25.30472° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь[1] |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы | |
![]() |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Безьдзежы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утвараў адзіны ансамбль зь вежай-званіцай, зруйнаванай савецкімі ўладамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/aa/Bie%C5%BAdzie%C5%BE%2C_Trajecki._%D0%91%D0%B5%D0%B7%D1%8C%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%B6%2C_%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%86%D0%BA%D1%96_%28S._Bochnig%2C_1929%29.jpg/110px-Bie%C5%BAdzie%C5%BE%2C_Trajecki._%D0%91%D0%B5%D0%B7%D1%8C%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%B6%2C_%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%86%D0%BA%D1%96_%28S._Bochnig%2C_1929%29.jpg)
Першы драўляны касьцёл у Безьдзежы збудавалі ў XVI ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Безьдзеж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1818 годзе замест драўлянага збудавалі мураваны касьцёл[2].
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1865 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Існуюць зьвесткі[3], што 27 чэрвеня 1914 году намаганьнямі Рамана Скірмунта ў Безьдзежы пачалося будаваньне новага мураванага касьцёла. Гэты касьцёл скончылі ў 1915 годзе з фундацыі зямяніна Караля Орды, які яшчэ ў 1907 годзе ахвяраваў 2 дзесяціны зямлі і будаўнічы матэрыял, і на сродкі сялянаў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5b/Bie%C5%BAdzie%C5%BE%2C_Trajecki._%D0%91%D0%B5%D0%B7%D1%8C%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%B6%2C_%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%86%D0%BA%D1%96_%28S._Bochnig%2C_1929%29_%282%29.jpg/220px-Bie%C5%BAdzie%C5%BE%2C_Trajecki._%D0%91%D0%B5%D0%B7%D1%8C%D0%B4%D0%B7%D0%B5%D0%B6%2C_%D0%A2%D1%80%D0%B0%D0%B5%D1%86%D0%BA%D1%96_%28S._Bochnig%2C_1929%29_%282%29.jpg)
У міжваеннай Польскай Рэспубліцы будынак касьцёла вярнулі каталікам. З 1990-х гадоў касьцёл належаць да Пінскага дэканату Пінскай дыяцэзіі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Твор архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне аб'ём, накрыты 2-схільным вальмавым дахам. Цэнтральнай восьсю галоўнага фасада разьмяшчаецца ўваходны партал з сандрыкам, над ім люнэт, франтон з круглым акном у тымпане і невялікая цыліндрычная сыгнатурка з крыжам у завяршэньні. Бакавыя фасады падзяляюцца прастакутнымі аркавымі праёмамі. На ляканічных фасадах вылучаецца антаблемэнт, дзеля простай дэкарацыі выкарыстоўваюцца карнізныя цягі з зубчыкамі, лапаткі на вуглах і ў прасьценках. Уваход мае выгляд партала з паўкруглай люкарнай.
Унутраная прастора перакрываецца бэлечнай стольлю. Над уваходам разьмяшчаюцца крывалінейнага абрысу хоры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://heritage.gov.by/catalog/troitcki-kastcel-185
- ^ Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы , Radzima.org
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 32.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]![]() |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000185 |