Перайсьці да зьместу

Галоўчыцкі сельсавет (Дарагічынскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гало́ўчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Галоўчыцы.

8 жніўня 1959 году да Дарагічынскага раёну далучаны Галоўчыцкі сельсавет скасаванага Антопальскага раёну.

17 верасьня 2013 году сельсавет скасаваны, частка яго зямель зь вёскамі Галоўчыцы, Дзятлавічы, Корсунь, Пігановічы і Толкава ўвайшла ў склад Закозельскага сельсавету, іншая частка зь вёскамі Асіпавічы, Галік, Навасёлкі, Хамічыцы і Ямнік увайшла ў склад Антопальскага сельсавету Дарагічынскага раёну[1].