Перайсьці да зьместу

Салідарнасьць (газэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Салідарнасць»)
«Салідарнасьць»
Тып газэта
Фармат А3
Краіна
Галоўны рэдактар Аляксандар Старыкевіч(pl)[1]
Заснаваная сакавік 1991
Палітыка Беларускі незалежны прафсаюз[d]
Мова расейская, беларуская
Афіцыйны сайт gazetaby.com

«Салідарнасьць»беларуская газэта. Недзяржаўнае выданьне, друкаваны орган Беларускага незалежнага прафсаюзу. Наклад газэты ў 2005 годзе складаў 5400 асобнікаў. Заснаванае ў сакавіку 1991 году выданьне ўвесь час падвяргацца ганеньням і перасьледу ўладаў.[2][3][4][5] У ёй друкаваліся артыкулы як на расейскай, так і на беларускай мовах. Галоўны рэдактар «Салідарнасьці» Аляксандар Старыкевіч(pl), былы галоўны рэдактар прафсаюзнай газэты «Беларускі час», якога звольніў новы прафсаюзны старшыня Леанід Козік, адданы Лукашенка.[6]

Газэта аднавіла выпуск 24 красавіка 2003 году пасьля сямімесячнага перапынку на 16 старонках A3 накладам у 10000 асобнікаў.[6]

3 чэрвеня 2003 году выйшаў сумесны нумар «Белорусской деловой газеты» ды «Салідарнасьці»: такім чынам рэдакцыя падтрымала «БДГ», якую таксама забараняў рэжым Лукашэнкі.[7]

Перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 году газэта зачынілася, таму што й «Белпошта», і «Белсаюздрук» адмовіліся яе распаўсюджваць — газэта засталася бяз сродкаў да існаваньня.[8][9] З 8 лютага 2006 году газэта выходзіць толькі ў інтэрнет-вэрсіі.[10]

У дзень прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году большасьць незалежных інтэрнэт-рэсурсаў, якія асьвятлялі іх ход, былі заблякаваныя, у тым ліку «Салідарнасьць».[11]

У красавіку 2011 году «Салідарнасьць» атрымала папярэджаньне ад пракуратуры за «дыскрэдытацыю» нацыі пры асьвятленьні тэрарыстычнага акту ў менскім мэтро.[12]

На новы 2012 год «Салідарнасьць» абнавіла вэб-сайт.[13]

Са жніўня 2020 году сайт «Салідарнасьці» заблякаваны ў Беларусі.[14][15] З 2021 году беларускія ўлады блякуюць і люстэрка асноўнага сайту.[16]

У ліпені 2022 году інтэрнет-рэсурсы газеты былі ўнесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

  1. ^ Віктор Кіщак. (2020-04-17) Недовіра, хаос та паніка. Як дезінформація впливає на людей і що з цим робити (укр.). EU Neighbours. — «Дезінформація – це страшна загроза, і вона стосується не лише тих, хто малоосвічений чи не розбирається в політиці. Насправді, під ударом усі», - резюмує Олександр Старикевич, головний редактор білоруського онлайн-медіа «Солідарність».. Праверана 2021-03-07 г.
  2. ^ Незалежна газета «Салiдарнасць» призупинила вихід (укр.). Украінскі Хэльсынскі саюз правоў чалавека(uk) (2005-12-29). Праверана 2021-03-06 г. Архіўная копія ад 2009-07-30 г.
  3. ^ Хашчавацкі, "Салідарнасць" і "Гродзенская праўда" на разглядзе савета пры ЦВК (бел.). Беларуская асацыяцыя журналістаўПраверана 2021-03-06 г.
  4. ^ Белоруская газета «Салiдарнасць» вынуждена печататься в Смоленске (рас.). ВяснаПраверана 2021-03-06 г.
  5. ^ Dimiter Kenarov. (2012-03-02) Tongue Oppressor (анг.). Columbia Journalism Review(ru)Праверана 2014-01-23 г.
  6. ^ а б Persecution of the press in the Republic of Belarus (анг.). Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы(uk). — Trade union newspaper “Salidarnasc” resumed publishing April 24 after a seven months long break. The newspaper is printed on 16 A3 pages with the circulation of 10 thousand copies. It has articles both in Russian and Belarusian languages. Chief editor of “Salidarnasc” – Aliaxander Starikevich, former chief editor of “Belarusky Chas” trade union newspaper, who was sacked by the new union leader Kozik, loyal to the president.. Праверана 2021-03-07 г.
  7. ^ Юры Сьвірко. (2003-06-03) "БЕЛОРУССКАЯ ДЕЛОВАЯ ГАЗЕТА” БУДЗЕ ВЫХОДЗІЦЬ ПАД РОЗНЫМІ ШАПКАМІ (бел.). СвабодаПраверана 2021-03-06 г. Архіўная копія ад 2021-03-06 г.
  8. ^ Александр Старикевич: «Эталонного уровня солидарности мы ещё не достигли» (бел.). Прэс-клюб БеларусьПраверана 2021-03-06 г.
  9. ^ Недзяржаўная прафсаюзная газэта “Салідарнасць” прыпыняе свой выхад (бел.). Нямецкая хваля (2005-12-23). Праверана 2021-03-06 г.
  10. ^ “Салідарнасць” стала виртуальной (рас.). kp.by (2006-02-11). Праверана 2021-03-06 г.
  11. ^ Виктор Прокопеня: «В Беларуси заблокировали только один сайт». На самом деле это не так (бел.). Беларуская асацыяцыя журналістаўПраверана 2021-03-06 г.
  12. ^ Minsk Makes 2 More Arrests in Bombing (анг.). The Moscow Times(en) (2011-04-14). Праверана 2021-03-07 г.
  13. ^ Газета «Салідарнасць» абнавіла сайт (бел.). Наша НіваПраверана 2021-03-06 г.
  14. ^ Евгения Штейн. (2020-08-29) В Беларуси заблокировали «Нашу Нiву» и naviny.by, журналистов иностранных СМИ лишают аккредитации (рас.). Onliner.by.
  15. ^ В Белоруссии заблокировали несколько десятков информационных сайтов. Среди них — "Радио Свобода" и "Медиазона" (рас.). Meduza (2020-08-22). Праверана 2020-08-24 г.
  16. ^ «Салiдарнасць» продолжают блокировать — теперь и "зеркало" сайта. Что делать? (бел.). Беларуская асацыяцыя журналістаўПраверана 2021-03-06 г.
  17. ^ Ігар Шаўчук. (2004-04-22) У "Салідарнасці" ёсць што паглядзець нават шведам (бел.). naviny.byПраверана 2021-03-06 г. Архіўная копія ад 2021-03-06 г.
  18. ^ Вадзім Заміроўскі. (2019-09-12) У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу “Вольнае слова” ФОТА (бел.). Беларуская асацыяцыя журналістаўПраверана 2021-04-17 г. Архіўная копія ад 2020-11-15 г.
  19. ^ У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу “Вольнае слова” ФОТА (бел.). Беларуская асацыяцыя журналістаў (2020-10-08). Праверана 2021-03-06 г. Архіўная копія ад 2020-11-27 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]