Перайсьці да зьместу

Аўгуст Сас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аўгуст III»)
Аўгуст Сас
лац. Aŭgust Sas
 Кароль польскі і вялікі князь літоўскі
1733 — 1763
Папярэднік Станіслаў Ляшчынскі
Наступнік Станіслаў Аўгуст Панятоўскі
Курфюрст саксонскі
1733 — 1763
Папярэднік Аўгуст Моцны
Наступнік Фрыдрых Хрысьціян
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 кастрычніка 1696, Дрэздэн
Памёр 5 кастрычніка 1763 (66 гадоў),
Сужэнец Марыя Юзэфа фон Габсбург
Узнагароды
ордэн Андрэя Першазванага кавалер ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага рыцар ордэна Залатога руна ордэн Чорнага арла ордэн Слана ваенны ордэн Святога Генрыха ордэн Белага арла
Подпіс Выява аўтографу

А́ўгуст Сас, Аўгуст Саксо́нскі, у Саксоніі — Фрыдрых Аўгуст II, у Польшчы — Аўгуст III (17 кастрычніка 1696 — 5 кастрычніка 1763) — курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1733 — 1763). Нарадзіўся ў Дрэздэне, сын Аўгуста Моцнага.

Па сьмерці 1 лютага 1733 году Аўгуста Моцнага было абвешчанае бескаралеўе. На каралеўскую пасаду з дапамогай Францыі прэтэндаваў Станіслаў Ляшчынскі. Аўгуст хоць і ня меў вялікай падтрымкі ў Рэчы Паспалітай, пачаў з дапамогай Расеі здабываць сабе карону. Дваццацітысячнае расейскае войска перайшло межы Рэчы Паспалітай і рушыла яму на дапамогу. У гэты час нібыта пачала свой рух невялікая француская дапамога Ляшчынскаму, а ён сам, пераапрануўшыся гандляром, праехаў празь Нямеччыну і нечакана для ўсіх зьявіўся ў Кракаве падчас Элекцыйнага сойму, на якім прысутнічала дваццаць тысячаў шляхты. 12 верасьня 1733 году прымас абвясьціў Станіслава каралём. Аднак вайсковай дапамогі ў яго не было і ён ня мог супрацьстаяць расейскім войскам, якія празь некалькі дзён зьявіліся ля Кракава. Станіслаў вымушаны быў уцячы да мора ў Гданьск, каб чакаць францускай дапамогі. 5 кастрычніка 1733 году ў Кракаве з дапамогай расейскіх войскаў новым каралём быў абраны Аўгуст і неўзабаве каранаваны. Расейскія войскі рушылі на Гданьск, каб зьнішчыць Станіслава. Станіслаў так і не дачакаўся францускай дапамогі, бо ў гэты час пачалася франка-аўстрыйская вайна. У лютым 1734 году пачалася аблога Гданьску расейцамі. Амаль паўгоду цягнулася гераічная абарона гораду, але ніякай дапамогі не было. Калі ж не засталося ніякай надзеі, Ляшчынскі ўцёк, пераапрануўшыся селянінам, у Прусію, а адтуль — у Францыю.

Пры Аўгусту ажывілася культурнае і эканамічнае жыцьцё, пачалася адукацыйная рэформа. Але ў час яго ўладараньня ў краіне пашырылася фэадальная анархія, пачаўся палітычны крызіс. Цэнтральная ўлада ня дзейнічала, магнаты праводзілі сваю незалежную палітыку. 3 прычыны дзяржаўнай і палітычнай дэзарганізацыі Рэч Паспалітая трапіла ў залежнасьць ад суседніх дзяржаваў, асабліва Расеі.

Партэты Аўгуста Моцнага і Аўгуста Саса на пано «Шэсьце князёў»

Уладараньне саксонскай дынастыі, і ў прыватнасьці Аўгуста Саса, не мінула бясьсьледна і для простага люду, нарадзіўшы калярытныя прымаўкі. Напрыклад: «За караля Саса наеліся хлеба і мяса», «За караля Саса папушчай паса».

У Дрэздэне партрэт Аўгуста Саса ёсьць на найвялікшым у сьвеце парцалянавым пано «Конная працэсія».

  1. ^ а б в г д е Август III (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 70—71.
  2. ^ а б в г August III // RKDartists (нід.)
  3. ^ а б в г Augustus III // Encyclopædia Britannica (анг.)