Вяліказямельская тундра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вялі́казяме́льская тундра[1] — узгорыстая марэнная раўніна, разьмешчаная ў Расейскай Фэдэрацыі на землях, якія адносяцца да Ненецкай аўтаномнай акрузе і Рэспубліцы Комі. Тэрыторыя абмежавана рэкамі Пячорай і Усой (з захаду і поўдня), а таксама Палярным Уралам і Пай-Хоем з усходу.

Тундра край Нар’ян-Мару
Рака Пячора ў Вяліказемскай тундры

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольшая вышыня на раўніне дасягае 250 м, аднак, у асноўным, пераважаюць вышыні 100—150 м . Для рэльефу найбольш характэрна наяўнасьць узгоркаў і марэнных град, так званых «мусюраў» (што адлюстравана і ў мясцовых назвах: Янэймусюр, Вангурэймусюр і інш.). Гэтыя грады складаюцца зь пяскоў і валунавых суглінкаў.

Праз раўніну праходзяць два ўзвышшы: ад Хайпудырскай губы да вусьця ракі Цыльмы  — Земляны сьцяг, а ва ўсходняй частцы раўніны — града Чарнышова, якая складаецца, у асноўным, з палеазойскіх адкладаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]