Майкл Оўэн
| Майкл Оўэн | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 сьнежня 1979[1][2] (46 гадоў) | |
| Рост | 172 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1995—2004 | Лівэрпул | 216 (118) |
| 2004—2005 | Рэал Мадрыд | 36 (13) |
| 2005—2009 | Ньюкасл Юнайтэд | 71 (26) |
| 2009—2013 | Манчэстэр Юнайтэд | 31 (5) |
| 2012—2013 | Сток Сіці | 8 (1) |
| Зборныя | ||
| 1997 | Ангельшчына (да 20)[d] | 4 (3) |
| 1997 | Ангельшчына (да 21)[d] | 1 (1) |
| 1998—2021 | Ангельшчына | 89 (40) |
| Ангельшчына (да 16)[d] | ||
| Ангельшчына (да 18)[d] | ||
Майкл Джэймз Оўэн (па-ангельску: Michael James Owen; нар. 14 сьнежня 1979 году, Чэстэр, Ангельшчына) — былы ангельскі футбаліст, гуляў на пазыцыі нападніка. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны, за якую дэбютаваў ува ўзросьце 18 гадоў і 59 дзён. Займае чацьвертае месца ў сьпісе бамбардзіраў зборнай Ангельшчыны па футболе, забіўшы за яе 40 галоў. Оўэн ёсьць адзіны гулец зборнай Ангельшчыны, які забіваў галы на чатырох чэмпіянатах, то бок двух чэмпіянатах Эўропы й двух чэмпіянатах сьвету.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сьнежні 1996 году ўва ўзросьце 17 гадоў Майкл падпісаў свой першы прафэсійны кантракт зь «Лівэрпулам». Раней, у тым жа годзе ён пасьпяхова выступаў за юнацкую каманду гэтага мэрсысайдзкага клюбу, выйграўшы зь ім Кубак Ангельшчыны сярод юніёраў. Ужо тады ў Ангельшчыне Майкл лічыўся адным з самых пэрспэктыўных футбалістаў-юнакоў у краіне.
Зборная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля бліскучага сэзону Майкл Оўэн быў уключаны ў заяўку зборнай Ангельшчыны на чэмпіянаце сьвету 1998 году ў Францыі.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Майкл Оўэн нарадзіўся ў сям’і прафэсійнага футбаліста Тэры Оўэна, які выступаў за «Эвэртан». Ягоная сям’я ёсьць даволі вялікай, у яго два браты — Тэры й Эндру, і дзьве сястры — Карэн і Лэсьлі. Оўэн жанаты са сваёй сяброўкай дзяцінства Люізай Бонсал, зь якой пазнаёміўся яшчэ ў школе. Ён выхоўвае зь ёй чацьвярых дзяцей: дачок Джэму Роўз, Эмілі й Джэсыку, і сына Джэймза Майкла.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лівэрпул:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2001
- Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі (2): 2001, 2003
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2001
- Уладальнік Кубка УЭФА: 2001
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2001
Манчэстэр Юнайтэд:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2011
- Уладальнік Кубка Футбольнай Лігі: 2010
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2010
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ IMDb (анг.) — 1990.
- ↑ Michael Owen // Transfermarkt (мн.) — 2000.