Нізяны
Выгляд
Нізяны | |
трансьліт. Niziany | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Ваўкавыскі |
Сельсавет: | Ізабелінскі |
Насельніцтва: | 109 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1512 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°2′6″ пн. ш. 24°32′57″ у. д. / 53.035° пн. ш. 24.54917° у. д.Каардынаты: 53°2′6″ пн. ш. 24°32′57″ у. д. / 53.035° пн. ш. 24.54917° у. д. |
± Нізяны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Нізя́ны[2] — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ізабелінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомая з 1615 году, 22 сям’і, 14 валок зямлі. У 1796 годзе належала Яну Вальтрату, пражывалі 28 прыгонных сялянаў. У 1836 годзе прыватная вёска, 15 двароў, 60 жыхароў. У 1914 годзе 14 двароў, 64 жыхары.
У 1940—1954 гадах цэнтар Нізянскага сельсавету Поразаўскага раёну.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2004 год — 47 двароў, 132 жыхары.
- 2009 год — 109 чалавек[1]
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У цэнтры вёскі — помнік воінам-зямлякам і падпольшчыкам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Ушаноўвае памяць загінуўшых: 28 воінаў-землякоў, 14 камсамольцаў-падпольшчыкаў, 10 мірных жыхароў. У 1965 г. усталяваны помнік — скульптура воіна і стэлы з імёнамі тых, хто загінуў, у 1989 г. рэканструяваны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 130