Жорнаўка (Ваўкавыскі раён)
Выгляд
| Жорнаўка, трансьліт. Žornaŭka | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Ваўкавыскі |
| Сельсавет | Ізабелінскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°06′29″ пн. ш. 24°35′18″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 28 чал. (2009)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1512 |
| СААТА | 4208825026 |
| Нумарны знак | 4 |
| Жорнаўка на мапе Беларусі ± Жорнаўка | |
Жо́рнаўка[2] — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ізабелінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядомая з 1615 году, пражывала 29 сем’яў, мелі 22 валокі зямлі, 15 каней і 47 валоў. Згодна інвэртару 1615 году належала да маёнтку Петухова (цяпер Ізабелін). Працавала карчма.
З 18-га стагодзьдзя па 1850-я гады належала графам Грабоўскім, уладальнікам мястэчка Ізабелін. У 1836 году прыватная вёска, 21 двор, 116 жыхароў. З 1861 году ў Ізабелінскай воласьці. У 1905 г. дзьве вёскі, адна побач другой, 140 і 75 жыхароў. У 1914 г. вёскі зьліліся ў адну, 33 дамоў, у якіх пражывалі 75 мужчын і 104 жанчын.
У 1921 годзе 29 двароў, 133 жыхароў. У 1930 годзе 38 двароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2004 год — 30 двароў, 50 жыхароў
- 2009 год — 28 чалавек[1]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 130