Перайсьці да зьместу

Мацьвееўцы (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мацьвееўцы
трансьліт. Macviejeŭcy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Ваўкавыскі
Сельсавет: Ізабелінскі
Насельніцтва: 581 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1512
Паштовы індэкс: 231924
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°3′27″ пн. ш. 24°33′44″ у. д. / 53.0575° пн. ш. 24.56222° у. д. / 53.0575; 24.56222Каардынаты: 53°3′27″ пн. ш. 24°33′44″ у. д. / 53.0575° пн. ш. 24.56222° у. д. / 53.0575; 24.56222
Мацьвееўцы на мапе Беларусі ±
Мацьвееўцы
Мацьвееўцы
Мацьвееўцы
Мацьвееўцы
Мацьвееўцы
Мацьвееўцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Мацьве́еўцы[2]вёска ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ізабелінскага сельсавету.

У 1796 годзе належала Міхалу Грабоўскаму, генэрал-лейтэнанту войскаў ВКЛ. У 1914 годзе 42 двары, 265 жыхароў.

У сакавіку 1940 году створаны калгас імя Сталіна. З 1960 году цэнтар калгасу “Чырвоны кастрычнік”, цяпер СВК “Мацьвееўцы”. Пастановай Ваўкавыскага раённага Савету дэпутатаў ад 12.02.2009 г. № 85 вёска пераўтвораная ў аграгарадок без зьмяненьня назвы.

  • 2004 год — 220 двароў, 614 жыхароў.
  • 2009 год — 581 чалавек[1]

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Захаваліся рэшткі маёнтку XIX стагодзьдзя.
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў — за 0,5 км на захад ад вёскі, на могілках. Пахаваныя 212 савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў чэрвені 1941 году. У 1948 годзе на магіле ўсталяваны абэліск, рэканструяваны ў 1965 годзе.
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам у цэнтры вёскі, у сквэры. Пахаваныя 253 воіны 5-й і 169-й стралковых дывізіяў, якія загінулі 13-14.07.1944 году падчас бітвы зь нямецкімі жаўнерамі. Дзеля ўшанаваньня памяці землякоў, якія загінулі ў нямецка-савецкую вайну, у 1965 г. на магіле ўсталяваны помнік — скульптура воіна.
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 130