Харужаўка
Выгляд
| Харужаўка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | паміж в. Драгічанамі і Раманаўкай |
| Вусьце | Рось |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Ваўкавыскі раён і Сьвіслацкі раён |
| Даўжыня | 24 км |
Харужаўка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Росі (басэйн Нёману). Цячэ ў Ваўкавыскім і Сьвіслацкім раёнах Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 24 км[1]. Плошча вадазбору 162 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.
На рацэ стаяць гістарычныя мястэчкі Ізабелін і Малая Лапеніца.
Пачынаецца паміж вёскамі Драгічанамі і Раманаўкай Ваўкавыскага раёну, упадае ў Рось на паўднёвы захад ад вёскі Міхайлаў Сьвіслацкага раёну. Цячэ ў межах Ваўкавыскага ўзвышша.