Перайсьці да зьместу

Ізабелінскі кальвінскі збор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Ізабелінскі кальвінскі збор
Былы кальвінскі збор
Былы кальвінскі збор
Краіна Беларусь
Вёска Ізабелін
Каардынаты 53°05′39.55″ пн. ш. 24°33′06.62″ у. д. / 53.0943194° пн. ш. 24.5518389° у. д. / 53.0943194; 24.5518389Каардынаты: 53°05′39.55″ пн. ш. 24°33′06.62″ у. д. / 53.0943194° пн. ш. 24.5518389° у. д. / 53.0943194; 24.5518389
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Ян Юрый Грабоўскі[d]
Ізабелінскі кальвінскі збор на мапе Беларусі
Ізабелінскі кальвінскі збор
Ізабелінскі кальвінскі збор
Ізабелінскі кальвінскі збор

Ізабелінскі кальвінскі збор — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Ізабеліне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Твор архітэктуры барока.

У наш час у будынку збора дзее касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваны кальвінскі збор у Ізабеліне збудавалі ў 1778 годзе (дата значылася на фасадзе) з фундацыі графа Яна Юрыя Грабоўскага. У гэты час у мястэчку знаходзілася рэзыдэнцыя кальвінскага супэрінтэнданта (біскупа), тут праводзіліся кальвінскія сыноды Вялікага Княства Літоўскага.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Ізабелін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, кальвінскі збор працягваў дзеяць.

За часамі Другой сусьветнай вайны 23 чэрвеня 1941 году ў Ізабеліне згарэў драўляны касьцёл, па чым нямецкія ўлады дазволілі каталікам зьбірацца на набажэнствы ў кальвінскім зборы. Неўзабаве мясцовыя кальвіністы перайшлі ў каталіцтва і збор пачаў дзеяць як рымска-каталіцкі касьцёл. Па вайне савецкія ўлады арыштавалі пробашча ксяндза Міхала Шамковіча. У 1953 годзе ён вызваліўся і апекваўся Ізабелінскай парафіяй да сваёй сьмерці ў 1968 годзе. Па гэтым савецкія ўлады зачынілі касьцёл, а ў 1974 годзе будынак згарэў.

У 1989 годзе руіны збора перадалі каталікам, якія адрэстаўравалі будынак. 18 ліпеня 1992 году адноўлены касьцёл асьвяціў гарадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч.

Помнік архітэктуры барока. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне аб’ём з паўкруглай апсыдай пад агульным 2-схільным дахам. Над франтонам уваходнага фасада ўзвышаецца 1-ярусная чацьверыковая вежа-званіца з зрэзанымі вугламі і пакатым шатровым пакрыцьцём (барокы купал не захаваўся). Сымэтрыя галоўнага фасада падкрэсьліваецца нізкім прастакутным уваходным праёмам і высокім аркавым акном над ім (асьвятляе хоры). Роўнічныя фасады маюць сьціплы дэкор, элемэнты якога (філёнгі, разетка, крыжовыя і прастакутныя нішы, абломы) канцэнтруюцца на франтоне галоўнага фасада. Рэгулярную рытміку сьценаў бакавых фасадаў ствараюць аркавыя вокны і буйныя лапаткі ў прасьценках і на вуглах. Будынак пэрымэнтрам апярэзваецца карнізам спрошчанага профілю з тонкім паскам.

Унутраная прастора перакрываецца роўнай драўлянай стольлю. Пры ўваходзе вылучаецца невялікі нартэкс, на двух гранёных слупах і крыжовым скляпеньні якага разьмяшчаецца галерэя хораў. Апсыда вылучаецца ў залю шырокім аркавым прасьветам[1].

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 161.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]