Перайсьці да зьместу

Стэфан Пац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэфан Пац
Стэфан Пац. Невядомы мастак, XVII ст.
Стэфан Пац. Невядомы мастак, XVII ст.

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1587(1587)
Памёр 17 лістапада 1640
Пахаваны
Род Пацы
Бацькі Мікалай Пац (сын Дамініка)[1]
Соф’я Сапега[d][1]
Дзеці Крыштап Жыгімонт Пац[2], Мікалай Стафан Пац[3], Ганна з Пацаў[d][4], Соф’я з Пацаў[d][5], Станіслаў Пац[d][6] і Кацярына з Пацаў[d][7]
Дзейнасьць службовая асоба

Стэфан Пац (1587 — 17 лістапада 1640) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі надворны (1630) і вялікі літоўскі (1630—1635), падканцлер вялікі літоўскі (з 1635).

Быў старостам берасьцейскім, прэнскім і ваўкавішкаўскім.

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Мікалая, падкаморыя берасьцейскага, і Соф’і з Сапегаў.

Навучаўся ў Італіі, па вяртаньні ў Вялікае Княства Літоўскае атрымаў пасады каралеўскага сакратара (з 1611), пісара вялікага літоўскага (1615—1630), рэфэрэндара сьвецкага (1626—1630) і іншыя.

Браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай (1609—1618)[8].

Шчыры каталік, фундаваў кляштар кармэлітак і касьцёл Сьвятога Язэпа ў Вільні, таксама спрыяў будове касьцёла Сьвятой Тэрэзы.

У шлюбе з Ганнай Дусяцкай меў сыноў Станіслава, Крыштапа Жыгімонта і Мікалая Стэфана, а таксама дачок Соф’ю і Ганну.

  1. ^ а б Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 58, 80. — 377 с.
  2. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 88, 150. — 377 с.
  3. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 88, 172. — 377 с.
  4. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 88, 191. — 377 с.
  5. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 88, 188. — 377 с.
  6. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 88, 149. — 377 с.
  7. ^ Pacowie : materyjały historyczno-genealogiczne / пад рэд. J. WolffСПб.: 1885. — С. 88, 190. — 377 с.
  8. ^ Грыцкевіч А. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стэфан Пацсховішча мультымэдыйных матэрыялаў