Граева
Выгляд
Граева | |||||
польск. Grajewo | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Граеўскі | ||||
Гміна: | Граева | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 86 | ||||
Паштовы індэкс: | 19-200 | ||||
Нумарны знак: | BGR | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°39′0″ пн. ш. 22°27′0″ у. д. / 53.65° пн. ш. 22.45° у. д.Каардынаты: 53°39′0″ пн. ш. 22°27′0″ у. д. / 53.65° пн. ш. 22.45° у. д. | ||||
Граева | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.grajewo.pl/ |
Гра́ева (па-польску: Grajewo, былая назва — Гра́йва) — места у Падляскім ваяводзтве Польшчы, на рацэ Лык. З 1 студзеня 1999 цэнтар Граеўскага павету, мае статус гміны. З 1975—1998 места прыналежала да Ломжынскага павету. Займае плошчу 18,93 км². Насельніцтва 22 309 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 23 лістапада 1472 — першая згадка пра мястэчка Грайва, маёмасьць Яна з Белавежы.
- 1483 — уладальнік загадаў Мацею пабудаваць адзін млын каля двара, а іншы на рацэ Лык.
- 8 лютага 1478 — заснаваны Касьцёл Сьвятой Тройцы.
- 1483 — Ян з Белавежы пачаў называць сябе Граеўскім. Наступным уладальнікам места быў таксама Ян Граеўскі які меў тры сына: Станіслава, Гераніма і Бартламея.
- 1540 — дзякуючы намаганьням Яна і Якуба Граеўскага Жыгімонт Стары надаў Граеву магдэбурскае права.
- 1692 — места перайшло ў валоданьне Вільчэўскіх.
- 1794 — у ваколіцах места адбыліся бітвы падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі.
- 1863 — падчас паўстаньня Кастуся Каліноўскага каля Граева разыграліся вайсковыя дзеяньні.
- 1864 — места перайшло ў валоданьне Вайчэўскіх.
- 12 сакавіка 1864 — бітва пад Граевам супраць расейскай акупацыі.
- 1869 — у выніку рэпрэсій з боку царскай Расеі, з-за паўстаньня Кастуся Каліноўскага Граева страціла права места і атрымала статус населенага пункта ў складзе гміны Багушы.
- 1873 — пабудавана чыгунка Берасьце-Каралявец.
- 1939 — Граева налічвала 9500 жыхароў.
- 1940—1941 — цэнтар раёну Беластоцкай вобласьці БССР.
- 1941—1944 — пад нямецкай акупацыяй.
- 1944—1945 — цэнтар Граеўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР.
- 16 жніўня 1945 — улады СССР перадалі Граева Польскай Народнай Рэспубліцы.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Празь места праходзіць шэраг аўтамабільных шляхоў:
Таксама празь места праходзіць чыгунка Лык (Элк) — Граева — Беласток
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Драўляныя хаты з (XIX ст.)
- Старыя каталіцкія могілкі
- Капліца Вільчэўскіх на могілках (1839)
- Неагатычны Касьцёл Сьвятой Тройцы (1882)
- Прыкасьцёльныя званіцы (1837)
- Будынак чыгуначнага вакзала (1873)
- Дзьве капліцы прыдарожныя (XIX ст.)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Старыя каталіцкія могілкі
-
Цэнтр Граева
-
Прыдарожная капліца
-
Капліца Вільчэўскіх
-
Цэнтральны парк места
-
Парк
-
Касьцёл знутры
-
Каплічка
-
Помнік салідарнасьці пры касьцёле
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|