Вільгельм Гаўф
Вільгельм Гаўф | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 29 лістапада 1802[1][2][3][…] |
Памёр | 18 лістапада 1827[1][2][3][…] (24 гады) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пясьняр, дзіцячы пісьменьнік, зьбіральнік казак, пісьменьнік, навэліст |
Гады творчасьці | з 1823 |
Жанр | апавяданьне |
Мова | нямецкая[4] |
Вільге́льм Гаўф (па-нямецку: Wilhelm Hauff, 29 лістапада 1802, Штутгарт — 18 лістапада 1827, тамсама) — нямецкі пісьменьнік і навэліст, прадстаўнік кірунку «бідэрмаер» ў літаратуры.
Літаратурная спадчына Гаўфа складае тры альманахі казак, адзін зь якіх быў выдадзены яго жонкай пасьля сьмерці пісьменьніка, некалькі раманаў і вершаў. У Баерсброне знаходзіцца «Музэй казак Вільгельма Гаўфа» (Hauffs Märchenmuseum), а ля замку Ліхтэнштайн ля Ройтлінгену (на поўдзень ад Штутгарту) ўсталяваны помнік пісьменьніку.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1938 годзе выйшлі асобнымі выданьнямі пераклады на беларускую мову яго твораў «Маленькі Мук» і «Карлік Hoc». Але гэтыя казкі перакладаліся не з арыгіналаў, а з расейскамоўных перакладаў. Пазьней, у 1977 годзе, накладам у 300 000 асобнікаў была выдадзена казка «Маленькі Мук», якую непасрэдна зь нямецкай мовы пераклаў Даір Слаўковіч.
- Маленькі Мук. — Мн., 1977;
- Халоднае сэрца: (аўдыёкніга) / Перакл. А. Бахарэвіча. — Мн., 2009;
- Карлік Нос / Вільгельм Гаўф. Пераклад з нямецкай Уладзімера Папковіча. — Мінск: Галіяфы, 2014. — 108 с.
- Казкі: (зборнік перакладаў А. Бахарэвіча, А. Жбанава, У. Папковіча, Н. Давыдоўскай, І. Крэбса). — Мн., 2015.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Wilhelm Hauff // Geneological database Merkel-Zeller
- ^ а б Wilhelm Hauff // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ а б Wilhelm Hauff // filmportal.de — 2005.
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118546864 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |