Ігар Крэбс
Ігар Крэбс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1969 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік |
Ігар Крэбс (нар. 1969, Віцебск) — беларускі перакладчык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў школу № 34 у Віцебску (1986), потым — Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт. Жыве ў Менску.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перакладае паэзію і прозу з нямецкай, расейскай і ангельскай моў. Пераклаў на беларускую мову шэраг казак Вільгельма Гаўфа (2015), кнігі «Неверагодныя падарожжы барона Мюнхгаўзэна» Готфрыда Аўгуста Бюргера і Рудольфа Эрыха Распэ (2017), «Яўрэйская дзяржава» (2018) і «Старая новая зямля» (2022) Тэадора Герцля, «Габрэйскія мелодыі» (2022) Генрыха Гайнэ.
Для сэрыі «Паэты плянэты» падрыхтаваў зборнік вершаў Гайнэ (2016), пераклаў шэраг вершаў Георга Гайма (2020), асобныя вершы Джона Кітса, Уільяма Шэксьпіра, Фэрнанду Пэсоа.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ляўрэат прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» за найлепшую публікацыю ў часопісе ў 2014 годзе.