Перайсьці да зьместу

Уладзімер Зіноўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Зіноўскі
Міністар эканомікі
27 сьнежня 2014 — 18 жніўня 2018
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Андрэй Кабякоў‎
Папярэднік Мікалай Снапкоў‎
Наступнік Зьміцер Круты
Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь
2 сьнежня 1998 — 27 сьнежня 2014
Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар Сяргей Лінг, Уладзімер Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік Уладзімер Нічыпаровіч
Наступнік Іна Мядзьведзева
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся19 лістапада 1955 (69 гадоў)
мястэчка Ялізава, Асіпавіцкі раён, Магілёўская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Грамадзкае аб’яднаньнеКамуністычны саюз моладзі Беларусі (1977—1981)
АдукацыяБеларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1978), Акадэмія кіраваньня пры Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь (1993)
Узнагароды
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Пашаны (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)

Уладзі́мер Іва́навіч Зіно́ўскі (1955; г.п. Ялізава Асіпавіцкага раёну, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Беларусі. Экс-міністар эканомікі Беларусі (2014-2018).

У 1981—1986 гадох — старшы інжынэр Галоўнай управы вылічальнай працы Цэнтральнай статыстычнай управы (ЦСУ) Беларускай ССР, старшы, вядучы эканаміст управы статыстыкі прамысловасьці ЦСУ БССР, памочнік начальніка ЦСУ БССР (затым Дзяржкамітэта БССР па статыстыцы). У 1986—1989 гг. — намесьнік начальніка Статыстычнай управы Менскай вобласьці, намесьнік начальніка Менскай абласной управы статыстыкі. У 1989—1992 гг. — у Савеце міністраў: старшы рэфэрэнт сэктару эканамічнага аналізу і народна-гаспадарчых плянаў эканамічнага аддзелу, вядучы спэцыяліст эканамічнага аддзелу, вядучы спэцыяліст управы эканомікі і зьнешніх сувязяў, вядучы спэцыяліст управы эканомікі, галоўны спэцыяліст сэктару прагназаваньня і аналізу сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця ўправы эканомікі Кіраўніцтва справамі Савету міністраў. У 1992—1998 гг. — першы намесьнік старшыні Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізу (затым — міністра статыстыкі і аналізу)[1].

З кастрычніка 2008 г. — старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь (са сьнежня 1998 г. — міністар статыстыкі і аналізу).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]