Перайсьці да зьместу

Айчына — уся Расея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Айчына – уся Расея
Отечество — Вся Россия
Лідэр партыі Юры Лужкоў, Яўген Прымакоў
Дата заснаваньня 19 лістапада 1998
Штаб-кватэра
Афіцыйны сайт otech.ru/news.phtml

Айчына — уся Расея (па-расейску: Отечество — Вся Россия) — расейскі выбарчы саюз, які існаваў з 1998 па 2002 гады. Створаны рухам «Айчына» (старшыня Юры Лужкоў) і рухам «Уся Расея» (старшыні — кіраўнікі рэгіёнаў Расеі: Татарстан — Мінцімер Шайміеў, Башкартастан — Муртаза Рахімаў, Інгушэтыя — Руслан Аўшаў, Санкт-Пецярбург — Уладзімер Якаўлеў). 1 сьнежня 2001 году адбыўся аб’яднаўчы зьезд «Адзінства» і «Айчына — уся Расея», дзе яны аб’ядналіся пад назваю «Адзіная Расея».