Юры Дземідовіч
| Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Юры Дземідовіч | |
| Дата нараджэньня | 19 лістапада 1996 (29 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Грамадзянства | Беларусь |
| Прафэсія | сьпявак |
| Гады дзейнасьці | 2009 — цяпер |
| Інструмэнты | піяніна |
Ю́ры Дземідо́віч (нар. 19 лістапада 1996) — беларускі музыка, пераможца беларускага дзіцячага конкурсу «Песьня для Эўрабачаньня», прадстаўнік Беларусі на «дзіцячым Эўрабачаньні-2009» (21 лістапада, Кіеў).
Ягоная песьня «Чароўны трусік» атрымала шырокі розгалас у сеціве, а колькасьць праглядаў відэа на гэтую песьню на YouTube набліжаецца да 450 000[1]. 5 кастрычніка Юра выканае гэтую песьню на разагрэве ў гурта The Prodigy, які выступіць у Менску.
Гэтаксама былі створаны сеціўны фан-клюб Юрыя Дземідовіча, супольнасьці падтрымкі на Mail.Ru, У Кантакце.
21 лістапада 2009 году Юры Дземідовіч удзельнічаў у Дзіцячым конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2009» са сваёй песьняй «Чароўны трусік». Паводле вынікаў конкурсу, ён атрымаў 48 балаў і заняў 9 месца[2].
Юры Дзямідавіч жыве ў Менску. Пачаў сьпяваць ва ўзросьце трох гадоў. У пяць гадоў паступіў у музычную школу. Навучаецца ў каледжы пры Беларускай Акадэміі музыкі, напрацягу некалькіх гадоў сьпявае ў Капэле хлопчыкаў Рэспубліканскага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам Уладзімера Глушакова, любіць граць на піяніна, імправізаваць, захапляецца клясычнай музыкай[3]. Захапляецца шахматамі, удзельнічае ў юнацкіх турнірах.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кто бы вы думали? (альбом, 2010)[4]
Удзел у складанках
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Тузін. Перазагрузка (2009), трэк «Чароўны кролік»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ JESC Belarus 2009 — Demidovich Yuriy — Volshebniy krolik на YouTube Запытана 18 сакавіка 2010 году.
- ↑ Year page (анг.) Junior Eurovision Song Contest
- ↑ Yury Demidovich (Belarus 2009) | Participant Profile (анг.) Junior Eurovision Song Contest
- ↑ Татьяна Замировская. (2010-11-04) Волшебный кролик. Татьяна Замировская об альбоме Юрия Демидовича «Кто бы вы думали?» (рас.). Журнал «Большой». Праверана 2020-03-21 г. Архіўная копія ад 2020-03-21 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ці паедзе «Чароўны трусік» на Эўрабачаньне? // Радыё Свабода
- Перамог «Чароўны трусік» // Радыё Свабода
- Юры Дземідовіч засьпявае «Чароўнага трусіка» па-беларуску // Наша Ніва
- Юра Дземідовіч будзе прадстаўляць Беларусь на дзіцячым «Эўрабачаньні» (відэа)(недаступная спасылка) // belradio.fm
- Юры Дземідовіч (анг.) на Last.fm
- Волшебный кролик (рас.) на Lurkmore
- «Чароўны трусік» паедзе на Эўрабачаньне (рас.) // фотарэпартаж, БелТА
- Чароўны трусік разагрэе The Prodigy (рас.) // Газета.Ru
- Чароўны трусік: Калі пісаў песьню, успомніў, як чытаў Алісу ў краіне цудаў (рас.) // інтэрвію, Эўрапейскае радыё для Беларусі
- Фан-клюб Юрыя Дземідовіча ў LiveJournal