Перайсьці да зьместу

Алег Гарошка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алег Гарошка
Рост 178 см
Вага 80 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 19 лістапада 1989 (35 гадоў)
Месца нараджэньня Горадня, БССР
Выступаў за
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
Гульнявая кар’ера 2008—2022
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гарошка.

Алег Гарошка (нар. 19 лістапада 1989 году, Горадня, БССР) — колішні беларускі хакеіст, абаронца.

Алег Гарошка пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2008 годзе ў складзе бабруйскага «Дынама-Шыньніку», выступаючы да гэтага за фарм-клюб «Гомелю». У сваім дэбютным сэзоне Алег правёў на пляцоўцы 43 матчы, набраўшы 8 (1+7) пунктаў, пасьля чаго ён атрымаў прапанову ад роднага гарадзенскага «Нёману». У складзе роднага клюбу Гарошка выступаў на працягу двух сэзонаў, стаўшы ў сэзоне 2010—2011 гадоў срэбным прызэрам чэмпіянату Беларусі.

20 ліпеня 2011 году Алег, нягледзячы на шматлікія праблемы[1], падпісаў пробны кантракт тэрмінам на паўтара месяца зь менскім «Дынама»[2]. 5 верасьня кіраўніцтва менскага клюбу прыняло рашэньне падоўжыць пагадненьне з Гарошкам на адзін сэзон[3]. 12 верасьня ў матчы супраць омскага «Авангарду» Алег дэбютаваў у Кантынэнтальнай хакейнай лізе, а ўжо 2 лістапада набраў свой першы пункт у КХЛ, зрабіўшы дзейсную перадачу ў гульні супраць маскоўскага «Спартаку».

Разам са зборнай Беларусі Гарошка прымаў удзел у чэмпіянаце сьвету 2011 году, на якім зборная краіны стала толькі чатырнаццатай, а сам Алег набраў 1 (0+1) пункт у 6 праведзеных матчах.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]