Рэм Салавухін
Рэм Салавухін | |
Дата нараджэньня | 19 лістапада 1930[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 студзеня 1988 (57 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | мэханіка, дастасоўная мэханіка[d][2], ядзерная фізыка[2], фізічная кінетыка[d][2] і thermomechanics[d][2] |
Месца працы | |
Сябра ў | Акадэмія навук СССР[d] |
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] (1964) |
Навуковы кіраўнік | Аляксандр Прадвадзіцелеў[d] |
Узнагароды |
Рэм Іва́навіч Салаву́хін (19 лістапада 1930, Гусь-Хрустальны — 6 студзеня 1988, Менск) — савецкі навуковец у галіне фізыкі й мэханікі, чалец-карэспандэнт АН СССР (1968), акадэмік АН БССР (1977).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 19 лістапада 1930 году ў горадзе Гусь-Хрустальны.
1953 — скончыў фізычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (МДУ), катэдру цеплавых і малекулярных зьяваў.
1953—1958 — працаваў у Энэргетычным інстытуце АН СССР.
1958—1959 — працаваў у Маскоўскім фізыка-тэхнічным інстытуце.
З 1959 — працаваў у Сыбірскім аддзяленьні АН СССР.
1959—1967 — працаваў навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лябараторыі Інстытуту гідрадынамікі АН СССР.
1968—1971 — працаваў намесьнікам дырэктара Інстытуту ядзернае фізыкі АН СССР.
1971—1976 — працаваў дырэктарам Інстытуту тэарэтычнае і прыкладное мэханікі АН СССР.
З 1976 жыў і працаваў у Менску.
1976—1987 — працаваў дырэктарам Інстытуту цепла- й масаабмену імя А. В. Лыкава АН БССР.[3]
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўную працу вёў у галіне фізыкі гарэньня й выбуху, высокатэмпэратурнае газавае дынамікі. Шмат увагі надаваў разьвіцьцю й укараненьню ў практыку экспэрымэнту сучасных мэтадаў фізычнае дыягностыкі газадынамічных працэсаў і цепламасаабмену, вылічальнае тэхнікі, сродкаў аўтаматызацыі. Зрабіў вялікі ўнёсак у разьвіцьцё міжнароднага навуковага супрацоўніцтва па праблемах фізыкі гарэньня й выбуху, цепла- й масапераноса, фізыкі плязмы, энэргетыкі й машынабудаваньня.[3]
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міжнародны інстытут дынамікі выбуху й рэагуючых сыстэмаў з 1989 году прысуджае прэміі імя Р. І. Салавухіна «Залатыя рукі» за лепшую экспэрымэнтальную працу.[4]
У гонар навукоўцы праведзена некалькі міжнародных форумаў у Менску.[3]
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Методы скоростных измерений в газодинамике и физике плазмы / Ю. Е. Нестерихин, Р. И. Солоухин. — М. : Наука, 1967.
- Оптические характеристики водородной плазмы / Р. И. Солоухин, Ю. А. Якоби, А. В. Комин. — Новосибирск : Наука, 1973.
- Сверхзвуковые двухфазные течения в условиях скоростной неравновесности частиц / Яненко Н. Н., Солоухин Р. И., Папырин А. Н., Фомин В. М.; отв. ред. В. Е. Накоряков. — Новосибирск : Наука. Сиб. отд-ние, 1980. — 159 с.
- Диагностика неравновесных состояний в молекулярных лазерах / О. В. Ачасов, Н. Н. Кудрявцев, С. С. Новиков, Р. И. Солоухин, Н. А. Фомин — Мн. : Наука и техника, 1985. — 208 с.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Солоухин Рем Иванович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б в г Solouchin, Rem Ivanovič // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в Член-корреспондент АН СССР Рем Иванович Солоухин (директор ИТПМ с 1971 по 1976 г.г.) (рас.)
- ^ РЕМ ИВАНОВИЧ СОЛОУХИН (к 80-летию со дня рождения), сайт ІЦМА (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Памерлі 6 студзеня
- Памерлі ў 1988 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выкладчыкі Маскоўскага фізыка-тэхнічнага інстытуту
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары фізыка-матэматычных навук
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Ляўрэаты Ленінскай прэміі
- Акадэмікі Акадэміі навук БССР
- Сябры-карэспандэнты Акадэміі навук СССР
- Беларускія фізыкі