Ціхінічы
Ціхінічы лац. Cichiničy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Рагачоўскі |
Сельсавет: | Ціхініцкі |
Вышыня: | 130 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1584 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2339 |
Паштовы індэкс: | 247286 |
СААТА: | 3247872021 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°9′7″ пн. ш. 29°51′24″ у. д. / 53.15194° пн. ш. 29.85667° у. д.Каардынаты: 53°9′7″ пн. ш. 29°51′24″ у. д. / 53.15194° пн. ш. 29.85667° у. д. |
± Ціхінічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ці́хінічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Дабрыцы. Цэнтар сельсавету Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1584 чалавекі. Знаходзяцца за за 22 км на паўночны захад ад места і чыгуначнай станцыі Рагачоў (лінія Магілёў — Жлобін); палявая дарога злучае вёску з шашой Бабруйск — Гомель.
Ціхінічы — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Ціхінічы ўпамінаюцца ў XV стагодзьдзі. У 1440-я гады маёнтак вылучылі з Рагачоўскай воласьці. Пад 1493 годам Ціхінічы (пад назвай Ціханцы) упамінаюцца ў Літоўскай мэтрыцы як маёнтак недалёк ад Рагачова. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. Пад 1567 годам паселішча значыцца ў попісе літоўскага войска.
Па 1784 годзе Ціхінічы атрымалі статус мястэчка. З 1792 году тут дзеяла царква Сьвятога Міхала.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ціхінічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1824 год тут штогод праводзіліся 3 кірмашы[2], вядомыя гандлем дубленымі і простымі сялянскімі футрамі і кажухамі. Паводле інвэнтару за 1848 год Ціхінічамі валодалі Аскеркі. На 1860 год у мястэчку было 92 драўляныя будынкі, малітоўная школа, бровар. З 1864 году ў Ціхінічах працавала школа, у якой у першы год яе працы навучаліся 51, а ў 1889 годзе — 58 хлопчыкаў і дзяўчынак. На 1880 год — 126 двароў, мураваня царква, 6 крамаў, паштовая кантора, прыёмны лекарскі пункт, малітоўная школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) існавалі аднайменныя мястэчка (246 двароў, царква, 2 малітоўныя дамы, 3 бібліятэкі, хлебазапасны магазын, 13 крамаў, карчма) і фальварак (13 двароў, вінакурня).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Ціхінічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ціхінічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Ціхінічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету. У 1930 годзе ў вёсцы працавалі сьпіртзавод (з 1890 году), цагельня (з 1921 году), маслазавод, 2 кузьні, вятрак, шавецкая майстэрня. На 1941 год — 135 двароў.
На 2003 год у Ціхінічах было 549 двароў, на 2004 год — 584.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1826 год — 556 чал.; 1860 год — 944 чал.; да 1880 год — 746 чал.[3]; 1880 год — 837 чал.; 1897 год — 988 чал. у мястэчку Ціхінічах і 274 чал. у фальварку Ціхінічах
- XX стагодзьдзе: 1941 год — 835 чал.; 1959 год — 593 чал. у вёсцы Ціхінічах і 281 чал. у пасёлку саўгасу Ціхінічах; 1999 год — 1625 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 1216 чал.[4]; 2004 год — 1490 чал.[5]; 2010 год — 1584 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Ціхінічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плян Ціхінічаў складаецца з доўгай простай вуліцы мэрыдыянальнай арыентацыі, да цэнтру якой з усходу далучаюцца 2 шчыльна забудаваныя кароткія вуліцы. Забудова двухбаковая, цагляная і драўляная, сядзібнага тыпу. У 1989—1991 гадох тут збудавалі 200 цагляных, катэджавага тыпу, дамоў, у якіх разьмясьціліся перасяленцы з забруджаных месцаў па катастрофе на Чарнобыльскай АЭС.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вінакурня
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца Найсьвяцейшай Панны Марыі (1811)
- Царква Сьвятога Міхала (1792; Сьвяты Пасад)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Вінакурня
-
Пошта і адміністрацыя
-
Дом культуры
-
Спартовы комплекс
-
Гатэль
-
Пажарная частка
-
Школа
-
Банк
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аўген Калубовіч (1910—1987) — гісторык, палітычны дзяяч, настаўнік
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 276.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 120.
- ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 679.
- ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 130.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|