Аскеркі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аскеркі
POL COA Oskierka.svg
Герб «Мурдэліё»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Аске́ркі (Askierki), Аскіркі — шляхецкі род гербу «Мурдэліё» зьменены.

Паходзілі з полацкіх мяшчанаў. Прозьвішча ўтварылася ад назвы населенага пункта або імя заснавальніка роду, што даў назву сялу Аскерць на рацэ Яжаль (басэйн Улы). Першы вядомы прадстаўнік роду Аляксандар у 1458 судзіўся зь Яўлашкам Козчычам праз возера Саланец. Ягоны нашчадак Нічыпар Аскерчыніч у 1511 выкупіў свае землі ў сяле Целічынічы.

Фёдар, Грышка, Андрэй і Цішка Аскярэнічы (Аткярэнічы, Акярэнічы) валодалі маёнткам на рацэ Ўшача. У Інфлянцкую вайну па акупацыі Полаччыны войскам цара маскоўскага Івана Жахлівага Аскеркі атрымалі як кампэнсацыю землі ў Мазырскім павеце, дзе зрабіліся ўплывовым родам. Пазьней яны набылі маёнткі ў іншых паветах[1].

Найбольш вядомыя прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Аскеркі // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 1. С. 257.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Аскеркісховішча мультымэдыйных матэрыялаў