Таропец
| Таропец рас. Торопец | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | 1074 | ||||
| Дата заснаваньня | 1074 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 180 м | ||||
| Часавы пас | UTC+03:00 | ||||
| Каардынаты | 56°30′ пн. ш. 31°39′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 48268 | ||||
| Паштовы індэкс | 172840 | ||||
| Сайт | toropecadm.ru | ||||
| Таропец на мапе Расеі Таропец | |||||
Таро́пец (па-расейску: Торопец) — места ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Таропецкага раёну Цьвярской вобласьці. Насельніцтва — 12 048 чалавек (2018).
Места разьмешчанае на захадзе Валдайскага ўзвышша, за 263 км на захад ад места Цьвер, на рацэ Таропе, якая працякае ў межах гораду праз возера Саламянае і Залікоўскае. Чыгуначная станцыя на лініі Балагое — Вялікія Лукі. На поўдзень ад места праходзіць аўтамабільная дарога М9 (E22) «Балтыя», а таксама чыгунка Масква — Рыга.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню места згадваецца ў летапісах пад 1168 рокам як цэнтар самастойнага Тарапецкага княства. Да XII стагодзьдзя, магчыма, адносяцца старажытныя валы, якія захаваліся ў цэнтры места, насыпаныя, па ўсёй верагоднасьці, першым тарапецкім князем Мсьціславам Расьціславічам — сынам смаленскага князя Расьціслава.
Дзякуючы намаганьням вялікага князя Альгерда ў 1362 годзе Таропец уваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага.
9 жніўня 1500 году ў ходзе літоўска-маскоўскай вайны 1500—1503 гадоў войскі маскоўскага палкаводца Андрэя Чалядніна захапілі Таропец. Па ўмовах замірэньня, якое было падпісанае ў сакавіку 1503 году, Таропец і шэраг памежных гарадоў адыйшлі да Масквы. У 1580 годзе ў ходзе Інфлянцкай вайны Таропец спрабаваў вярнуць кароль і вялікі князь літоўскі Стэфан Баторы, аднак не дасягнуў посьпеху, места засталося за маскавітамі.
У пачатку XVII стагодзьдзя войскі Рэчы Паспалітай вярнулі Таропец у склад Вялікага Княства Літоўскага, аднак у 1609 годзе места ізноў захапілі маскоўскія войскі. У 1617 годзе Таропец бралі ўкраінскія казакі.
У 1897 годзе ў Таропцы пражывала 7556 жыхароў (90% праваслаўных і 8% юдэяў, астатнія — каталікі, лютэране й стараверы). Паводле саслоўнага складу насельніцтва места разьмяркоўвалася наступным чынам: 64,1% складалі мяшчане і цэхавыя людзі, 21,9% прыходзіўся на сялянаў і 14% — былі аднесеныя да іншых саслоўяў. Мелася 18 цэркваў і 1527 жылых будынкаў, 28 заводаў і фабрык. Пасьля будаўніцтва ў 1905—1907 гадах Тарапецкага ўчастку чыгункі Балагое — Полацак Таропец стаў цэнтрам гандлю лесаматэрыяламі.
У час нямецка-савецкай вайны горад вызвалены ад нямецкіх захопнікаў 21 студзеня 1942 г. у выніку сумесных дзеяньняў войскаў 4-й ударнай арміі Паўночна-Заходняга фронту і партызан у ходзе Тарапецка-Холмскай апэрацыі.
Вядомыя ўраджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- М. Мусаргскі — кампазытар
- А. Мітрохін — мастак-жывапісец і рэстаўратар Эрмітажа
- М. Ратманаў — адмірал і падарожнік
- А. Лапацін — смаленскі губэрнатар
- Е. Дзьмітрыева (Таманоўская) — удзельніца Парыскай камуны
- П. Лаўроў — народніцкі дзяяч
- Я. Пейве — аграхімік і Герой Сацыялістычнай Працы
- Л. Шэйнін — юрыст і пісьменьнік
- Н. Гладзільшчыкаў — заслужаны артыст РСФСР, дрэсіроўшчык
- О. Кубланаў — сцэнарыст, актор
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У месцы дзейнічае мэблева-дрэваапрацоўчы камбінат, швейная й абутковая фабрыкі, ліцейна-мэханічны завод, прадпрыемства па выпуску аднаразовага посуду і тавараў з поліэтылену. Дзейнічае леспрамгас.