Зьвездан Місімавіч
| Зьвездан Місімавіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 5 чэрвеня 1982[1][2][3][…] (43 гады) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 79 кг | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2000—2004 | Баварыя II[d] | 102 (44) |
| 2002—2004 | Баварыя | 3 (0) |
| 2004—2007 | Бохум | 92 (21) |
| 2007—2008 | Нюрнбэрг | 28 (10) |
| 2008—2010 | Вольфсбург | 65 (17) |
| 2010—2011 | Галатасарай | 9 (0) |
| 2011—2013 | Дынама Масква | 44 (8) |
| 2013—2016 | Бэйцзін Жэньхэ[d] | 88 (17) |
| Зборныя | ||
| 2002 | Югаславія (да 21)[d] | 1 (0) |
| 2004—2014 | Босьнія і Герцагавіна | 84 (25) |
Зьвездан Місімавіч (па-басьнійску: Zvjezdan Misimović; нар. 5 чэрвеня 1982, Мюнхэн, Нямеччына) — былы басьнійскі футбаліст, паўабаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Босьніі і Герцагавіны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зьвездан зьяўляецца выхаванцам шэрагу невялікіх нямецкіх клюбаў. У 2000 годзе патрапіў у структуру мюнхэнскай «Баварыі», дзе некалькі сэзонаў гуляў за другую каманду клюбу. У 2004 годзе заключыў кантракт з клюбам «Бохум», у складзе якога правёў наступныя тры гады сваёй кар’еры На працягу сэзону 2007—2008 гадоў абараняў колеры каманды клюбу «Нюрнбэрг», пасьля чаго гуляў за «Вольфсбург», разам зь якім нечакана стаў чэмпіёнам Нямеччыны.
З 2010 году гуляў за «Галатасарай» і маскоўскае «Дынама». Пошнім клюбам гульца быў кітайскі клюб «Гуйчжоў Жэньхэ». У жніўне 2014 году аб’явіў пра завяршэньні кар’еры ў нацыянальнай зборнай, за якую выступаў з 2004 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2003
- Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2003
«Вольфсбург»:
- Чэмпіён Нямеччыны: 2009
«Гуйчжоў Жэньхэ»:
- Уладальнік Кубка Кітаю: 2013
- Уладальнік Супэркубка Кітаю: 2014
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка на National Football Teams
- Профіль на Fussballdaten.de
- Нарадзіліся 5 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Мюнхэне
- Футбалісты клюбу «Баварыя» Мюнхэн
- Футбалісты клюбу «Бохум»
- Футбалісты клюбу «Нюрнбэрг»
- Футбалісты клюбу «Вольфсбург»
- Футбалісты клюбу «Галатасарай» Стамбул
- Футбалісты клюбу «Дынама» Масква
- Футбалісты зборнай Босьніі і Герцагавіны
- Басьнійскія футбалісты