Перайсьці да зьместу

Францішкане

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Францысканцы»)
Францішкане
Абрэвіятура OFM — Ordo Fratrum Minorum (лац.)
Папярэднік Францішкане. 24 лютага 1209 (815 гадоў таму) заснаваны Францішкам Азіскім у Італіі
Наступнік

Ордэн братоў меншых абзэрвантаў
Ордэн братоў меншых канвэнтуалаў

Ордэн братоў меншых капуцынаў
Дата ўтварэньня 1 чэрвеня 1517 (507 гадоў таму)
Тып мужчынскі жабрацкі рэлігійны ордэн
Юрыдычны статус Інстытут кансэкраванага жыцьця - мужчыны
Мэта Пашырэньне хрысьціянства
Штаб-кватэра General Curia
Месцазнаходжаньне Рым (Італія)
Via di S. Maria Mediatrice, 2500165 Roma, Italia[1]
Матчына кампанія Каталіцкая Царква
Зьвязаныя кампаніі

Ордэн Братоў Меншых Абзэрвантаў (1517) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum de Observantia
Ордэн Братоў Меншых Канвэнтуалаў (1517)

Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў (1525)
Сайт OFM

Францішкане — манахі каталіцкага жабрацкага ордэна, створанага ў Італіі ў 1209 годзе і названага імем заснавальніка Францішка Азіскага (1181–1226, кананізаваны 9 ліпеня 1228 году папам Рыгорам IX-м) з мэтай захаваньня Эвангельля, насьледаваньня Ісусу Хрысту праз паслушэнства, беднасьць, цнатлівасьць, апасталат і казаньне слова Божага. Францішкане былі вандроўнымі манахамі, паходзілі зь беднага насельніцтва й прапаведвалі аскетызм. Актыўна процістаялі рэфармацыйнаму руху, удзельнічалі ў інквізыцыі, вялі шырокую місіянэрскую дзейнасьць, выкладалі ў школах і на катэдрах унівэрсытэтаў.


Францішак прыняў простую туніку, якую насілі сяляне, як рэлігійную звычку для свайго ордэна, і прымусіў іншых, хто хацеў далучыцца да яго, зрабіць тое ж самае. Апранаюцца манахі францішкане ў чорны хабіт, падперазаны вяроўкай, да якой прывязаныя ружанец (па жаданьню), круглы кароткі клабук і сандалі. Але ў капуцынаў хабіт карычневага колеру.

У 1208 Францішак Асізскі з групай аднадумцаў пачаў прапаведаваць у горадзе Асізі й навакольлі неабходнасьць духоўнага абнаўленьня й вяртаньня да жыцьця апостальскіх часоў. У 1209 годзе папа Інакенціюс III вусна пацьвердзіў складзены Францішакам Асізскім статут новай абшчыны (протастатут). У 1221 Францішак Асізскі з Цэзарыем са Сьмірны распрацавалі новы статут, адрэдагаваны кардыналам Угаліна й зацьверджаны ў 1223 годзе папам Ганорыюсам III-м. Ордэн падзяляўся на правінцыі й кустодыі, капітулы праводзіліся раз у 3 гады. Статут францішканаў адмаўляў асабістую, і калектыўную ўласнасьць, што рабіла ордэн мабільным і надавала яму характар жабрацкага й вандроўнага.

У 1274 годзе Другі Ліёнскі сабор зацьвердзіў чатыры галоўных жабрацкіх манаскіх ордэнаў: францішканаў, кармэлітаў , дамініканаў, аўгустынцаў.

Каля 1237 францішкане зьявіліся ў Польшчы, адкуль пазьней як місіянэры праніклі ў ВКЛ у час княжаньня Гедзіміна (1316—1341) ў Наваградак і Вільню.

Першапачатковае правіла сьвятога Францішка, зацьверджанага Папам, забараніла права ўласнасьці на маёмасьць, патрабуючы ад сяброў прасіць ежу падчас прапаведаваньня. Жабрацтва, якое патрабавалася ад сябраў, была аслаблена ў канчатковым пераглядзе гэтага правіла ў 1223 годзе й ступень выкананьня яго заставалася галоўнай крыніцай канфліктаў, расколаў і прычынай зьяўленьня ў ордэне плыняў: абзэрвантаў (па-лацінску: regularis observantia) – прыхільнікаў радыкальнага стылю жыцьця й выкананьня першапачатковага францысканскага правіла й канвэнтуалаў (па-лацінску: conventualis — монастырскі) — прыхільнікаў стрыманага стылю жыцьця, які вёў да адмовы ад абсалютнага патрабаваньня жабрацтва.

Патрабаваньні выкананьня першапачатковага манаскага правіла (па-лацінску: regularis observantia), больш строгага статута Францішка Асізскага зьявіліся ў канцы XIII — пачатку XIV ст. і рэалізаваліся ў XV ст. калі іх падтрымалі чатыры вучоныя італьянскія прапаведнікі — Бернардын Сіенскі, Якуб Маркскі, Ян Капістран, Альбэрт Сартэанскі. У 1415 годзе францішканскі прапаведнік Бернардын Сіенскі зьвярнуўся да папы рымскага Марціна V-га з просьбай пацьвердзіць першапачатковы статут Францішка Асізскага й Канстанцкі сабор у 1415 годзе задаволіў просьбу францішканскага прапаведніка Бэрнардына Сіенскага. У 1431 годзе пры папе Эўгеніюшы IV-м францішканы-абзэрванты атрымалі права ўвесьці пасаду генэральнага вікарыя. Першым Генэральным Вікарыям стаў Бернарын Сіенскі. Канчатковы разрыў францышканаў-канвентуалаў з ордэнам францішканаў-абзэрвантаў адбыўся ў 1 чэрвеня 1517 пры папе Льву X-м. На тэрыторыі Кароны й ВКЛ за ім захавалася назва «францышкане», а францышкане-абзэрванты атрымалі назву Бэрнардыны (ад назвы першага кляштара сьв. Бэрнардына Сіенскага(pl) ў Кракаве)[2][3][4].

Характэрнымі рысамі ордэна францышканаў-канвэнтуалаў стала аслабленьне радыкальных патрабаваньняў жабрацтва паводле інтэрпрэтацыі статута св. Францішка й булы папы Клімэнта X. З 1565 ордэн атрымаў дазвол прымаць у дар і карыстацца рухомай маёмасьцю, валодаць касьцёламі й кляштарамі (канвэнтамі), якія зьяўляліся агульнай уласнасьцю; сьвятарскі профіль, што зрабіла магчымым выкананьне пастырскіх абавязкаў; правядзеньне незалежных капітул; выбары кіраўніка ордэна (у 1566 яму нададзены тытул генэральнага магістра (міністра)); утрыманьне калегіюмаў, якія мелі характар унівэрсытэцкіх тэалягічных курсаў з правамі наданьня акадэмічных ступеняў і патрабаваньнем адкрыцьця ў кожнай правінцыі ордэна гімназіі з пачатковым гуманітарным і філясофска-тэалягічным навучаньнем.

Гісторыя францышканаў у ВКЛ

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ВКЛ францышкане пачалі місіянэрскую дзейнасьць пры вялікім князі Гедзіміне. Вялікі ўклад у распрацоўку адміністрацыйнай структуры й арганізацыю рымска-каталіцкай царквы ў дзяржаве зрабілі біскупы Андрэй Васіла й Якуб Пліхта. Першы кляштар (канвэнт) ордэна заснаваны ў Вільні ў сярэдзіне 14 ст. У гэты час адчынены кляштары ў Ашмянах і Лідзе (скасаваны ў 1466 г.) і ў 2-й-пал. 14 ст. ў Пінску, якія ўваходзілі ў Польскую правінцыю.

Падзел францышканаў-канвентуалаў з ордэнам францішканаў-абзэрвантаў адбыўся ў 1 чэрвеня 1517 пры папе Льву X-м. На тэрыторыі Кароны й ВКЛ за ім захавалася назва «францышкане», а францышкане-абзэрванты атрымалі назву Бэрнардыны.

У 1625 створана самастойная Руска-Літоўская правінцыя сьв. Антонія Падуанскага, у 1686 яна падзелена на Рускую й Літоўскую правінцыі сьв. Казімера. У 1772 годзе Літоўская правінцыя падзялялася на 4 кустодыі[a] ў якіх дзейнічаў 31 кляштар, зь іх 21 знаходзіўся на беларускіх землях. У Віленскую кустодыю ўваходзілі Ашмяны, Гальшаны, Івянец, Менск, Навагрудак, Шайбакі; у ГорадзенскуюГорадня, Дарагічын, Лапенеўцы, Пінск, Сьвіслач; у КовенскуюПаставы, Празарокі, Удзела; у Полацкую – Губін, Дзісна, Лукомль, Ворша, Полацак, Сянно, Мацевічы.

У 1819 годзе Літоўская правінцыя паводле загаду царскіх улад аб'яднана з Рускай, сядзіба правінцыяла знаходзілася ў Вільні. Правінцыя падзелена на 6 кустодыяў. Беларускія канвэнты разьмяшчаліся ў Віленскай (Ашмяны, Гальшаны), Горадзенскай (Горадня, Дарагічын, Навагрудак, Лапенеўцы, Сьвіслач, Шайбакі), Пінскай (Дзісна, Івянец, Менск, Паставы, Пінск, Празарокі, Удзела), Полацкай (Губін, Лукомль, Ворша, Полацак, Сянно) кустодыях. Пасьля паўстаньня 1830–31 большасьць кляштараў Францішканаў скасавана, дзейнічалі канвэнты толькі ў Ашмянах, Гальшанах, Гародне, Навагрудку, Воршы, Пінску, Сяньне, Удзеле. Пасьля паўстаньня 1863–64 застаўся адзін кляштар у Горадне, які быў зачынены ў сярэдзіне 1940-х гадоў.

Кляштары францішканаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёлы й кляштары францішканаў — выдатныя помнікі архітэктуры. Пасьля анэксіі ВКЛ Расеяй ў сярэдзіне ХІХ ст. іх кляштары зачынены.

Сучасная арганізацыя францышканаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Францішкане – гэта група роднасных жабрацкіх хрысьціянскіх рэлігійных ордэнаў у Каталіцкай Царкве: Першы Ордэн Братоў Меншых (па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum, (OFM)) для мужчын; Другі Ордэн для манашак – Ордэн Сьвятой Клары; Трэці Ордэн Сьвятога Францішка, адкрыты для мужчын і жанчын. Сучасная арганізацыя Першага Ордэна братоў меншых (OFM) для мужчын складаецца з трох асобных галін, кожная з якіх лічыцца асобным рэлігійным ордэнам пад сваім генэральным міністрам і пэўным тыпам кіраваньня. Усе яны жывуць у адпаведнасьці з правіламі, вядомымі як правілы сьвятога Францішка.

  • Ордэн меншых братоў, таксама вядомы як абзэрванты, часьцей за ўсё называюць проста францішсканскімі братамі, афіцыйная назва: Ордэн братоў меншых (па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum, OFM) (на тэрыторыі Кароны й ВКЛ францішкане-абзэрванты мелі назву Бэрнардыны)[5].
  • Ордэн меншых братоў канвэнтуальных або проста Мінарытаў, афіцыйная назва: Браты Меншыя Канвентуальныя (па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Conventualium, OFM Conv.) (на тэрыторыі Кароны й ВКЛ за ім захавалася назва «францішкане»)[6].
  • Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў або проста Капуцыны, афіцыйная назва: Ордэн братоў меншых капуцынаў (па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Capuccinorum, OFM Cap.)[7].
  • Другі ордэн Сьв. Клары (па-лацінску: Ordo Sanctae Clarae, O.S.C.), які часта называюць кларысамі, складаецца толькі з адной галіны сясьцёр[8].
  • Трэці ордэн падзяляецца на дзьве асноўныя галіны[9]:
    • Сьвецкі ордэн францішканаў, першапачаткова вядомы як браты і сёстры пакаяньня, спрабуюць жыць ідэаламі руху ў сваім штодзённым жыцьці па-за рэлігійнымі інстытутамі.
    • Чальцы Трэцяга рэгулярнага ордэна (TOR) жывуць у рэлігійных супольнасьцях пад традыцыйнымі рэлігійнымі законамі. Яны вырасьлі са сьвецкага ордэна францысканцаў.

Зараз ордэн дзейнічае ў многіх краінах, у тым ліку й у Беларусі, налічвае каля 50 тыс. чальцоў. Супольнасьці сьвецкіх францішканаў існуюць пры кляштарах братоў францішканаў першага ордэна (капуцынаў і канвэнтуальных) у Менску, Івянцы, Глыбокім, Удзела, Друі[10].

  1. ^ Адміністрацыйная акруга ў Ордэне Францышканаў, якая складаецца зь некалькіх кляштараў і кіруецца – кустодам
  1. ^ Ордэн меншых братоў францысканцаў
  2. ^ Kantak, Stefan Kamil Juliusz. Bernardyni polscy tom I. 1453-1572. — Lwow: Nakładem prowincij polskiej oo. bernardynów, 1933. — Т. 1. — С. 11. — XXIII,324 с.
  3. ^ Joannes de Komorowo (1465?—03.11.1536)(pl). Memoriale Ordinis Fratrum Minorum.  (лац.) / wydali Xawery Liske i Antoni Lorkiewicz (пол.) // Wydany nakładem akademii umijetności w Krakowe. Opracowany przez członkow lwowskiej historycznej tejże akademii Monumenta Poloniae Historica. — Lwów: w księgarni Gubrynowicza i Schmidta, 1888. — Т. V. — С. 169, 995, 1113.
  4. ^ Joannes de Komorowo (1465?—03.11.1536)(pl). Memoriale Ordinis Fratrum Minorum.  (лац.) / wydali Xawery Liske i Antoni Lorkiewicz (пол.) // Wydany nakładem akademii umijetności w Krakowe. Opracowany przez członkow lwowskiej historycznej tejże akademii Monumenta Poloniae Historica. — Lwów: w księgarni Gubrynowicza i Schmidta, 1888. — Т. V. — С. 995, 1113.
  5. ^ Order of Friars Minor (Franciscans) The Hierarchy of the Catholic Church. The Catholic Church. — Ordo Fratrum Minorum.
  6. ^ Order of Friars Minor Conventual (Conventual Franciscans) The Hierarchy of the Catholic Church. The Catholic Church. — Ordo Fratrum Minorum Conventualium.
  7. ^ Order of Friars Minor Capuchin (Capuchins) The Hierarchy of the Catholic Church. The Catholic Church. — Ordo Fratrum Minorum Capuccinorum.
  8. ^ Poor Clare Sisters (Franciscan Friars (T.O.R.)) The Hierarchy of the Catholic Church. The Catholic Church.
  9. ^ Third Order Regular of St. Francis of Penance (Franciscan Friars (T.O.R.)) The Hierarchy of the Catholic Church. The Catholic Church. — Tertius Ordo Regularis S. Francisci.
  10. ^ Братэрскае спатканне свецкіх францішканаў усходняга рэгіёну Беларусі 30.09.2023. Парафія св. Казіміра, касцёл св. Піо ў Маладзечне (1 кастрычніка 2023).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Францішканесховішча мультымэдыйных матэрыялаў