Перайсьці да зьместу

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Ворша)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
Краіна Беларусь
Места Ворша
Каардынаты 54°30′16.83″ пн. ш. 30°24′50.39″ у. д. / 54.504675° пн. ш. 30.4139972° у. д. / 54.504675; 30.4139972Каардынаты: 54°30′16.83″ пн. ш. 30°24′50.39″ у. д. / 54.504675° пн. ш. 30.4139972° у. д. / 54.504675; 30.4139972
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Войцех Станіслаў Катоўскі[d]
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіцца на Зааршыньні, пад адрасам Дамініканская вуліца, 4. Касьцёл і кляштар дзеялі да 1863 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс Аршанскага францішканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У 1970-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). З савецкіх часоў кляштарны корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.

У панараме места, 1840 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштар францішканаў у Воршы фундаваў у 1680 годзе стольнік рэчыцкі Войцех Станіслаў Катоўскі. Першыя кляштарныя пабудовы, відаць, былі драўлянымі. Мураваны касьцёл пад тытулам Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі зь вежай-званіцай асьвяцілі 10 жніўня 1768 году. Тады ж збудавалі жылы корпус.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Ворша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У пачатку XIX ст. касьцёл пацярпеў ад пажару, па адбудове яго пераасьвяцілі пад тытулам Сьвятога Антонія.

Па здушэньні нацыяльнальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1863 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. Пазьней у кляштарных будынкаў разьмяшчаліся інвалідная каманда, арыштанцкі дом.

У 1920—1930-я гады ў будынках кляштару знаходзілася рамесная вучэльня[1].

У 1970-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл дзеля пашырэньня праезнай часткі. У наш час будынак кляштару занядбаны.

Касьцёл — базыліка з 2-яруснай вежай-званіцай, якая мела шатровае пакрыцьцё. Бакавыя фасады рытмічна падзяляліся высокімі аркавымі аконнымі праёмамі. Будынак арыентаваўся алтаром на поўдзень, галоўным фасадам зьвяртаўся да вуліцы і да ракі, разьмяшчаўся зь невялікім водступам ад лініі забудовы.

Інтэр’ер аздаблялі 7 алтароў, сярод якіх Нараджэньня Панны Марыі, Езуса Хрыста, Апекі Найсьвяцейшай Божай Маці, Сьвятога Францішка, Сьвятога Антонія, Сьвятога Язэпа.

Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Стаяў ззаду касьцёла, трохі ўгору рэльефам мясцовасьці.

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Ярашэвіч А. Аршанскі кляштар францысканцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 252.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000889