Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў (Полацак)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў
| |
Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар францішканаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Полацак |
Каардынаты | 55°29′3.31″ пн. ш. 28°45′58.57″ у. д. / 55.4842528° пн. ш. 28.7662694° у. д.Каардынаты: 55°29′3.31″ пн. ш. 28°45′58.57″ у. д. / 55.4842528° пн. ш. 28.7662694° у. д. |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVII стагодзьдзе |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага і кляштар францішканаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Полацку. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на гістарычнай Вялікай вуліцы[a]. Дзеяў да 1833 году. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Полацкага францішканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі касьцёл (захаваліся падмуркі). У наш час у былым жылым корпусе месьціцца адміністацыйная ўстанова.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1628 годзе з фундацыі Тэафіла і Крыстыны Храпавіцкіх у Полацку збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар францішканаў. У 1763—1775 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Полацак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1778 годзе збудавалі мураваны кляштарны корпус.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1833 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, касьцёл і кляштарны корпус гвалтоўна адабралі ў Сьвятога Пасаду і перадалі Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). Пазьней будынак касьцёла зруйнавалі, а на яго месцы збудавалі жылы дом з частковым выкарыстаньнем касьцельных муроў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Другую сусветную вайну будынак на месцы касьцёла атрымаў значныя пашкоджаньні, па вайне савецкія ўлады зьнішчылі яго руіны.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — 2-вежавая 3-нэфавая базыліка зь вежачкай над галоўным алтаром (даўжыня 23 м, шырыня 15 м), накрытая дахоўкай. Паміж 3-яруснымі вежачкамі знаходзіўся трыкутны франтон. З бакоў асноўнага аб’ёму далучаліся дзьве закрысьціі.
Над бабінцам былі хоры, дзе разьмяшчаўся 10-галосны арган. Інтэр’ер аздаблялі галоўны алтар і чатыры дадатковыя, выкананыя з алебастру (згарэлі ў час пажару 1861 году).
Кляштарны корпус
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштарны корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты дахоўкай. Мае калідорны плян. З боку ўнутранага двара было чатыры дахавыя акна[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
XVIII ст.
-
1812 г.
-
1812 г.
-
1812 г.
-
1844 г.
-
1846 г.
-
1862 г.
-
1869 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1889—1891 гг.
-
1902 г.
-
1903 г.
-
1910 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
Ф. Краўскопф, 1918 г.
-
Ф. Краўскопф, 1918 г.
-
1920—1924 гг.
-
1941 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ніжне-Пакроўская, 20
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кукуня В. Полацкі кляштар францысканцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 398.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000616 |