Алехна Судзімонтавіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Створана старонка са зьместам '{{Шляхціч | Імя = Алехна Судзімонтавіч | Поўнае імя = | Арыгінальнае імя = | Жан...'
 
MerlIwBot (гутаркі | унёсак)
д робат дадаў: en:Alekna Sudimantaitis
Радок 56: Радок 56:


[[be:Алехна Судзімонтавіч]]
[[be:Алехна Судзімонтавіч]]
[[en:Alekna Sudimantaitis]]
[[lt:Alekna Sudimantaitis]]
[[lt:Alekna Sudimantaitis]]
[[pl:Olechno Sudymuntowicz]]
[[pl:Olechno Sudymuntowicz]]

Вэрсія ад 09:09, 25 лютага 2013

Алехна Судзімонтавіч

Герб «Пагоня»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XV стагодзьдзе
Памёр 1491
Род Судэмунды
Бацькі Судзімонт Доргевіч
Жонка Ядвіга з Манівідаў
Дзеці Соф'я, Ядвіга, Аляксандра, Ганна.
Дзейнасьць Обер-шэнк

Алехна Судзімонтавіч (Алехна Кміта[1]; ? — паміж 13 жніўня 1490 і 1 сакавіка 1491) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падчашы вялікі літоўскі (14481477), намесьнік полацкі (14631477), ваявода віленскі1477) і адначасна канцлер вялікі літоўскі1478)[2].

Валодаў маёнткамі Докшыцы, Прусавічы, Далькевічы, Вольберавічы, Гнязьдзілава, Запоньне, Нябышына, Палачаны, Лужаны, Занарач.

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Судзімонта Доргевіча, старосты крэўскага і прыхільніка Жыгімонта Кейстутавіча. З тае прычыны, што ягоныя продкі не атрымалі герб у 1-й палове XV ст., карыстаўся «Пагоняй».

Упершыню згадваецца пад 1446, калі атрымаў розныя маёнткі ў ваколіцах Горадні і Наваградку. У 14491553 был падкоморыем вялікага князя Казімера, якому абавязаны сваім кар'ерным ўзростам. У 14581459 быў намесьнікам гарадзенскім.

Ажаніўся зь Ядвігай, дачкой Івашкі Манівіда. У шлюбе нарадзіліся дзеці:

Часам сярод дачок згадваюцца[2] віленскія манашкі Дарота і Сьвятохна, што аднак ня мае пераканаўчага пацьверджаньня ў гістарычных крыніцах[3].

Крыніцы

  1. ^ Wiњniewski J. Osadnictwo wschodniej Biaіostocczyzny: geneza, rozwуj oraz zrуїnicowanie i przemiany etniczne // «Acta Baltico-Slavica» T. XI, 1977. S. 7—78.
  2. ^ а б в Пазднякоў В. Алехна Судзімонтавіч // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 219.
  3. ^ Antoniewicz M. Protoplaści książąt Radziwiłłów. Dzieje mitu i meandry historiografii. — Warszawa: «DiG», 2011. S. 127—136.

Літаратура