Партугалія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Portugal?oldid=488300239
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Portugal?oldid=488300239
Радок 50: Радок 50:
== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Партугаліі}}
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Партугаліі}}
=== Раньняя гісторыя ===
У [[711]] годзе краіну захапілі [[маўры]], Партугалія стала часткай [[Кордаўскі халіфат|Кордаўскага халіфату]], дынастыя [[Альмаравіды|Альмаравідаў]].
[[Файл:Evora-RomanTemple edit.jpg|міні|240пкс|справа|Старажытны рымскі храм у [[Эвора|Эворы]]]]
Раньняя гісторыя Партугаліі сумесна зьвязана з астатняй часткай [[Пірэнэйскі паўвостраў|Пірэнэйскага паўвострава]]. Назва Партугалія паходзіць ад рымскай назвы ''Порт Кале'' ({{мова-la|Portus Cale|скарочана}}). Рэгіён быў заселены папярэдне дакельцкімі й [[кельцкія плямёны|кельцкімі плямёнамі]], які надалі паходжаньне народам, як то [[галекі]], [[люзітаны]], [[кельтыкі]] й [[кінэты]]. Тэрыторыя сучаснай Партугаліі зьведала прыход [[фінікійцы|фінікійцаў]] і [[картаген]]янаў, а потым увайшла ў склад [[Старажытны Рым|Рымскай рэспубліцы]] як вобласьць [[Люзітанія]] й частка вобласьці [[Галецыя]]. Пасьля падзеньня Рыму з [[409]] году ў рэгіёне пасяліліся [[германцы|германцкія плямёны]], як то [[свэвы]], [[буры (германцкае племя)|буры]] й [[вэстготы]], але з [[VIII стагодзьдзе|VIII стагодзьдзя]] тэрыторыю захапілі [[маўры]]. Таксама на тэрыторыі сучаснай Партугліі ў [[V стагодзьдзе|V стагодзьдзі]] пражывалі іранамоўныя [[аланы]], якія прыйшлі сюды з [[Паўночны Каўказ|Паўночнага Каўказа]], рэшткі іхных паселішчаў былі знойдзены ў [[Аленкер]]ы, [[Каімбра|Каімбры]], і нават у [[Лісабон]]е<ref>Milhazes, José. [http://www.rtp.pt/index.php?article=264957&visual=16&rss=0 Os antepassados caucasianos dos portugueses]. Rádio e Televisão de Portugal</ref>.

=== Рэканкіста ===
[[Файл:Castelo de Guimaraes.jpg|міні|300пкс|зьлева|Замак у [[Гімарайнш]], вядомага як калыска партугальскай дзяржаўнасьці]]
У пэрыяд [[Рэканкіста|Рэканкісты]] [[хрысьціяне]] адваявалі Пірэнэйскі паўвостраў ад мусульманскага й маўрытанскага валадарства. У [[868]] годзе паўстала першае княства Партугалія. Партугальскія графы прымалі актыўны ўдзел у Рэканкісьце й у мяцежах супраць каралеўскай улады. Найвышэйшага ўплыву графства дасягнула пры [[Мэнду II Гансалвэш|Мэнду II Гансалвэшу]], які стаў рэгентам пры каралю [[Альфонса V Высакародны|Альфонса V]], але пазьней графства прыйшло ў заняпад і было перададзена [[Галісія|Галісіі]].

У [[1093]] годзе графства было адноўлена й перададзена ў валоданьне [[Генрых Бургундзкі|Генрыху Бургундзкаму]] [[Альфонса VI Адважны|Альфонсам VI]] за ягоную ролю ў Рэканкісьце, цэнтрам зноўку створанай дзяржавы стаўся горад [[Брага]]. [[24 чэрвеня]] [[1128]] году ў [[бітва пры Сан Мамадэ|бітве пры Сан Мамадэ]] [[Афонса Энрыкеш]], граф Партугаліі сын Генрыха Бургундзкага, перамог сваю маці [[Тэрэза Партугальская|графіню Тэрэзу]] й ейнага палюбоўніка [[Фэрнан Пэрэш дэ Трава|Фэрнана Пэрэша дэ Траву]], тым самым стаўшы аднаасобным лідэрам. Афонса Энрыкеш афіцыйна абвесьціў пра незалежнасьць Партугаліі, [[25 ліпеня]] [[1139]] году пасьля бітвы пры Оўрыкі. Перамогу над мусульманамі ў [[бітва пры Оўрыке|бітве пры Оўрыке]] ў [[1139]] годзе традыцыйна прынята лічыць момантам, калі графства Партугалія, якое на той момант зьяўлялася ленам [[Каралеўства Леон|Каралеўства Леону]], было ператворана ў незалежнае [[Каралеўства Партугалія|Каралеўства Партугаліі]]. Незалежнасьць была прызнана ў [[1143]] годзе [[Альфонса VII Імпэратар|Альфонса VII]], каралём [[Кастылія і Леон|Леона й Кастыліі]], а ў [[1179]] годзе папам [[Аляксандар III (папа рымскі)|Аляксандрам III]].

Афонса Энрыкеш і ягоныя пераемнікі, абапіраючыся на ваенную моц [[манаскі ордэн|манаскіх ордэнаў]], працягваў войны з маўрамі, але памёр калі тэрыторыя ягонага каралеўства складала палову ад тэрыторыі сучаснай Партугаліі. У [[1249]] годзе Рэканкіста для Партугаліі завяршылася ўзяцьцем каралеўствам тэрыторыі [[Альгарвэ]]. У [[1348]] і [[1349]] гадох, як і ў астатняй [[Эўропа|Эўропе]], у Партугаліі прайшла эпідэмія [[Чорная сьмерць|Чорнай сьмерці]]<ref>[http://www.abc.net.au/science/articles/2007/09/13/2031252.htm?site=science/greatmomentsinscience Black Death]. Great Moments in Science, ABC Science</ref>. У [[1373]] годзе Партугалія склала зьвяз з [[Ангельшчына]]й, які зьяўляецца самым працяглым альянсам у сьвеце.

У [[1383]] годзе, кароль [[Кастылія|Кастыліі]] [[Хуан I Кастыльскі|Хуан I]], які быў мужам дачкі партугальскага караля, які памёр без нашчадкаў мужчынскага полу, захапіў партугальскі трон. Наступнае народнае паўстаньне прывяло да крызісу [[1383]]—[[1385]] гадоў. Фракцыя дробнай шляхты й простых людзей на чале з [[Жуан I|Жуанам Авіскім]], якая была падтрымана генэралам [[Нуну Пэрэйра Альварэш|Нуну Пэрэйра Альварэшам]], нанесла паразу Кастыліі ў [[бітва пры Альжубаротэ|бітве пры Альжубаротэ]]. Гэтая знакамітая бітва ўсё яшчэ зьяўляецца сымбалем славы й змаганьня за незалежнасьць Партугаліі ад суседняй [[Гішпанія|Гішпаніі]].


== Палітыка ==
== Палітыка ==

Вэрсія ад 11:54, 22 красавіка 2012

Партугалія
República Portuguesa
Сьцяг Партугаліі Герб Партугаліі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «A Portuguesa»
Месцазнаходжаньне Партугаліі
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Лісабон
Найбуйнейшы горад Лісабон
Форма кіраваньня Парлямэнцкая дэмакратыя
Анібал Каваку Сільва
Педру Пасуш Каэлью
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
110 месца ў сьвеце
92 090 км²
0,5%
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
77 месца ў сьвеце
11 317 192
114/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
41 месца ў сьвеце
$232,656 млрд
$21 858
Валюта Эўра (EUR)
Часавы пас
 • улетку
WET
WEST (UTC+1)
Незалежнасьць 24 чэрвеня 1128
Аўтамабільны знак P
Дамэн верхняга ўзроўню .pt
Тэлефонны код +351

Партуга́лія (па-партугальску: República Portuguesa) — дзяржава, разьмешчаная на паўднёвым захадзе Эўропы, на Пірэнэйскім паўвостраве. Партугалія самая заходняя краіна Эўропы, якая да таго ж мяжуе з Атлянтычным акіянам на захадзе й поўдні й Гішпаніяй на поўначы й усходзе. Атлянтычныя архіпэлягі Азорскіх астравоў і Мадэйры зьяўляюцца часткай Партугаліі. Краіна названая ў гонар ейнага другога па велічыні гораду, Порту[1].

Землі сучаснай Партугаліі стала былі заселеныя з дагістарычных часоў, тут пражывалі кельцкія плямёны, якія пазьней былі інтэграваныя ў Рымскую рэспубліку, а затым землі сталіся месцам пасяленьня германскіх народаў, як то свэваў, швабаў, вандалаў і вэстготаў. У VIII стагодзьдзі большая частка Пірэнэйскага паўвострава была заваяваная маўрытанскімі захопнікамі, якія вызнавалі іслам, а пасьля былі выгнаныя тампліерамі. Падчас хрысьціянскай Рэканкісты, Партугалія зацьвердзілася як незалежная каралеўства ад Леону ў 1139 годзе, зьяўляючыся, такім чынам, адной з найстарэйшых эўрапейскіх нацыянальных дзяржаваў[2].

У XV і XVI стагодзьдзі, у выніку мясцовым піянэрам эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыцьцяў, Партугалія пашырыла ўплыў у сьвеце й стварыла глябальную імпэрыю, якая ўключала уладаньні ў Афрыцы, Азіі, Акіяніі й Паўднёвай Амэрыцы, стаўшы буйным эканамічным, палітычным і ваенным цэнтрамі ў сьвеце. Партугальская імпэрыя была першай глябальнай імпэрыяй у гісторыі[3], а таксама самым доўгай эўрапейскай каляніяльнай імпэрыяй, якая праіснавала амаль 600 гадоў, пачынаючы з захопу Сэўты ў 1415 годзе, да перадачы Макао да Кітаю ў 1999 годзе. Тым ня менш, міжнародны статус краіны, быў значна зьніжаны ў XIX стагодзьдзі, асабліва пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Бразыліі й іншых найбуйнейшых калёніяў.

Пасьля рэвалюцыі ў 1910 годзе манархія была зрынута, але няўстойлівая дэмакратычная партугальская Першая Рэспубліка была замененая ў хуткім часе аўтарытарным рэжымам. Дэмакратыя была адноўлена пасьля партугальскіх каляніяльных войнаў і рэвалюцыі гвазьдзікаў у 1974 годзе, пасьля чаго Партугалія страціла свае заморскія правінцыі, як то Анголу, Мазамбік і іншыя. Апошняя заморская тэрыторыя, Макао, была перададзена Кітаю ў 1999 годзе.

Партугалія зьяўляецца разьвітой краінай зь вельмі высокім індэксам разьвіцьця чалавечага патэнцыялу. Краіна месьціцца на 19 месцы ў сьвеце паводле паказчыку якасьці жыцьця, а таксама дзякуючы моцнай сыстэме аховы здароўя. Партугалія зьяўляецца адной з найбольш глябалізаванай і мірнай краінай сьвету[4], чальцом Эўрапейскага зьвяза й Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, а таксама чальцом-заснавальнікам Лацінскага зьвяза, Арганізацыі Ібэра-амэрыканскіх дзяржаваў, АЭСіР, НАТО, Супольнасьці партугаламоўных краінаў, Эўразоны й Шэнгенскага пагадненьня.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Партугаліі

Раньняя гісторыя

Старажытны рымскі храм у Эворы

Раньняя гісторыя Партугаліі сумесна зьвязана з астатняй часткай Пірэнэйскага паўвострава. Назва Партугалія паходзіць ад рымскай назвы Порт Кале (лац. Portus Cale). Рэгіён быў заселены папярэдне дакельцкімі й кельцкімі плямёнамі, які надалі паходжаньне народам, як то галекі, люзітаны, кельтыкі й кінэты. Тэрыторыя сучаснай Партугаліі зьведала прыход фінікійцаў і картагенянаў, а потым увайшла ў склад Рымскай рэспубліцы як вобласьць Люзітанія й частка вобласьці Галецыя. Пасьля падзеньня Рыму з 409 году ў рэгіёне пасяліліся германцкія плямёны, як то свэвы, буры й вэстготы, але з VIII стагодзьдзя тэрыторыю захапілі маўры. Таксама на тэрыторыі сучаснай Партугліі ў V стагодзьдзі пражывалі іранамоўныя аланы, якія прыйшлі сюды з Паўночнага Каўказа, рэшткі іхных паселішчаў былі знойдзены ў Аленкеры, Каімбры, і нават у Лісабоне[5].

Рэканкіста

Замак у Гімарайнш, вядомага як калыска партугальскай дзяржаўнасьці

У пэрыяд Рэканкісты хрысьціяне адваявалі Пірэнэйскі паўвостраў ад мусульманскага й маўрытанскага валадарства. У 868 годзе паўстала першае княства Партугалія. Партугальскія графы прымалі актыўны ўдзел у Рэканкісьце й у мяцежах супраць каралеўскай улады. Найвышэйшага ўплыву графства дасягнула пры Мэнду II Гансалвэшу, які стаў рэгентам пры каралю Альфонса V, але пазьней графства прыйшло ў заняпад і было перададзена Галісіі.

У 1093 годзе графства было адноўлена й перададзена ў валоданьне Генрыху Бургундзкаму Альфонсам VI за ягоную ролю ў Рэканкісьце, цэнтрам зноўку створанай дзяржавы стаўся горад Брага. 24 чэрвеня 1128 году ў бітве пры Сан Мамадэ Афонса Энрыкеш, граф Партугаліі сын Генрыха Бургундзкага, перамог сваю маці графіню Тэрэзу й ейнага палюбоўніка Фэрнана Пэрэша дэ Траву, тым самым стаўшы аднаасобным лідэрам. Афонса Энрыкеш афіцыйна абвесьціў пра незалежнасьць Партугаліі, 25 ліпеня 1139 году пасьля бітвы пры Оўрыкі. Перамогу над мусульманамі ў бітве пры Оўрыке ў 1139 годзе традыцыйна прынята лічыць момантам, калі графства Партугалія, якое на той момант зьяўлялася ленам Каралеўства Леону, было ператворана ў незалежнае Каралеўства Партугаліі. Незалежнасьць была прызнана ў 1143 годзе Альфонса VII, каралём Леона й Кастыліі, а ў 1179 годзе папам Аляксандрам III.

Афонса Энрыкеш і ягоныя пераемнікі, абапіраючыся на ваенную моц манаскіх ордэнаў, працягваў войны з маўрамі, але памёр калі тэрыторыя ягонага каралеўства складала палову ад тэрыторыі сучаснай Партугаліі. У 1249 годзе Рэканкіста для Партугаліі завяршылася ўзяцьцем каралеўствам тэрыторыі Альгарвэ. У 1348 і 1349 гадох, як і ў астатняй Эўропе, у Партугаліі прайшла эпідэмія Чорнай сьмерці[6]. У 1373 годзе Партугалія склала зьвяз з Ангельшчынай, які зьяўляецца самым працяглым альянсам у сьвеце.

У 1383 годзе, кароль Кастыліі Хуан I, які быў мужам дачкі партугальскага караля, які памёр без нашчадкаў мужчынскага полу, захапіў партугальскі трон. Наступнае народнае паўстаньне прывяло да крызісу 13831385 гадоў. Фракцыя дробнай шляхты й простых людзей на чале з Жуанам Авіскім, якая была падтрымана генэралам Нуну Пэрэйра Альварэшам, нанесла паразу Кастыліі ў бітве пры Альжубаротэ. Гэтая знакамітая бітва ўсё яшчэ зьяўляецца сымбалем славы й змаганьня за незалежнасьць Партугаліі ад суседняй Гішпаніі.

Палітыка

Геаграфія

Рэкі

Некаторымі з рэкаў Партугаліі зьяўляюцца Авэ, Дуэра і Тагус.

Эканоміка

Дэмаграфія

Транспарт

Культура

Партугалія славута сваімі музыкальнымі накірункамі. Сярод іх найбольш знакаміты — фаду (ад партуг. fado — лёс) Клясычнай зоркай партугальскага фаду з'яўляецца Амалія Радрыгеш.

Літаратура

Асноўны артыкул: Літаратура Партугаліі

Партугалію называюць краінай паэтаў[Крыніца?]. У партугальскай літаратуры паэзія заўсёды мела значна большы ўплыў чым проза. У эпоху Сярэднявечча — калі ўтварылася партугальская нацыя — на паўднёвым усходзе Ібэрыйскага паўвострава паэзія была вельмі распаўсюджанай, у гэты час узьніклі адметныя эпічныя і лірычныя творы. Самымі вядомымі клясычнымі паэтамі Партугаліі зьяўляюцца Луіс дэ Камоэш і Фэрнанда Пэсоа, таксама існуе цэлы шэраг іншых, менш вядомых літаратурных мастакоў, якія таксама аказалі значны ўплыў на станаўленьне сучаснай партугальскай літаратуры.

Спорт

Крыніцы

  1. ^ «Leite de Vasconcelos, José. Cale e Portucale. Opúsculos Vol. V – Etnologia (Parte I) Lisboa, Imprensa Nacional, 1938»
  2. ^ Brian Jenkins, Spyros A. Sofos, «Nation and identity in contemporary Europe», p.145 Routledge, 1996, ISBN 0-415-12313-5
  3. ^ Melvin Eugene Page, Penny M. Sonnenburg, p. 481
  4. ^ Global Peace Index. Institute for Economics and Peace.
  5. ^ Milhazes, José. Os antepassados caucasianos dos portugueses. Rádio e Televisão de Portugal
  6. ^ Black Death. Great Moments in Science, ABC Science

Вонкавыя спасылкі

Партугаліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA