Перайсьці да зьместу

Дынастыя Мін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікая Мінская імпэрыя
大明

13681644
 

Месцазнаходжаньне Вялікай Мінcкай імпэрыі

Мінская імпэрыя ў XV стагодзьдзі

Афіцыйная мова кітайская
Сталіца Нанкін (13681421),
Пэкін (14211644)

Дынастыя Мін ці Вялікая Мінская імпэрыя (па-кітайску: 明朝) — дзяржава пад уладай дынастыі Мін, якая панавала ў Кітаі пасьля аддзяленьня Кітаю ад мангольскай дынастыі Юань з 1368 па 1644 гадох. Нягледзячы на тое, што сталіца імпэрыі Пэкін была захоплена ў 1644 годзе ў выніку паўстаньня Лі Цзычэня, частка краіны заставалася пад кіраўніцтвам лаяльнага да мінскай сям’і рэжыму (Паўднёвы Мін) да 1662 году.

У імпэрыі Мін быў пабудаваны флёт і створана рэгулярнае войска, агульнай колькасьцю ў 1 мільён чалавек. Прыватны сэктар зямельных уладаньняў у выніку працяглых войнаў скараціўся да адной трэці ўсёй апрацоўчай плошчы, у процівагу да чаго ўзрос дзяржаўны сэктар. У імпэрыі ўкаранілася надзельная сыстэма, аднак фармальна аб ейным ўсталяваньні нічога аб'яўлена не было. Была праведзена жорсткая цэнтралізація кіраваньня, прадпрымаліся спробы рэглямэнтаваць ўсе сфэры жыцьця грамадзянаў. Нягледзячы на пасьпяховае кіраваньне першых двух імпэратараў — Чжу Юаньчжана й ягонага сына Чжу Дзі — з цягам часу ў дзяржаўным апараце імпэрыі зьявіліся прыкметы раскладаньня, і напачатку XVII стагодзьдзя ён ужо быў наскрозь прапітаны карупцыяй. Імпэратары амаль не цікавіліся палітыкай, і ўся вышэйшая ўлада была сканцэнтравана ў руках шматлікіх сваякоў, эўнухаў і прыдворных. Крыза акранула таксама аграрныя адносіны: пасьля татальнай прыватызацыі зямлі набліжанымі імпэратара дзяржаўны сэктар практычна зьнік. Мінскі Кітай пачаў праводзіць палітыку самаізаляцыі. У гэты час ля паўночна-усходняга ўскрайка Кітаю ўзьнікла маладая, але моцная дзяржава маньчжураў пад уладай кляна Нурхацы. Скарыстаўшыся сялянскім паўстаньнем Лі Цзычэня, яны захапілі Пэкін і далучылі Кітай да маньчжурскай імпэрыі Цынь.

Пасьля страты сталіцы й сьмерці імпэратара Чжу Юцзяня, якія скончыў жыцьцё самагубствам, уладары астатніх правінцыяў Мінскай імпэрыі Нанкіна, Фуцзяня, Гуандуна, Шаньсі й Юньнаня так і не змаглі скаардынаваць свае дзеяньні й да 1662 года адзін за адным трапілі пад маньчжурскі прыгнёт. Адзін з галоўнакамандуючых Паўднёвага Міна, Чжэн Чэнгун, усьведамляючы беспэрспэктыўнасьць барацьбы на мацерыке, вырашыў пакінуць мацерыковую частку (пакінуўшы за сабой толькі дзьве базы — Сямэнь і Цзіньмэнь), выгнаў галяндцаў з Тайваня й пераўтварыў выспу ў асноўную базу супраць заваёўнікаў. Фармальна Тайвань стаў лічыцца часткай імпэрыі Мін, але пасьля катаваньня апошняга законага мінскага імпэратара Чжу Юлана Чжэн не жадаў болей нікога зацьвярджаць на пасаду імпэратара. Гэтак урэдзь узьнік кур'ёз — «панства без пана»; уся рэальная ўлада на высьпе належала алоўнакамандуючаму Чжэн Чэнгуну, які фактычна заставаў новую дынастыю. Чжэны кіравалі Тайванем і ваявалі з маньчжурамі пад сьцягам Мін яшчэ дваццаць гадоў.

Паўстаньне і наступная барацьба за ўладу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кітай быў неад’емнай часткай мангольскай імпэрыі Юань (12711368) да прыходу да ўлады будучых імпэратараў Мін. Незадаволенасьць мангольскім уладараньнем тлумачылася, пасярод іншага, дыскрымінацыйнай палітыкай дзяржавы, накіраванай супраць кітайцаў (хань). Акрамя таго, падзеньне дынастыі абумовілі жорсткі падатковы гнёт і катастрафічны разьліў ракі Хуанхэ, выкліканы тым, што колішнія ірыгацыйныя збудаваньні прыйшлі ў непрыдатнасьць[1]. У выніку ўсяго вышэйпералічанага прамысловасьць і сельская гаспадарка ў роўнай ступені прыйшлі ў занядбаньне, і сотні тысячаў сялянаў, гвалтоўна сагнаных для рамонта рачных дамбаў, паўсталі[1].

Гэтае паўстаньне атрымала ў гістарыяграфіі назву паўстаньня Чырвоных павязак. Войскі паўсталых фармавалі чальцы Белага лётасу — тайнага будыйскага братэрства. З асяродзьдзя паўстанцаў неўзабаве вылучыўся Чжу Юаньчжан, да пачатку паўстаньня — жабрак-селянін, затым будыйскі манах, які прымкнуў да чырвонапавязьнікаў у 1352 годзе. Напачатку ён не вылучаўся сярод астатніх, затым значна вырас у статусе, пабраўшыся шлюбам з прыёмнай дачкой аднаго з кіраўнікоў паўстаньня. У 1356 годзе атрад пад яго камандваньнем (так званы «Зялёны лес») захапіў Нанкін[2], які пазьней стаў сталіцай Мінскай дынастыі.

Чжу Юаньчжан замацаваў сваю ўладу на Поўдні, разьбіўшы свайго асноўнага суперніка, таксама кіраўніка аднаго з атрадаў Чэнь Юляна ў бітве пры возеры Паянху ў 1363 годзе. Пазьней, калі пры нявызначаных акалічнасьцях сканаў правадыр Чырвоных павязак, які незадоўга да таго наведаў дом Чжу, апошні канчаткова перастаў хаваць свае імпэрскія амбіцыі і ў 1368 годзе накіраваў армію паўсталых на штурм юаньскай сталіцы[3]. Апошні юаньскі імпэратар уцякаў на поўнач, у Шанду, а Чжу, дашчэнту разбурыўшы палацы папярэдняй дынастыі ў іх сталіцы Ханбалык (Пэкін), уголас абвясьціў пра прыход да ўлады новай дынастыі Мін[3]. Так была адноўленая незалежная Кітайская дзяржава.

Адкінуўшы традыцыйны прынцып, паводле якога кіруючая дынастыя атрымлівала назву па імені вобласьці, зь якой паходзіў яе першы імпэратар, Чжу, кіруючыся мангольскім прыкладам жыцьцярадасных назваў, абраў для яе імя Мін — «Зьзяючая». Дэвізам яго кіраваньня быў абраны «Разьліў ваяўнічасьці» (па-кітайску: 洪武). Таксама ён упадабаў забыць пра тое, што быў абавязаны сваім ўзвышэньнем Беламу Лётау і, ледзь толькі прыйшоўшы да ўлады, стаў адмаўляць сваё чалецтва ў гэтай арганізацыі, а стаўшы імпэратарам, жорстка падаўляў рэлігійную апазіцыю свайму кіраваньню[2][4].

Кіраваньне першага імпэратара

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нутраная палітыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Партрэт Хун'у (1368—1398 гг. інш.)

Імпэратар Чжу Юаньчжан неўзабаве заняўся аднаўленьнем эканомікі краіны. Ён замацаваў ўсе землі, захопленыя сялянамі і буйнымі землеўладальнікамі падчас вайны, за тымі, хто іх апрацоўваў. Ворнай зямлі бракавала, таму землеўладальнікі, які паднімалі цаліну, на тры гады вызваляліся ад падаткаў, што дазволіла ўжо на трэці год кіраваньня Хун'у засяліцьь цалінныя землі вакол гарадоў у паўночных вобласьцях. У далейшым кіраўніцтва таксама заахвочвала бежанцаў і насельніцтва з густанаселеных вобласьцей да перасяленьня на цалінныя землі, прадстаўляючы ім разнастайныя ільготы[5]. Для павелічэньня колькасьці працоўнай сілы ыло адменена рабства (валодаць рабамі дазвалялася толькі чальцам імпэратарскай сям'і), скарачалася колькасьць манахаў, забаранялася купля-продаж свабодных людзей, у тым ліку прыём у закkfl жонаў, дзяцей, наложніцаў; не дапушчаўся таксама купля-продаж рабоў[5].

Аднак разам з пашырэньнем дзяржаўнага фонду зямлі і стымуляваньнем росту працоўнай сілы Чжу Юаньчжан імкнуўся весьці строгі падлік зямлі і падначаленых. Ужо на наступны год пасьля заснаваньня новай імпэрыі быў выдадзены імпэратарскі ўказ, які загадваў усім падданым зарэгістравацца пры складаньні новых падушных рэестраў. У 1370 годзе быў праведзены першы перапіс насельніцтва, які ставіў за мэту ня толькі падлік усіх падданых, але і вызначэньне памераў маёмасьці кожнага двара. У 1381 годзе ў гэту сыстэму былі ўнесеныя зьмяненьні, якія дазволілі ўпарадкаваць працэдуру збору падаткаў і адбываньня павіннасьцяў.

Акрамя засваеньня цалінных земляў, напачатку кіраваньня Мінскай дынастыі былі прынятыя меры па аднаўленьні ірыгацыйнай сыстэмы. Чжу Юаньчжан загадаў усім мясцовым уладам даводзіць да ведама двара ўсе просьбы і прэтэнзіі насельніцтва адносна рамонта ці будаўніцтва арашальных збудаваньняў. У 27-ы год Хун'у (1394) імпэратар спэцыяльным указам абавязаў міністэрства грамадзкіх работ прывесьці ў лад сажалкі і вадасховішчы на выпадак засухаў і праліўных дажджэй, а таксама разаслаў па ўсёй краіне навучэнцаў дзяржаўнай вучэльні і тэхнічных спэцыялістаў для назіраньня за ірыгацыйнымі работамі. Узімку 1395 году ў краіне было адкрыта 40 987 запрудаў і вадаадводаў[5].

У першыя гады пасьля абвяшчэньня імпэрыі Мін яе адміністрацыйны апарат капіраваў танска-сунскія ўзоры VII—XII стст., а таксама некаторыя юаньскія парадкі. Аднак гэтая структура, якая па пэўны паказчыках адхілялася ад ўлады самога імпэратара, не задавальняла Чжу Юаньчжана, таму ён у хуткім часе прыступіў да радыкальных пераўтварэньняў кіраўнічага апарата, асноўная мэта якіх зводзілася да ўсямернаму ўзмацненьню цэнтралізацыі і асабістай ўлады вышэйшага правіцеля. Першай была рэфармаванай мясцовая адміністрацыя, затым — цэнтральнае кіраваньне, а таксама вышэйшае ваеннае камандваньне[6].

У 1380 годзе па падазрэньні ва ўдзеле ў змове супраць асобы імпэратара быў казьнены першы міністар Ху Вэйюн, пасьля чаго пасты канцлераў і весь падуладны ім палацавы сакратарыят былі канчаткова скасаваныя, а ўсё сродкі выканаўчай ўлады перайшлі да імпэратара[7][8]. Увесь час чакаючы змоваў супраць сябе з боку міністраў і падданых, імпэратар заснаваў Цзіньі-вэй — слуюбу тайнай паліцыі, якая складалася з вояў яго палацавай аховы. Цягам 30 год кіраваньня праводзіліся чысткі сярод чыноўнікаў і насельніцтва краіны, у выніку чаго загінулі 100 тыс. чалавек; віна за гэта не ў апошнюю чаргу ляжыць на тайнай паліцыі імпэратара[7][9].

Будучы канфуцыянцам, імпэратар Чжу Юаньчжан тым ня менш не даваў веры клясы чыноўнікаў і ахвотна падвяргаў іх цялесным пакараньням за зьдзейсьненыя правіннасьці[10]. У 1377 годзе ён адмяніў канфуцыянскія іспыты на суісканьне чыноўніцкага званьня пасьля таго, як 120 чыноўнікаў, якія раней атрымалі ступені цзіньшы (вышэйшая навуковая ступень, якая атрымліваецца пры здачы сталічных іспытаў), апынуліся бездарнымі міністрамі[11][12]. Пасьля аднаўленьня іспытаў у 1384[12] годзе ён казьніў галоўнага экзамэнатара пасьля таго, як было даказана, што той дазваляў атрымаць ступень цзіньшы толькі суіскальнікам з паўднёвага Кітаю[11].

Паводле «Міншы» («Гісторыя Мін»), першапачатковая рэдакцыя новага канфуцыянскага зводу законаў, вядомая як «Да Мін люй» 9які ў значнай ступені паўтараў стары Танскі звод 653 году[13]), была зацьверджаная ў 1367 годзе, а канчатковая рэдакцыя была прынятая ў 1397 годзе і заставалася нязьменнай да падзеньня імпэрыі, хоць і дапаўнялася адмысловымі пастановамі.

Хун'у пераўпарадкаваў армію на ўзор вэйсо, узяўшы за прыклад вайсковую сыстэму фубін дынастыі Тан. Асноўны ўхіл рабіўся на тое, каб жаўнеры, атрымаўшы зямельныя надзелы, былі здольныя самі сябе забясьпечыць емінай у той час, калі імпэратару не патрабавалася іх служба[14]. гэтая сыстэма, зрэшты, пацярпела поўны крах, харчовае забесьпячэньне так і не ўдалося наладзіць, а ўзнагароды, якія час ад часу атрымліваліся, былі яўна не дастатковымі для таго, каб зацікавіць жаўнераў у працягваньні службы; у тылавых частках, дзе, у адрозьненьне ад пагранічных, не было зьнешняга забесьпячэньня, працягвала квітнець дэзэртырства[15].

Жорсктая дэмаграфічная і стандартызавальная палітыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле меркаваньня гісторыка Тыматы Брука, імпэратар Чжу Юаньчжан, дасягнуўшы стабільнасьці ў кітайскім грамадзтве, імкнуўся замацаваць яе акрамя іншага і за кошт імабілізацыі граадзянаў, як фізычнай (дазваляліся падарожыы не далей за 12 км ад месцы пражываньня), так і сацыяльнай (сын ваеннага павінен стаць ваенным, сын рамесьніка станавіўся рамесьнікам)[16]. Імпэратар імкнуўся паступова ўвесьці жорсткую рэглямэнтацыю ўсяго жыцьця падданых, уключаючы нашэньне адзіных для ўсёй імпэрыі чыноўніцкіх і ваенных халатаў з вызначанымі буфанамі, адпаведным рангу ўладальніка, стандарты для вуснага маўленьня і пісьма, якія не дазвалялі бы адукаванаму клясу праяўляць сваё перавагу над неадукаванымі[17]. Яго недавер да чыноўніцкай эліты дапаўняўся таксама пагардлівым стаўленьнем да вышэйшых прадстаўнікоў гандлёвага кляса; яе ўплыў ён усяляк пытаўся паслабіць, абкладваючы надзвычай высокімі падаткамі горад Сучжоў і яго ваколіцы (паўднёва-ўсходні Цзянсу) — радзіму багацейшых купецкіх сем'яў Кітаю[11]. Таксама некалькі тысячаў заможных сямействаў былі ў прымусовым парадку перамешчаныя з паўднёвага ўсходу краіне ў ваколіцы Нанкіна на паўднёвым беразе Янцзы з забаронай у далейшым выбіраць сабе месца жыхарства па ўласным жаданьні[11][18]. Для таго, каб не дапусьціць магчымасьць несанкцыянаванага гандлю, імпэратар загадаў ім штомесяц прадстаўляць поўны вопіс сваёй маёмасьці[19]. Адну са сваіх важнейшых задачаў Чжу Юаньчжан бачыў у тым, каб зламіць магутнасьць купецкага і землеўладальніцкага клясаў у той час, як з пункту гледжаньня аб'ектыўнай рэальнасьці, некаторыя з дэкрэтаў яго кіраўніцтва дазвалялі ім знайсьці лазейкі для далпейшага ўзбагачэньня.

Вынікам масавых перасяленьняў і спробаў насельніцтва пазьбегнуць падаткавага цяжару стаў рост колькасьці валацужных гандляроў, разносьнікаў, батракоў, якія вандравалі з месца на месца ў спробах знайсьці землеўладальнікаў, якія былі б здольныя здаць ім ў арэнду фэрму і даць пастаянную работу[20]. У сярэдзіны Мінскай эры імпэратарам прыйшлося адмовіцца ад сыстэмы прымусовых перасяленьняў, і замест яе ўвесьці ў абавязак мясцовых уладаў рэгістрацыю валацужнага насельніцтва і яго абкладаньня падаткам[21]. Насамрэч, хун'у атрымаў яшчэ больш моцны кляс багатых землеўладальнікаў і купцоў, дамінуючы над арэндатарамі зямлі, батракамі, хатнімі слугамі, якія атрымдіваюць узганароджаньне за сваю працу, што наўрад ці ўваходзіла ў яго намеры[22].

Зьнешняя палітыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паўднёвая брама кітайскай цьвердзі гораду Далі, пабудаванай у 1382 годзе, неўзабаве пасьля заваяваньня гораду і рэгіёну кітайцамі

У 1381 годзе Мінская імпэрыя здолела адваяваць у каралеўства Далі шырокія землі на паўднёвым захадзе. Да канца XV стагодзьдзя 200 тысячам ваенных пасяленцаў было выдзелена каля 2 мільёнаў му (130 тысяч гектараў) зямлі ў будучых правінцыях Юньнань і Гуйчжоў[23]. Яшчэ каля паўмільёны кітайцаў далучыліся да першых пасяленцаў пазьней, гэтыя міграцыі значна зьмянілі этнічны абрыс гэтага рэгіёна, бо раней каля паловы мясцовага насельніцтва (1,5 млн чалавек) не былі ханьцамі[23]. У гэтых рэгіёнах Мінская імпэрыя ажыцьцяўляла палітыку падвойнай адміністрацыі: вобласьці, дзе кітайскае насельніцтва пераважала, кіраваліся па мінскіх законах і звычаях,вобласьць, дзе большасьць насельніцтва належала па крыві да мясцовых плямёнаў, кіраваліся па мясцовых звычаях, у той час як плямённыя парвадыры кляліся выконваць парадак і выплочваць даніну ў абмен на тое, што іх забясьпечвалі кітайскімі таварамі[23]. У 1464 годзе плямёны мяо і яо узьняла паўстаньне супраць кітайскага панаваньня, але мінскі двор накіраваў супраць іх з цэнтру краіны 30-тысячнае войска (сярод іншых народаў, у ім было тысяча манголаў), да якіх далучыліся 160 тысячаў жаўнераў, мабілізаваных на месцы (у правінцыі Гуансі), і праз два гады паўстаньне было задушанае[24]. Пазьнейшае новае паўстаньне было задушана войскам пад кіраўніцтвам чыноўніка і філёзафа Ван Янміна (1472—1529), па яго настаяньню было заснаванае сумеснае кіраваньне для кітайцаў і мясцовых плямёнаў для таго, каб мясцовыя звычаі таксама ўлічваліся ў кожным рашэньні, якое прынімаецца[24].

Разам з тым асноўнай задачай імпэрыі Мін у той час было прадухіленьне новага мангольскага заваяваньня. Дастаткова пасьпяховыя баі з манголамі амаль бесьперарыўна вяліся да 1374 году, затым у 1378—1381 гг. і 1387—1388 гг[6].

Сфэра зьнешняга гандлю была выключнай прэрагатывай дзяржавы. Аднак, паколькі ў канфуцыянскім грамадзтве гандаль не падтымлівалася адабрэньнем у цэлым як недастойны занятак, кіраўніцтва Чжу Юаньчжана імкнулася зьвесьці зьнеші гандаль да абмену дарамі з амбасадарамі дзяржаваў[6].

Кіраваньне імпэратара Юнлэ

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Партрэт імпэратара Чжу Дзі (валадарыў 1402—1424 гг.)

Пасьля сьмерці Хун'у яго ўнук Чжу Юньвэнь прыняў уладу пад імем імпэратара Цзяньвэнь (1398—1402). Бліжэйшыя дарадцы новага імпэратара пачалі праводзіць контррэформы. Найбольш істотнай сярод іх была спроба скасаваць раздадзеныя заснавальнікам удзелы. Супраціў удзельных кіраўнікоў выліўся ва ўзброенае выступленьне аднаго зь іх — Чжу Дзі, прынца Янь — супраць ураду[6]. Пужаючыся ўладалюбства сваіх дзядзькаў, Чжу Юньвэнь паклапаціўся аб тым, каб абмежаваць іх рэальныя магчымасьці. Самым небясьпечным зь іх у вачах імпэратара быў палкаводзец Чжу Дзі, пастаўлены галавой вобласьці, якая ўключала Пэкін, для таго, каб стрымліваць граніцу супраць манголаў. Пасьля таго, як імпэратар загадаў арыштаваць шматлікіх паплечнікаў дзядзькі, Чжу Дзі склаў змову супраць пляменьніка. З прычыны агароджваньня маладога імпэратара ад небясьпекі, якая пагражала яму з боку карумпаванага чынавецтва, ён прыняў камандваньне войскамі і ўзбунтаваў іх. У канчатковым выніку Чжу Дзі захапіў сталіцу; палац у Нанкіне быў спалены дашчэнту, і разам зь ім сгарэлі Цзяньвэнь, яго жонка, маці і прыдворныя. Чжу Дзі ўзыйшоў на трон пад імем імпэратара Юнлэ (1402—1424); яго царстваваньне разглядаецца некаторымі дасьледчыкамі як «другое заснаваньне» Мінскай дынастыі, бо ён рэзка зьмяніў палітычны курс, якога прытрымліваўся яго айцец[25].

Новая сталіца і адноўлены канал

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юнлэ нізьвёў Нанкін да палажэньня другой сталіцы і ў 1403 годзе абвясьціў пра свой пераезд у Пэкін, які станавіўся адгэтуль цэнтрам улады. Будаўніцтва новага гораду, на якім было занята адначасова сотні тысячаў чалавек, працягвалася з 1407 па 1420 гг. У цжнтры новай сталіцы знаходзіўся яе ўладны цэнтар — Імпэратарскі горад, цэнтар якога ў сваю чаргу складаў Забаронены горад, жылы палац імпэратара і яго сям’і.

Цягам некалькіх стагодзьдзяў да прыходу да ўлады Юнлэ Вялікі канал быў занядбаны і напалову разбураны. Новы імпэратар распарадзіўся аднавіць яго, што было выканана, прычым работы занялі тры гады, з 1411 па 1415 гг. Неабходнасьць аднаўленьня канала складалася ў тым, што гэта быў асноўны шлях для дастаўкі зерня ў Пэкін з поўдня. Штогод сталіца спажывала каля 4000000 шы (адзін шы роўны 107 літрам) хлеба, і яго дастаўка была спалучаная са складанасьцямі ў навігацыі праз Усзодне-кітайскае мора ці мноства штучных каналаў: маракам увесь час прыходзілася перагружаць груз на караблі з большай ці меншай асадкай, у залежнасьці ад глыбні чарговага канала[26]. Юнлэ снарадзіў парадку 165 000 працаўнікоў для расчысткі канала ў заходнім Шаньдуне і пабудаваў сыстэму з пятнаццаці шлюзаў[27][28]. Другое адкрыцьцё вялікага канала было выгодна і для Нанкіна, бо ў таго зьявілася магчымасьць вярнуць сябе значэньне важнейшага гандлёвага цэнтру, якое перайшло раней да Сучжоў, які валодаў больш выгодным геаграфічным палажэньнем[29].

Нягледзячы на гэта, што ўсьлед за айцом Юнлэ не грэбаваў пры неабходнасьці крывавымі расправамі, уключаючы, напрыклад, казнь Фан Сяожу за адмову напісаць праклямацыю аб ушэсьці новага імпэратара на сталец, Юнлэ цалкам па-іншаму глядзеў на чыноўніцкую клясу[30]. Ён загадаў упарадкаваць тэктсы, сабраныя школай нэаканфуцыянцаў, і выкарыстоўваць іх у якасьці вучэбнага дапаможніка да іспытаў для паступленьня на дзяржаўную службу[30]. Юнлэ даручыў дзьвюм тысячам навукоўцаў скласьці т. зв. «Энцыуляпэдыю Юнлэ» з 50 млн словаў (22938 главаў) ці 7 тыс. кнігаў[30], што далёка пераўзыходзіла ўсе энцыкляпэдыі, складзеныя раней, па аб'ёму ведаў, уключаючы «Чатыры вялікія кнігі Сун» XI стагодзьдзя. Аднак Юнлэ быў вымушаны аказваць заступніцтва і міласьць ня толькі чыноўніцкай клясы. Гісторык Майкл Чжан указваў у сваёй працы, што Юнлэ быў «конным імпэратарам», які часта падарожнічаў паміж дзьвюма сталіцамі, як гэта было прынята падчас валадарыньня Юань, і пастаянна ўзначальваў вайсковыя экпэдыцыі ў Манголію[31]. Гэта супярэчыла канфуцыянскім законам, але адказвала інтарэсам еўнухаў і вайскоўцаў, чый дабрабыт залежыў ад распалажэньня да іх імпэратара[31].

  1. ^ а б Gascoigne, 150.
  2. ^ а б Gascoigne 151.
  3. ^ а б Ebrey (1999), 191.
  4. ^ Wakeman, Frederick, Jr. Rebellion and Revolution: The Study of Popular Movements in Chinese History. — The Journal of Asian Studies. — 1977. — С. 207.
  5. ^ а б в Очерки истории Китая с древности до «опиумных» войн. — С. 403—412  (рас.)
  6. ^ а б в г Китай во второй половине XIV - XV в. // История Востока: В 6 т. (рас.). — М.: 2000 Т. 2. — С. 528-546. — 716 с.
  7. ^ а б Ebrey (1999), 192—193.
  8. ^ Fairbank, 130.
  9. ^ Fairbank, 129—130.
  10. ^ Ebrey (1999), 191—192.
  11. ^ а б в г Ebrey (1999), 192.
  12. ^ а б Hucker, 13.
  13. ^ Andrew & Rapp, 25.
  14. ^ Fairbank, 129.
  15. ^ Fairbank, 134.
  16. ^ Brook, 19.
  17. ^ Brook, 30—32.
  18. ^ Brook, 28—29.
  19. ^ Brook, 65—67.
  20. ^ Brook, 27—28, 94—95.
  21. ^ Brook, 97
  22. ^ Brook, 85, 146, 154.
  23. ^ а б в Ebrey (1999), 195.
  24. ^ а б Ebrey (1999), 197.
  25. ^ Atwell (2002), 84.
  26. ^ Brook, 46—47.
  27. ^ Ebrey, 194
  28. ^ Brook, 47.
  29. ^ Brook, 74—75.
  30. ^ а б в Ebrey (2006), 272.
  31. ^ а б Chang (2007), 66—67.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дынастыя Мінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў