Друк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сучасная газэтная друкарня

Друк — працэс атрыманьня адбіткаў пісьмовых знакаў і выяваў пры дапамозе цісьненьня, звычайна пры дапамозе чарнілаў на паперы. Часта выконваецца ў выглядзе буйнога прамысловага працэсу і зьяўляецца неад’емнай часткай выдавецкай дзейнасьці.

Друк быў вядомы ўжо ў Старажытным Эгіпце і дзяржавах Міжрэчча, дзе за тысячы гадоў да нашай эры вырабляліся пячаткі з гераграфічнымі знакамі. Першай вядомай формай друку быў ксыляграфічны друк, які паходзіў з Кітаю — захаваныя вырабы былі зроблены да 220 году н. э.[1] Пазьнейшымі распрацоўкамі сталіся рухомыя літары (Бі Шэн)[2] Друкарскі варштат Ёгана Гутэнбэрга зьявіўся ў XV стагодзьдзі.[3] і болей прыдатны для заходніх моваў зь невялікімі альфабэтамі[4].

Тэхналёгія друку згуляла ключавую ролю падчас эпохі Адраджэньня і навуковай рэвалюцыі, і заклала матэрыяльную аснову для сучаснай, заснаванай на ведах эканомікі і распаўсюджваньні гэтых ведаў сярод чалавецтва[4]. Друк можа ажыцьцяўляцца практычна на любой цьвёрдай паверхні. Распаўсюджанымі матэрыяламі для друку ёсьць папера, кардон, тканіна, мэтал, шкло, плястмаса і палімэры, каменьні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Shelagh Vainker in Anne Farrer (ed), «Caves of the Thousand Buddhas», 1990, British Museum publications — ISBN 0-7141-1447-2
  2. ^ Great Chinese Inventions // Minnesota-china.com (анг.)
  3. ^ Л. І. Доўнар Кнігадрукаванне і кнігавыданне. Пункты дотыку і разыходжання // Матэрыялы Першых Кнігазнаўчых чытанняў / Склад. Т. І. Рошчына. — Мн.: 2000. — С. 6. — 160 ас. — ISBN 985-6557-03-8
  4. ^ а б Rees, Fran. Johannes Gutenberg: Inventor of the Printing Press(анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Друксховішча мультымэдыйных матэрыялаў