Касьцёл Сьвятога Юрыя (Паланечка)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Юрыя
| |
Касьцёл Сьвятога Юрыя
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Паланечка |
Каардынаты | 53°20′48″ пн. ш. 26°15′23″ у. д. / 53.34667° пн. ш. 26.25639° у. д.Каардынаты: 53°20′48″ пн. ш. 26°15′23″ у. д. / 53.34667° пн. ш. 26.25639° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Заснавальнік | Антоні Юзэф Жалкоўскі |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Юрыя | |
Касьцёл Сьвятога Юрыя на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвято́га Ю́рыя — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Паланечцы. Знаходзіцца на пагорку, каля палаца Радзівілаў. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі нэаготыкі і мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы касьцёл у Паланэчцы збудавалі 1437 годзе з фундацыі вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. У 1751 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Паланечка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1855 годзе пры ім збудавалі званіцу. У 1899 годзе будынак касьцёла рэканструявалі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам касьцёл працягваў дзеяць.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі нэаготыкі і мадэрну. Гэта прастакутны ў пляне будынак зь 5-граннай апсыдай і гранёным вальмавым пакрыцьцём. З бакоў галоўнага фасаду ўзвышаюцца чацьверыковыя шатровыя вежы, паміж якімі разьмяшчаецца франтон з акном-ружай. Уваход вылучаецца 2-слуповым ганкам зь пяцьцю цэмэнтавымі прыступкамі, завершаным 2-схільнай навісьсю. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках. У дэкоры выкарыстоўваецца накладны геамэтрычны арнамэнт, які апярэзвае карніз на дэнтыкулах, фігурная шалёўка, гатычныя пераплёты вокнаў.
Усярэдзіне на чатырох драўляных слупах хоры, на якіх разьмяшчаецца арган на дзевяць галасоў, выкананы віленскім майстрам Ф. Астрамецкім у 1897 годзе. 2-ярусны драўляны галоўны алтар паміж дзьвюма карынцкімі калёнамі часткова аздабляецца разьбой і пазалотай. Бакавыя абразы і прафіляваны цокаль дэкаруюцца акантам. У алтары разьмяшчаюцца 2 чыгунныя мэмарыяльныя дошкі 1829 і 1836 гадоў, прысьвечаныя прадстаўнікам роду Радзівілаў. З правага боку ад прэзьбітэрыюму бакавы алтар Найсьвяцейшай Панны Марыі, зь левага боку — алтар Сьвятога Антонія Падуанскага.
Касьцельны пляц атачаецца агароджай. З правага боку ад касьцёла стаіць квадратная ў пляне 1-ярусная званіца на мураваным падмурку, накрытая шатровым дахам. З правага боку званіцы знаходзіцца капліца. Гэта прастакутны зруб з 3-граннай апсыдай. Трыкутны франтон над вынесеным дахам на фасадзе патрымліваецца двума слупамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады праразаюцца прастакутнымі ўваходным і двума аконнымі праёмамі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1900 г.
-
А. Віслоцкі, 1923 г.
-
1940-я гг.
-
1940-я гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Бакавы фасад
-
Інтэр’ер
-
Капліца і званіца
-
Мэмарыяльная дошка
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 279.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.