Палавая асьвета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Палавая асьвета — гэта давядзеньне да навучэнцаў ведаў пра анатомію палавых органаў чалавека, палавым размнажэньні (апладненьні, зачацьці, разьвіцьці зародка і плёну, аж да родаў), палавых зносінах, рэпрадуктыўным здароўі, эмацыйных адносінах з палавым партнэрам, рэпрадуктыўных правоў і адказнасьці, супрацьзачаткавых сродках і іншых аспэктах сэксуальнага паводзінаў чалавека.

Палавая асьвета можа таксама ўключаць зьвесткі пра сэксуальнасьць, уключаючы інфармацыю аб плянаваньні сям’і (пры гэтым пытаньне аб юрыдычным акце стварэньня сям’і не разглядаецца), аб усіх аспэктах сэксуальнасьці індывіда, у тым ліку: пра зьнешні выгляд аголенага цела, сэксуальнай арыентацыі, палавым задавальненьні, каштоўнасьцях, прыняцьці рашэньня аб палавой сувязі, зносінах, установе знаёмства, ўзаемаадносінах, інфэкцыях, якія перадаюцца палавым шляхам, і як пазьбегнуць іх.