Люцыян Крашэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Крашэўскі.
Люцыян Крашэўскі
Lucjan Kraszewski

Герб Крашэўскіх «Ястрабец»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 ліпеня 1820
Пружаны, Гарадзенская губэрня
Памёр 2 лютага 1892 (71 год)
Расейская імпэрыя
Пахаваны
Род Крашэўскія
Бацькі Ян
Соф’я з Мальскіх
Жонка Стэфанія з Сулкоўскіх[1]
Дзеці Казімера[1]
Дзейнасьць маляр, фатограф

Люцыя́н Крашэ́ўскі гербу «Ястрабец» (24 ліпеня 1820, Пружаны, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя — 2 лютага 1892, Ганятычы[2] або Яалін[1]) — беларускі і польскі мастак, фатограф, удзельнік паўстаньня 1863—1864 гг.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сын землеўласьнікаў Яна і Зоф’і Мальскай. Браты Юзэф і Каетан Крашэўскі — польскія пісьменьнікі.

Надмагільле Люцыяна Крашэўскага ў Вішніцах (Польшча)

Скончыў кляштарную школу ў Лыскаве, Сьвіслацкую гімназію, Дэрпцкі (Тартускі) ўнівэрсытэт (прыродазнаўчы факультэт). Пасьля вярнуўся ў родавы маёнтак Доўгае ля Пружанаў, ажаніўся са Стэфаніяй Сулкоўскай.

Захапіўся маляваньнем. У 1857 годзе наведаў мастацкія галерэі ў Бэльгіі, Галяндыі і Нямеччыне, дзе захапіўся таксама фатаграфаваньнем.

Удзельнік паўстаньня 1863-64 гадоў. За дапамогу паўстанцам сасланы ў места Кунгур Пермскай губэрні, а ягоны маёнтак Выдзерка канфіскаваны. Праз тры рокі Люцыян быў перавезены пад нагляд паліцыі ў Цывільск Казанскай губэрні, дзе стварыў фотаатэлье. Захавалася вялікая колькасьць ягоных фатаздымкаў, якія цяпер зьяўляюцца важным матэрыялам для вывучэньня Чувашыі XIX стагодзьдзя[3].

У 1868 атрымаў дазвол на вяртаньне ў Царства Польскае[4]. Па вяртаньні са ссылкі на пачатку прадаў сваю частку маёмасьці Каятану. Жыў у Варшаве і ў маёнтку сваёй жонкі Стэфаніі — Ганятычах.

Памёр у Ганятычах (цяпер у Грубешаўскім павеце Польшчы) або ў Яаліне Пружанскага павету ў 1892 годзе, пахаваны на могілках у Вішніцах.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ілюстраваў творы свайго брата Язэпа. Працаваў у жанры малюнку, графікі і акварэлі. Адлюстроўваў асаблівасьці жыцьця Польшчы, Беларусі й Летувы напярэдадні паўстаньня. Рабіў замалёўкі помнікаў архітэктуры і народных тыпаў на Гарадзеншчыне.

Стаў адным зь першых фатографаў-мастакоў і фотарэпартэраў на Беларусі. На фотазамалёўках адлюстраваныя Ўрал, Чувашыя, Гарадзеншчына, Берасьцейшчына, Любліншчына. Ягоныя творы захоўваюцца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве і Акадэміі навук Украіны. У Беларусі твораў Люцыяна Крашэўскага няма[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Lucjan Kraszewski h. Jastrzębiec (пол.) Genealogia potomków Sejmu Wielkiego. M. J. Minakowski. Праверана 22 лютага 2012 г.
  2. ^ Леанід Маракоў. Крашэўскі Люцыян // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т.. — Мн.: 2003 Т. 1. — ISBN 985-6374-04-9
  3. ^ а б Натальля Пракаповіч. Крашэўскія: уладальнікі маёнтку Доўгае Артыкулы. Рэха Берасьцейшчыны. Праверана 15 ліпеня 2012 г.
  4. ^ Ірына Сядова. Мае Крашэўскія // Раённыя будні. — 11 мая 2012. — № 36 (9482). — С. 11.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Мар’яна Крашэўская
 
 
Юзэф Крашэўскі
 
 
Мар’яна Крашэўская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Піюс Крашэўскі
(сьвятар)
 
 
Ганна Тарлецкая
 
 
Ігнацы Крашэўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Анджэй Крашэўскі
(алтарнік данішаўскі)
 
 
Анджэй Крашэўскі
(сьвятар у Бліхове)
 
 
Антоні Тадэвуш Каятан Крашэўскі
 
 
Леан Крашэўскі
 
 
Юзэф Ігнацы Крашэўскі
 
Канстанцыя Крашэўская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ян Крашэўскі
 
 
Томаш Крашэўскі
 
 
Багуслаў Крашэўскі
 
 
Багуслаў Крашэўскі
 
 
Ганна Крашэўская
 
 
Ян Альбін Крашэўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Марцін Крашэўскі
 
 
Шыман Крашэўскі
(уласьнік Шажыну)
 
 
Эльжбета Няборская
 
Цэцылія Шаўлоўская
 
 
дачка (па мужы
Закрэўская)
 
 
Антоні Крашэўскі
 
 
Ядвіга Крашэўская
 
 
Францішак Крашэўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ганна Марыя Сакальніцкая
 
Кунягунда Збражкуўна
 
 
Матэвуш Крашэўскі
 
 
Кунягунда Крашэўская
 
 
 
 
 
 
Юзэф Крашэўскі
 
 
Люцыян Крашэўскі
 
 
Аўгуста Магдалена Крашэўская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Яана Гутоўская
 
 
Фабіян Крашэўскі
 
 
Каятан Крашэўскі
 
 
Ян Крашэўскі
 
 
Каятан Крашэўскі
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Катажына Раманоўская
 
Эльжбета Міхалоўская
 
Соф’я Мальская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сэбастыян Крашэўскі