Macierz Polska
Выгляд
«Macierz Polska» (па-беларуску: Маці Польская) — асьветніцкае аб’яднаньне, заснаванае ва Львове ў 1882 року з ініцыятывы Язэпа Ігнацыя Крашэўскага. Мэтай аб’яднаньня было распаўсюджаньне асьветы з дапамогаю папулярнай літаратуры. Да 1911 року «Macierz Polska» выдала 169 кніг па гісторыі, культуры і літаратуры Польшчы агульным накладам 1 125 000 асобнікаў.
Арганізацыяй кіравала Назіральная рада на чале з куратарам (першым зь якіх быў Крашэўскі, пасьля маршалкі Краёвага сойму), а таксама Выканаўчая рада, якая складалася зь сямі асобаў. Аб’яднаньне разам з «Macierz Polska» і «Macierz Polska Śląska Cieszyńskiego» складалі таварыства «Macierz Szkolna».
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- S. Orgelbranda Encyklopedia Powszechna z ilustracjami i mapami. — Warszawa: 1912 Т. 18. — С. 181.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вольная энцыкляпэдыя WIEM (пол.)