Вінцэнты Данэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мэмарыяльная дошка Вінцэнты Данка ў Кшышавіцах

Вінцэ́нты Да́нэк (па-польску: Wincenty Danek; 8 кастрычніка 1907, Кшышавіцы каля Кракава — 17 жніўня 1976, Кракаў) — прафэсар, паляніст, пэдагог, гісторык літаратуры. Дасьледнік жыцьця і творчасьці Язэпа Крашэўскага.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька Ўладыслаў працаваў ураднікам у капальні ў Сершы (цяпер Тшэбіня); маці Паўліна з Багацкіх была хатняй гаспадыняй. Данэк атрымаў пачатковую адукацыю ў кракаўскай гімназіі імя Генрыка Сянкевіча. У 1926 року паступіў на філязофскі факультэт Ягелонскага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1930.

У 19311939 працаваў у прыватных гімназіях у Кальбушове, Кракаве і Торуні, бо не атрымаў месца ў дзяржаўных установах з прычыны сваіх левых поглядаў, блізкіх да ПСП. У часе Другой сусьветнай вайны працаваў ураднікам у каменаломнях Мянкіні. У 1942 завязаў кантакт з кансьпіратыўнай ячэйкаю Польскае працоўнае партыі. У сьнежні 1944 року быў арыштаваны падчас правядзеньня падпольных заняткаў.

Па вайне арганізаваў у родных Кшышавіцах гімназію. У 1947 прызначаны дырэктарам 4-й гімназіі ў Кракаве, у 1948 — загаднікам аддзелу сярэдніх школ і куратарам школьнае акругі. У 1951 пасьля звальненьня зь дзяржаўнае службы ўладкаваўся на працу ў Вышэйшую дзяржаўную пэдагагічную школу ў Кракаве. Заснаваў тут факультэт завочнага навучаньня для працоўных, у наступным року стаў дэканам завочнага факультэту. У 1954 атрымаў званьне дацэнта за працу «Пэдагагічныя погляды Адольфа Дыгасінскага».

У 1956 року абраны рэктарам Вышэйшае пэдагагічнае школы. У 1972, пасьля сыходу з пасады, быў дырэктарам Інстытуту польскай філялёгіі, кіраўніком катэдры мэтодыкі выкладаньня, старшынём Навуковай рады Інстытуту літаратурных дасьледаваньняў Польскай акадэміі навук у Варшаве, галоўным рэдактарам «Ruchu Literackiego». Уваходзіў у склад «Выдавецкіх камітэтаў працаў Крашэўскага» у «Ludowej Spółdzielni Wydawniczej» і «Wydawnictwie Literackim».

Памёр у 1976 року, 22 жніўня пахаваны на кшышавіцкіх могілках. У Кшышавіцах вуліца Аптэчная была перайменаваная ў ягоны гонар, а на будынку агульнаадукацыйнага ліцэю, заснаванага ім, у 1987 року ўсталяваная мэмарыяльная таблічка.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Займаўся дасьледваньнямі жыцьця і творчасьці Язэпа Крашэўскага (выдаў між іншых манаграфію «Юзэф Ігнацы Крашэўскі. Біяграфічны нарыс», «Гістарычныя аповесьці Крашэўскага», «Матэйка і Крашэўскі», «Дзьве канцэпцыі гісторыі Польшчы») і Адольфа Дыгасінскага (выдаў ягоныя «Пэдагагічныя лісты»).

Найважнейшыя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Publicystyka Józefa Ignacego Kraszewskiego w latach 1859—1872» (1957)
  • «Powieści historyczne Józefa Ignacego Kraszewskiego» (1966)
  • «Józef Ignacy Kraszewski. Żywot i dzieła» (1967)
  • «Matejko i Kraszewski. Dwie koncepcje dziejów Polski» (1969)
  • «Pisarz wciąż żywy» (1969)
  • «Józef Ignacy Kraszewski» (1973)
  • «Józef Ignacy Kraszewski. Zarys biograficzny» (1976)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Literatura polska. Przewodnik encyklopedyczny. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1984. — Т. I: A-M.