Балеслаў Сьмелы (фільм)
| Балеслаў Сьмелы | |
| Bolesław Śmiały | |
| Жанр | гістарычны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | Вітальд Лясевіч |
| Сцэнарыст | Уладыслаў Тарлецкі, Вітальд Лясевіч |
| У ролях | Ігнацы Гагалеўскі, Ежы Калішэўскі, Марыя Цясельска |
| Кампазытар | Войцех Кіляр |
| Апэратар | Ежы Лукашэвіч |
| Мантаж | Фэліцыя Рагоўска |
| Мастак | Bolesław Kamykowski[d] |
| Вытворчасьць | Zespół Filmowy Kraj |
| Дата выхаду | 6 кастрычніка 1972 |
| Працягласьць | 97 хв. |
| Краіна | |
| Мова | польская |
| Старонка на IMDb | |
«Бале́слаў Сьме́лы» (па-польску: Bolesław Śmiały) — польская гістарычная драма рэжысэра Вітальда Лясевіча, сфільмаваная ў 1971 року па матывах раману «Boleszczyce» Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага (1877).
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вавэль, 1079 рок. Кароль Балеслаў асуджае на сьмерць дэзэртыраў з войска, пасланага ў дапамогу рускаму князю Ўсеваладу. Частка каралеўскае рады, сярод якое ваявода Сецех і біскуп Станіслаў, працівяцца такой жорсткай кары. Кароль намагаецца заключыць хаўрус з Кіевам супраць нямецкага імпэратара, аднак адзін з паслоў, што прыехалі з гэтай мэтай у Кракаў, забіты. Балеслаў намагаецца знайсьці вінаватага і выкрыць змову супраць сябе…
У сцэнарыі фільму выкарыстаныя ўрыўкі раману Крашэўскага «Boleszczyce» і фрагмэнты драмы «Станіслаў і Багуміл» Марыі Дамброўскай.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Балеслаў Сьмелы (фільм) (анг.) на сайце IMDb
- «Балеслаў Сьмелы» ў базе filmpolski.pl (пол.)
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |