Перайсьці да зьместу

Графіня Косэль (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Графіня Косэль
Hrabina Cosel
Жанр гістарычны фільм
Рэжысэр Ежы Антчак
Сцэнарыст Зьдзіслаў Скаўронскі
У ролях Ядвіга Бараньска
Марыюш Дмахоўскі
Кампазытар Вальдэмар Казанэцкі
Апэратар Багуслаў Лямбах
Ян Янчэўскі
Мантаж Яніна Нядзьвецка
Мастак Wojciech Krysztofiak[d]
Вытворчасьць «Ілюзыён»
Дата выхаду 6 верасьня 1968
Працягласьць 139 хвілін
Краіна Польшча Польшча
Мова Польская
Старонка на IMDb

«Графі́ня Ко́сэль» (па-польску: Hrabina Cosel) — польскі гістарычны фільм рэжысэра Ежы Антчака, сфільмаваны ў 19671968 на студыі «Ілюзыён» па матывах аднайменнага раману Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага.

Здымкі фільму адбываліся галоўным чынам у замку Ксёнж каля Валбжыху, а таксама ў палацы ў Ланьцуце. Адначасна зь фільмам быў зьняты і аднайменны трохсэрыйны тэлесэрыял. Польская тэлевізыя да 2007 року паказвала чорна-белую вэрсію сэрыялу, пакуль TVP Kultura ня вырабіла каляровую вэрсію, створаную з каляровага нэгатыву, знойдзенага ў Нацыянальнай фільматэцы ў Лодзі.

Фільм заснаваны на сапраўдных падзеях, якія адбываліся з Ганнай Канстанцыяй фон Бракдорф — нямецкай графіняй, якая была фаварыткай польскага караля і саксонскага курфюрста Аўгуста Моцнага.

Надзвычайна прыгожая і пабожная замужняя 24-гадовая Ганна Канстанцыя фон Бракдорф прыбывае ў Дрэздэн. Яе дзесяцігадовы раман з каралём Аўгустам — роля, на якую Ганна пагаджаецца ў спадзеве, што яна здолела заваяваць каханьне і вернасьць караля. У рэшце рэшт, згубіўшы да графіні цікавасьць, Аўгуст, як зазвычай, абірае сабе новую палюбоўніцу, а падманутая і абражаная графіня пачынае барацьбу супраць яго. Яна разьюшыла караля, адмовіўшыся вярнуць выпісанае тымм пісьмовае абавязальніцтва ўзяць шлюб, што ў пэўнай меры прадвызначыла яе далейшы лёс.

Апантаная надзеяй вярнуць прыхільнасьць Аўгуста, графіня Косэль у адчаі скіроўваецца да яго ў Варшаву толькі дзеля таго, каб павярнуць назад ад мескай брамы. Аўгуст загадвае кінуць былую каханку ў штольпэнскую фартэцыю. У турме графіня Косэль засталася да сваёй сьмерці ў 1765, перажыўшы караля Аўгуста на 32 рокі. Да канца жыцьця яна захавала сваю прывабнасьць, дзякуючы якой калісь зрабілася вядомай.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]