Доўгае (Лінаўскі сельсавет)
Доўгае | |
трансьліт. Doŭhaje | |
Фальварак Крашэўскіх на дрэварыце 1880 року | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Лінаўскі |
Насельніцтва: | 34 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225143[1] |
СААТА: | 1256835013 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°34′54″ пн. ш. 24°34′48″ у. д. / 52.58167° пн. ш. 24.58° у. д.Каардынаты: 52°34′54″ пн. ш. 24°34′48″ у. д. / 52.58167° пн. ш. 24.58° у. д. |
± Доўгае | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
До́ўгае[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавету. Знаходзіцца за 10 км на ўсход ад Пружанаў, 11 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска належала да вайтоўства Мікітычы Дабучынскай воласьці Кобрынскай эканоміі ВКЛ. Паводле рэвізіі 1563 року мела 10 валокаў грунту[3].
За расейскім часам — у Носкаўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 263 дзесяціны зямлі[3]. Суседнія маёнткі: Стары Куплін ва ўласнасьці Марачэўскіх, Новы Куплін — ва ўласнасьці Корсакаў[4]. У пачатку XX стагодзьдзя — 276 жыхароў.
Тут мелі сядзібу харунжы Пружанскага павету Ян Крашэўскі з жонкай Соф’яй. У Доўгім нарадзіўся польскі пісьменьнік Каетан Крашэўскі, прайшлі дзіцячыя гады ягонага старэйшага брата Язэпа. У 1864, па сьмерці Яна, над маёнткам вісела пагроза канфіскацыі за дапамогу паўстанцам і перахоўваньне зброі. Люцыян быў сасланы ў Сыбір, а ўнікнуць канфіскацыі ўсё ж удалося дзякуючы таму, што маёнтак быў запісаны на памерлага бацьку[5]. Распараджацца ім у адсутнасьць брата пачаў Каетан, якому дастаўся фальварак з 308 дзесяцінамі зямлі[3]. Па вяртаньні са ссылкі Люцыян Крашэўскі прадаў сваю частку маёмасьці Каятану і зьехаў да жонкі ў Ганятычы. Па сьмерці Каятана маёнткам валодаў сын Багуслаў, а пасьля ўнучка Марыя. Ёй давялося перажыць разбурэньне сядзібы ў часе нямецкага наступу ў 1915 року (паводле іншых зьвестак, сядзіба была разбураная падчас бальшавіцка-польскай вайны)[5]. Марыя Крашэўская ня мела сродкаў на аднаўленьне сядзібы і жыла больш сьціпла, чым уласьнікі суседніх маёнткаў.
За польскім часам — фальварак[6] і вёска сьпярша ў гміне Носкі[7], а з 1926 року ў гміне Пружана[8] Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Апошняя ўласьніца даўжанскай сядзібы Марыя Крашэўская была высланая ў глыб СССР[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 1970 год — 132 жыхары (перапіс); 1999 год — 88 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 72 жыхары, 39 двароў; 2005 год — 61 жыхар, 34 двары[9]; 2010 год — 34 жыхары
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамабільная дарога Н526 Пружаны — Доўгае — Палоннае Забалацьце[10].
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сядзіба Крашэўскіх
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выгляд, які мела сядзіба Крашэўскіх — Марачэўскіх, захаваўся дзякуючы малюнкам Люцыяна Крашэўскага. Гэта быў аднапавярховы цагляны будынак у форме чатырохкутніка пад чатырохсхільным гонтавым дахам. З боку параднага ўваходу вылучаўся невялікі цагляны ганак з двума бакавымі невялічкімі вокнамі. Памеры будынку невядомыя, аднак ва ўспамінах Юзэфа Ігнацыя і Каятана неаднаразова падкрэсьлена, што дом быў невялікі. Зьлева ад хаты знаходзіўся арыгінальны флігель (у 1833 у ім пэўны час жыў Юзэф Ігнацы па вяртаньні зь Вільні). Ян з жонкай Соф’яй уласнаручна пасадзілі вакол сядзібы парк і сад. Непадалёк былі выкапаныя сажалкі, у якіх разводзілі рыбу. Багуслаў Крашэўскі, сын Каетана, пабудаваў у 1890—1900-я непадалёк ад старое сядзібы новы нэагатычны палац. Ён быў зьнішчаны падчас Першай сусьветнай вайны[11].
Астатнія пабудовы і парк былі разбураныя за Саветамі. Па сканчэньні Другой сусьветнай вайны з ініцыятывы кіраўніцтва мясцовага калгасу сьцены маёнтку былі разабраныя на цэглу і прададзеныя[5], а друз з разбуранай сядзібы адвозілі на падсыпку калгаснае фэрмы[12]. У цяперашні час фэрма зачыненая і прыходзіць у заняпад.
Капліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здаўна была вядомая даўжанская капліца са сваім цудатворным абразом Божай Маці, якая знаходзілася на дарозе з Доўгага ў Багуслаўцы. Ян Крашэўскі, застаўшы гэтую капліцу вельмі старой і разбуранай, поўнасьцю яе аднавіў, павесіў новы звон, названы «Люцыянам». У сваіх успамінах Каетан Крашэўскі пісаў, што ў ягоныя часы на храмавае сьвята, якое адзначалася на дзень сьвятой Ганны, зьбіралася некалькі тысячаў вернікаў. Баючыся за лёс каталіцкіх сьвятыняў у Расейскай імпэрыі, ягоны бацька Ян Крашэўскі нават дасылаў запыт да Папы рымскага, ці можна вынесьці з капліцы абраз, каб яго захаваць. На гэта Піюс IX адказаў, што ў скрайнім выпадку можна, аднак калі абраз сапраўды цудатворны, дык зможа сам сябе абараніць. У выніку, як пісаў Каетан, былі зачыненыя шматлікія каталіцкія капліцы, касьцёлы прыгнечаныя, аднак Даўжанская капліца здабыла вызваленьне ад царкоўных прадпісаньняў[13]. Неаднаразова абраз ацаляў сям’ю Крашэўскіх.
Капліца, у якой былі пахаваныя двое блізкіх родзічаў Крашэўскіх, была разбураная падчас войнаў XX стагодзьдзя. Яе парэшткі і падмурак захаваліся нават пры пабудове новай дарогі з Доўгага на Росахі ў 2008 року. Аднак у кастрычніку 2011 року ўсе сьляды былі раскіданыя бульдозэрам па полі[14] працаўнікамі ААТ «Айчына» дзеля пашырэньня сельгасугодзьдзяў. Лёс цудатворнага абразу невядомы. Да 200-х угодкаў з дня нараджэньня Язэпа Крашэўскага ў 2012 року ў Доўгім плянавалася ўсталяваньне мэмарыяльнага знаку[15], былі спадзевы на аднаўленьне сядзібы[12]. Камень быў усталяваны ў 2014 року ля дарогі на Круглае.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Алфавитный список улиц по Долгое (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 247
- ^ а б в Dołhe (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 425
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. — S. 197
- ^ а б в г Алег Субтэльнік. (30 ліпеня 2012) Крашэўскія і Берасьцейшчына Культура. Заря. Праверана 25 жніўня 2012 г.
- ^ Dołhe, фальварак. Radzima.net. Праверана 16 красавіка 2012 г.
- ^ Dołhe, вёска. Radzima.net. Праверана 16 красавіка 2012 г.
- ^ Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 5 stycznia 1926 r. o niektórych zmianach terytorjalnych w powiecie prużańskim, w województwie poleskiem (Dz.U. Nr 7, poz. 46) (пол.) (pdf) Internetowy System Aktów Prawnych. Sejm Rzeczypospolitej Polskiej. Праверана 25 сакавіка 2012 г.
- ^ Доўгае // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 503
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 17 студзеня 2012 г.
- ^ Натальля Пракаповіч. Крашэўскія: уладальнікі маёнтку Доўгае Артыкулы. Рэха Берасьцейшчыны. Праверана 16 ліпеня 2012 г.
- ^ а б Галіна Канцовік (2 лістапада 2011) У Пружанскім раёне да 200-годдзя Юзафа Ігнацыя Крашэўскага… дабіваюць яго спадчыну. Беларускія рэгіянальныя навіны. Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ^ Ірына Сядова. Мае Крашэўскія // Раённыя будні. — 23 траўня 2012. — № 39 (9485). — С. 5.
- ^ На Пружаншчыне разбілі бульдозерам склеп Крашэўскіх разам з трунамі (фота) Навіны. Эўрарадыё (3 лістапада 2011). Праверана 17 лістапада 2011 г.
- ^ Зводны план (праект) устаноўкі манументальных збудаванняў у Рэспубліцы Беларусь у 2009 — 2012 гг. // «Культура». — 6—12 чэрвеня 2009. — № 23 (891).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Доўгае (Лінаўскі сельсавет) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў